Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


1130 г. у г. Тураве. Галасы мінулага.
Кірыла Тураўскі
Яго словы: «Калі б я раздаваў у царкве мёд і пітво, як бы вы хутка ішлі сюды, наперагонкі, а я ж выказваю ў царкве слова Божае,
Знакамітымі царкоўнымі
5. Упершыню ва ўсходнееўрапейскай
2. У сцены ўмуроўваліся збаны-галаснікі
У зімовым цыкле
Надпісы на камянях
Рагвалодаў камень.
Брэсце быў знойдзены грэбень
Тураве, Берасці і Ваўкавьіску
XI ст. быў выяўлены ў Сафійскім саборы ў
Бабино праслень» (Віцебск
Грамата з Віцебска.
Аршанскае евангелле» (XIII ст
1. Летапіс пачынаецца словамі: «Се повести і времянных лет, откуда есть пошла Руская земля
2. Пачатак складання летапісу – ХІІ ст., у Кіеве
Дэкаратыўнае мастацтва.
Утварэнне ВКЛ.
Палітычнай прычынай утварэння ВКЛ
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Кірыла Тураўскі

Кірыла Тураўскі нарадзіўся каля 1130 г. у г. Тураве. Галасы мінулага. «Быў ён сынам багатых бацькоў, але не ўзлюбіў багацця і марнай славы гэтага свету. I, добра вывучыўшы Святыя пісанні, пайшоў у манастыр і зрабіўся манахам».

Сярод манахаў Кірыла карыстаўся вялікай павагай. Але душа прагнула большых подзвігаў. Ён вырашае стаць «стоўпнікам» — зачыніцца ў манастыры і быць пустэльнікам. (Стоўп — гэта невялікі, алё досыць высокі квадратнай формы зруб, які меў некалькі паверхаў. Пустэльнік — веруючы чалавек, які жыў у ізаляцыі ад іншых людзей.) На другім паверсе размяшчалася келля.


Кірыла Тураўскі быў пэўны час тураўскім епіскапам.

Кірыла Тураўскі вядомы ў гісторыі як выдатны для свайго часу пісьменнік і прамоўца. Вось чаму яшчэ пры жыцці называлі яго Златавустам.

Ён напісаў шэраг «слоў» (зваротаў да вернікаў), малітваў, аповесцей-прытчаў. (Прытча — невялікі рэлігійны твор, які мае павучальны характар.) Свае творы Кірыла Тураўскі прызначаў для казання ў царкве ў прысутнасці людзей. Найболып вядомымі з'яўляюцца яго «словы». У іх аўтар расказвае пра які-небудзь выпадак, звязаны з дзейнасцю Хрыста, і выказвае да гэтага выпадку свае адносіны.

Яго словы: «Калі б я раздаваў у царкве мёд і пітво, як бы вы хутка ішлі сюды, наперагонкі, а я ж выказваю ў царкве слова Божае, якое лепшае за піва і мёд» і Кірыла заклікае народ адзначаць дні святыя «не ў п'янстве з гульнямі, не ў абжорстве, але прыходзячы ў царкву, мілаваць сірот і жабракоў, дапамагаючы бедным, шануючы слуг Боскіх».

У 1993 г. у Тураве на Замкавай гары быў адкрыты помнік нашаму выдатнаму продку — Кірылу Тураўскаму.


Знакамітымі царкоўнымі дзеячамі і пісьменнікамі XII ст. са Смаленска былі Клімент Смаляціч і Аўраам Смаленскі, якія нарадзіліся ў Смаленску, адным з буйных цэнтраў Верхняга Падняпроўя, шчыльна звязанага з сярэдневяковай гісторыяй Беларусі. Клімент напісаў твор “Пасланне прэсвітэру Фаме”


Архітэктура

Полацкая архітэктурная школа.

Асноўная асаблівасць: кладка плінфы (цэглы) са схаваным радам.

Полацкі сафійскі сабор – сярэдзіна ХІ ст. пабудаваны Усяславам Чарадзеем.

Гэта быў трэці храм такога тыпу пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафій у землях усходніх славян. (Слова Сафія азначае мудрасць, якая, па ўяўленню вернікаў, кіравала Сусветам.)


Царква Спаса.

Асаблівасці:

1. Пабудавана дойлідам Іаанам па заказу Ефрасінні Полацкай.

2. Храм пабудаваны хутка: «Паставіла Ефрасіння царкву каменную Святога Спаса, і збудавалі тую царкву за 30 тыдняў».

3. У Спаса-Ефрасіннеўскай царкве сцены і слупы размаляваны фрэскамі. (Фрэскі — гэта жывапіс фрабамі па сырой тынкоўцы)

4. У царкве знаходзілася келля Ефрасінні Полацкай

5. Упершыню ва ўсходнееўрапейскай архітэктуры ўжыты дэкаратыўны элемент – какошнікі


Гродна

Каложская (Барыса-глебская царква)

Асаблівасці:

1. Яе сцены ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, пакрытымі зялёнай і карычневан палівамі (шклопадобнай масай).

2. У сцены ўмуроўваліся збаны-галаснікі


Фальклор.

Да найбольш старажытных відаў усходнеславянскага фаль-клору адносіцца каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія. Каляндарна-абрадавая паэзія цесна звязана з працай земляроба, яна падзяляецца на зімовы, вясновы, летні і восеньскі цыклы.

У зімовым цыкле найбольш цікавымі з'яўляюцца калядныя песні. Яны захавалі амаль да нашага часу сляды магічнай функцыі:садзейнічаць ураджаю і дабрабыту ў сялянскай гаспадарцы.

Віншавальна-велічальнымі творамі вясновага цыкла з'яўляліся валачобныя песні, з якімі хадзілі валачобнікі. У старажытнасці валачобны абрад меў ,'аграрна-магічны сэнс,' пазней ён набыў характар вясёлай святочнай забавы. У такім выглядзе ён бытуе ў некаторых вёсках і зараз. У аснове гэтых міфалагічных уяўленняў — вера ў магічную моц слова.

Паэтычным хараством вылучаюцца купальскія песні, звязаныя з язычніцкімі культамі раслін анімістычным светапоглядам старажытных людзей. У народнай купальскай паэзіі адлюстравалася радасць чалавека — сведкі найвышэйшага росквігу прыроды, зямнога плёну, яго імкненне кахаць, быць шчаслівым.


Граматнасць

Заслуга стварэння славянскай азбукі і пісьменства належыць братам Кірылу і Мяфодзію з Салуні (Грэцыя). Іх дзейнасць прыпадае на другую палову IX ст.

Навукі, якія дапамагаюць вывучаць старажытную пісьмовасць: нумізматыка, эпіграфіка, сфрагістыка.

Нумізматыка – навука аб манетах і грашовым абарачэнні. Першыя ўсходнеславянскія манеты – срэбранікі і златнікі. Згадаем, што яшчэ Святаполк Уладзіміравіч “Акаянны” чаканіў свой срэбранік.

Эпіграфіка — дапаможная гістарычная і філалагічная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя надпісы. Звычайна гэтыя надпісы рабіліся на сценах пабудоў, на абразах, крыжах, пячатках і іншых старажытных прадметах

Надпісы на камянях:

Барысавы камяні. У рэчышчы Заходняй Дзвіны знаходзіліся чатыры вялікія валуны з высечанымі крыжамі і надпісамі (XII ст.): «Господи, помози рабу своему Борису».

Рагвалодаў камень. Каля Оршы, р. Днепр быў выяўлены «Рагвалодаў камень» вышынёй 3 м з вялікай колькасцю надпісаў. Гэта унікальны помнік культуры ўсходніх славян. У часы барацьбы з рэлігіяй яго ўзарвалі.

У Брэсце быў знойдзены грэбень, зроблены з трывалага дрэва. На ім паслядоўна размешчаны літары славянскага алфавіта.

. Сфрагістыка — навука, якая вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання. У Візантыі, а потым ва ўсходнеславянскіх землях былі распаўсюджаны «віслыя» пячаткі, якія адціскаліся на пласцінах са свінцу, золата, серабра ці воску і прывешваліся да дакументаў на шнурках.

Найбольш старажытным помнікам усходнеславянскай эпіграфікі і сфрагістыкі адначасова з'яўляецца надпіс на полацкай, пячатцы канца X ст. у Ноўгарадзе была знойдзена свінцовая «віслая» пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. Відаць, полацкі князь накіраваў у Ноўгарад грамату, напісаную на пергаменце, да якой была прымацавана пячатка. На ёй адлюстраваны княжацкі знак «трызубец» і зроблены надпіс «Изас/лав/ос». Канчатак «ос» перадае грэчаскае гучанне імя Ізяслаў. У тым жа Ноўгарадзе была знойдзена і свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай. На ёй было напісана «Г/оспод/и помози Рабе своей Ефросини нарецаемои».

У Тураве, Берасці і Ваўкавьіску былі выяўлены пячаткі з надпісамі тураўскага князя Ізяслава Яраславіча, які з 1054 г. быў кіеўскім князем. На пячатцы з Менскага замчышча змяшчалася выява св. Глеба.

Графіці – надпісы на прадметах, камянях і манументальных пабудовах.

Надпіс XI ст. быў выяўлены ў Сафійскім саборы ў Полацку. На вялікім плоскім камені ў падмурку выдрапаны імёны людзей, якія будавалі сабор: «Давидь, Тоума, Микоула», а таксама «Петьрь, Воришъ».;

Надпісы XII ст. сустракаюцца на прасліцах, амфарах. Яны даюць звесткі аб тагачасных імёнах, а таксама лексіцы:« Бабино праслень» (Віцебск),

«Ярополче вино» (Пінск), «Настасино праслен» (Пінск).;


Берасцяныя граматы. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы. На баку бяросты, які прылягаў да дрэва, пры дапамозе пісала надрапвалі літары. Найбольш старажытная берасцяная грамата (XI ст.) была выяўлена ў Ноўгарадзе, якую напісаў Жыравіт, жыхар Полацка або Віцебска.

На тэрыторыі Беларусі выяўлена 2 граматы: Берасцяная грамата канца XIII ст. была знойдзена у Віцебску. У ёй Сцяпан просіць Няжылу купіць яму жыта за 6 грыняў. У фрагменце граматы пачатку XIII ст. з Мсціслава гаворыцца аб пакупцы пшаніцы на 4,5 грыўні. Берасцяныя граматы сведчаць аб тым, што ў гарадах пісьменнымі людзьмі былі не толькі прадстаўнікі духавенства і знаці, але і простыя гараджане.



Грамата з Віцебска.


Рукапісныя кнігі.

Сярод рукапісных царкоўных кніг самая ранняя — Тураўскае евангелле» — створана ў XI ст. Гэта кніга ўпрыгожана загаловачнымі літарамі, якія намаляваны чырвонай, сіняй, зялёнай фарбамі.


Аршанскае евангелле» (XIII ст.). У ім змешчаны дзве мініяцюры з адлюстраваннем евангелістаў Лукі і Мацфея. Яны паказаны за нізкімі пісьмовымі столікамі з лістамі папірусу ў руках.


Самай каштоўнай крыніцай нашых ведаў аб жыцці ўсходніх славян з'яўляецца летапіс «Аповесць мінулых гадоў».

1. Летапіс пачынаецца словамі: «Се повести і времянных лет, откуда есть пошла Руская земля, кто в Киеве нача первее княжити и откуда Руская земля есть стала».

2. Пачатак складання летапісу – ХІІ ст., у Кіеве

3. Склаў – Нестар.

Вяршыняй усходнеславянскай сярэдневяковай мастацкай літаратуры лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор «Слова аб палку Ігаравым»,.канец ХІІ ст. У ім аўтар выступае з крытыкай княжацкіх усобіц, якія аблегчылі напады стэпавым качэўнікам-полаўцам на Русь.


Кнігі ў той час пісалі на пергаменце — тонка вырабленай скуры маладых жывёл.


Дэкаратыўнае мастацтва.

На каменным абразку з Полацка змешчана рэльефная выява св. Канстанціна і св. Алены. Яны трымаюць перад сабой вялікі васьміканцовы крыж.


На вырабах прыкладнога мастацтва сустракаюцца выявы музыкантаў і іх інструментаў, што дае некаторае ўяўленне пра музычную культуру таго часу. У Навагрудку, напрыклад, сярод рэштак пабудовы XII ст. быў знойдзены касцяны выраб, на верхняй частцы якога змешчана выява музыканта. Ён іграе на струнным шчыпковым інструменце.


Шахматы.

У старажытныя гарады Беларусі з Персіі і Сярэдняй Азіі праз Хазарскі каганат і Волжскую

Булгарыю траплялі фігуркі для гульні ў шахматы. Гульня ў шахматы не заахвочвалася царквой, але была распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі ў XII—XIII стст. Шахматныя фігуры вырабляліся і беларускімі майстрамі. Кожная такая фігура — гэта па-майстэрску выкананая мініяцюрная скульптура:

выява караля, які сядзіць на троне, знойдзена ў Слуцку

баявая ладдзя таго выгляду, якія была на хаду на Нёмане (знаходкі з Гродна і Ваўкавыска),

пешка ў выглядзе барабаншчыка падае сігнал да бою (знойдзена
Ваўкавыску).

ТЭМА III. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ВКЛ (СЯР. ХІІІ – 1569г.)


Утварэнне ВКЛ.

Аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву вынік сацыяльна-эканамічных з'яў, якія тады адбываліся ( сярод іх: 1) развіццё сельскай гаспадаркі, 2) узмацненне феадальнай эксплуатацыі, 3) рост гарадоў і г. д.).

Палітычнай прычынай утварэння ВКЛ з’явілася неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. якая значна паскорыла аб'яднанне літоўцаў і беларусаў у адной дзяржаве, якая стала асновай Вялікага княства Літоўскага. Небяспека зыходзіла з захаду ад нямецкіх феадалаў-рыцараў і з усходу ад мангола-татарскіх ордаў. З поўдня пагроза для Наваградскага княства зыходзіла ад галіцка-валынскіх князёў (Даніла Галіцкі).

Працэс утварэння асновы Вялікага княства Літоўскага пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. а закончыўся ў другой палове XIV ст., калі канчаткова сфарміравалася тэрыторыя гэтай дзяржавы.


Да сярэдзіны XV ст. дзяржава афіцыйна называлася Вялікім княствам Лі-
тоўскім і Рускім,
а пазней — Вялікім княствам Літоўскім,
Рускім, Жамойцкім
і іншых зямель. У Вялікім княстве тэрмін
«Літва» тады адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння,

а пад <<Руссю>> разумелася Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Заходнія этнічна-літоўскія землі (Жамойць) канчаткова далучыліся да Вялікага княства ў першай, палове.
XV ст. Магутны ўсходнеславянскі зачын Вялікага княства (9/10 яго тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) у значнай ступені прадвызначыў унутры- і знешнепалітычны курс дзяржавы ў XIV ст. як цэнтра абъяднання ўсходне-славянскіх зямель.


Назва «Літва» ўпершыню ў заходнееўрапейскіх пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга. У «Аповесці мінулых часоў» - усходнееўрапейскай крыніцы пра Літву паведамляецца пад 1040 г.калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць Кіеву даніну.


Пад 1235 г. летапіс паведамляе пра «Літву Міндоўга». Князь Міндоўг здолеў падпарадкаваць сабе іншых князёў і стаў вялікім князем. «Хроніка Быхаўца» адзначае, што Міндоўг
адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы «і пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай адзін і вельмі гэтым ганарыўся, меў славу і гонар вялікі і не цярпеў супраць сябе нікога».


Версіі знаходжання “Летапісная Літвы”

1 версія. Па меркаванню літоўскіх даследчыкаў і польскага гісторыка Г. Лаўмянскага, летапісная Літва размяшчалася ва ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай Рэспублікі (Летувы) з гістарычнай назвай Аўкштайтыяй.

2 версія. Беларускі гісторык М. I. Ермаловіч у сваёй манаграфіі «Старажытная Беларусь» (1990 г.) выказвае меркаванне, што Літва XIIXIII стст. знаходзілася ў Верхнім Панямонні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў прасторы паміж Маладзечнам, Наваградкам, Слонімам і Менскам.

3 версія. Летапісная Літва размяшчалася на тэрыторыі сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель (А. К. Краўцэвіч. «Стварэнне Вялікага княства Літоўскага», 1998 г.)


. Чаму менавіта Наваградак, а не іншы горад рэгіёна стаў цэнтрам аб'яднання зямель?

Па-першае, Наваградак у XIII ст. быў ужо даволі развітым цэнтрам рамяства і гандлю.

Па-другое, у XIII ст. Наваградак — цэнтр княства (у Іпацьеўскім летапісе пад 1235 г. упамінаецца наваградскі князь Ізяслаў). У другой палове 40-х гг. Наваградскае княства выходзіць з-пад улады магутнага на той час Галіцка-Валынскага княства.

Па-трэцяе, Наваградак у першай палове XIII ст. не закранулі тыя крывавыя падзеі, што былі звязаны з барацьбой прыбалтыйскіх і ўсходнеславянскіх зямель з крыжакамі і мангола-татарамі.


1246 г. – пасля смерці наваградскага князя Ізяслава князем у горадзе становіцца Міндоўг.

У канцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградка.

Каля 1248 г. супраць Міндоўга склалася магутная кааліцыя. У ёй удзельнічалі галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька, пляменнік Міндоўга Таўцівіл, Лівонскі ордэн.


1253 г. – Міндоўг прыняў каталіцтва і каранаваўся ў Навагрудку

1254 г. – Міндоўг перадаў уладу ў Навагрудку сваяму сыну Войшалку, а той перадаў уладу ў горадзе сыну галіцкага князя Раману Данілавічу.

Войшалк адыйшоў ад палітыкі і заснаваў Лаўрышаўскі манастыр.

1258 г. – Войшалк з полацкім князем Таўцівілам захапіў Наваградак і забіў Рамана.


у 1263 г. Супраць князя Міндоўга была арганізавана змова Траняты. Змоўшчыкі падкупілі княжацкага слугу Астапа, напалі на спячага князя і забілі яго разам з двума малалетнімі сынамі.

1264 г. – Войшалк забіўТраняту,потым перадаў уладу ў Навагрудку Шварну Данілавічу.


У 70-я гг. ХІІІ ст. у ВКЛ правіў Трайдэн, самае вядомае яго дзеянне – разгром мангола-татар у 1277 г.







У канцы XIII ст. вялікім князем стаў Віцень. Княжыў ён з 1295 да 1316 г.

«Пачаў княжыць у Літве Віцень, учыніў сабе герб і ўсяму княству Літоўскаму пячатку — узброены рыцар на кані з мячом, што цяпер называюць Пагоня».

Шляхі ўваходжання зямель у склад ВКЛ.

1. Дамоўны (сін:добраахвотны). Так, у 1307 г. палачане звярнуліся да вялікага князя літоўскага Віценя за дапамогай у барацьбе з немцамі, якія пачалі сяліцца ў Полацкай зямлі і самім Полацку. Палачане і літоўцы прагналі немцаў з Полацка і яго наваколля. 3 таго часу Полацк канчаткова ўвайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага і стаў яго буйнейшым горадам. Такім чынам, Полацкая зямля аказалася пад уладай Вялікага княства Літоўскага не ў выніку заваявання, а са згоды мясцовага баярства і купецтва.

2. Далучэнне праз шлюб.(сін: добраахвотны) Такім шляхам да Вялікага княства Літоўскага была далучана. Віцебская зямля ў 1320г. Віцебскі князь Яраслаў выдаў сваю дачку Марыю замуж за літоўскага князя Альгерда. Праз два гады Яраслаў памёр. Віцебскім князем стаў Альгерд, які пазней быў вялікім князем (1345—1377).

3. Шляхам ваеннага падпарадкавання. У 1315г. Берасцейская зямля была адваявана ў Польшчы.

Дзяржава з назвай «Вялікае княства Літоўскае», што з'явілася на палітычнай карце Еўропы ў XIII ст., паўстала як адна з дзяржаў федэратыўнага тыпу (пад федэрацыяй маецца на ўвазе форма дзяржаўнага ладу

якая заснавана на аб'яднанні розных дзяржаўных утварэнняў у адзіны саюз з захаваннем пэўнай іх самастойнасці пры падначаленасці адзінаму цэнтру. Менавіта такія прыклады міждзяржаўных, міжэтнічных супярэчнасцей спарадзіла эпоха сярэдневякоўя. Так, 1397 г. стаў годам заключэння Кальмарскай уніі, якая аб'яднала ў адзіным дзяржаўным арганізме тры скандынаўскія краіны Данію, Швецыю, Нарвегію.


Давыд Гарадзенскі
  • дапамагаў ВКЛ змагацца супраць крыжакоў, хадзіў у паходы на Прусію
  • У 1314 г. Давыд зняў асаду Наваградка з боку крыжаносцаў і захапіў іх абоз.
  • Давыд быў забіты наёмным забойцай –рыцарам Андрэем у 1326г.


Княжанне Гедыміна 1316—1341гг. Пасля смерці Віценя
велікакняжацкі трон заняў Гедымін (Гедзімін). Уся яго дзейнасць была накіравана на далейшае ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага і пашырэнне яго тэрыторыі. I

1. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню (цяперашні Вільнюс з'яўляецца сталіцай Літоўскай Рэспублікі — Летувы).

2. Узросшая роля кіраўніка дзяржавы яскрава бачна ў змене яго тытула. (Тытул — ганаровае званне, якое прысвойваецца знакамітым асобам) Гедымін пачаў называць сябе “каралём літоўцаў і многіх рускіх» (пад назвай «рускія» маюцца на ўвазе жыхары беларускіх зямель).


3. Пры Гедыміне (1316—1341) большая частка сучаснай Беларусі была ўжо ў складзе Вялікага княства Літоўскага (згадайце Віцебскае княства-1320г.).

4. Актыўна змагаўся з крыжакамі, для гэтага:

4.1. Заключыў саюз з Польшчай.

4.2. Пабудаваў замкі-кастэлі ў Лідзе і Крэва.

4.3. У 1331 г. Перамог крыжакоў у кравапралітнай бітве на р. Акмяне.[І бітва на рэках у храналагічных паслядоўнасцях XIV ст.]

5. 1341 – Гедымін быў забіты куляй пры асадзе крыжацкага замка.


Праўленне Еўнута. 1341—1345 гг.

Сыны Гедыміна, якога пазбавілі ўлады Альгерд і Кейстут і пачалі правіць сумесна. Альгерд з’яўляўся старэйшым сынам Гедыміна і меў больш улады чым Кейстут.


Праўленне Альгерда. 1345—1377гг.

  1. Пры Альгердзе ўсе беларускія землі ўвайшлі ў склад ВКЛ. Адбылося далучэнне Смаленскіх, Бранскіх зямель, Кіеўскай зямлі да Вялікага княства Літоўскага. У выніку агульная тэрыторыя дзяржавы павялічылася ўдвая.
  2. «Ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў многія землі.//

Скрытна рыхтаваў свае у паходы, ваяваў не столькі колькасцю (людзей), колькі

ўменнем».

  1. У барацьбе з крыжакамі Альгерду дапамагаў Кейстут.

У 1348г. Паміж ВКЛ і крыжакамі адбывалася бітва на р. Стрэве,вынік нічэйны. [ІІ бітва на рэках у храналагічных паслядоўнасцях XIV ст.]