Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


Алег з'явіўся з дружынай да радзімічаў і спытаў радзімічаў : каму даніну плаціце? Радзімічы адказалі: хазарам
У 984 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч
Паўднёвая і Цэнтральная Беларусь, уключна зтэрыторыяй, дзе
Крывічы. Крывічы
859 г., дзе гаворыцца, што варагі
Адрозненні паміж аб’яднаннямі славян на тэрыторыі Беларусі
Рурык (наўгародскі князь) пасадзіў свайго мужа (прадстаўнік князя,феадал) у Полацку.”
882 г. Пераемнік Рурыка Алег
Полацкае княства
У Рагвалода
Хрышчэннем Полацкай зямлі пры Ізяславе
988 г. – Русь атрымала хрышчэнне
992 г. – Заснаванне епархіі ў Полацку.
1005 – заснаванне епархіі ў Тураве
1001 – смерць Ізяслава.
Волха Усяславіча
1060 г. – Усяслаў
1068 г. - у выніку паўстання ў Кіеве
1084г. – Манамах захапіў і разрабаваў Мінск
1106г. – сыны Усяслава
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Радзімічы: асноўны арэал рассяленне: міжрэчча Дняпра і Сажа, аб гэтым у летапісе наступнае: «Былі ў ляхаў (палякаў) два браты —і адзін Радзім, а другі Вятка. I, прыйшоўшы, селіяны: Радзім на рацэ Сож, ад яго назваліся радзімічы, а Вятка сеў са сваім родам па Ацэ, ад яго назваліся вяцічы».

З гэтага вынікае, што назва радзімічаў з’явілася ад патроніма (імя)

Неабходна знаць дзве летапісных даты, калі радзімічы згаданы ўпершыню:

1. У летапісе гаворыцца, што ў 885 г. кіеўскі князь Алег з'явіўся з дружынай да радзімічаў і спытаў радзімічаў : каму даніну плаціце? Радзімічы адказалі: хазарам плацім. Алег адказаў: мне плаціць будзеце. І прымусіў іх плаціць даніну яму, а не хазарам (Хазары былі суседзямі

Русі і качавалі на паўднёвы-усход ад Кіева)

2. У 984 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч зрабіў новы паход на непакорлівыя плямёны. Перадавы атрад княжацкага войска ўзначальваў ваявода Воўчы Хвост. Радзімічы былі разбіты на рацэ Пяшчане і трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх князёў.

На тэрыторыі радзімічаў існавалі гарады Гомель, Чачэрск, Крычаў. На мяжы паміж дрыгаві-чамі і радзімічамі ўзніклі Рагачоў, Рэчыца. Племянны цэнтр радзімічаў – Гомель.

Дрыгавічы: асноўны арэал рассялення – Паўднёвая і Цэнтральная Беларусь, уключна зтэрыторыяй, дзе знаходзіцца Мінск.

Назва: паходзіць ад слова дрыгва. Назва племені ад асаблівасці мясцовасці. Племянны цэнтр: Тураў – упершыню згаданы ў 980 г.н.э.

Крывічы. Крывічы складаліся з трох груповак: пскоўскія, полацкія, смаленскія, таму агульны арэал рассялення крывічоў займаў тэрыторыю ад Чудскага возера да р. Волгі. На тэрыторыі Беларусі, крывічы займалі рэгіён Паўночнай, Паўночна-усходняй Беларусі.

Першае датаванае ўпамінанне пра крывічоў змяшчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» і адносіцца да 859 г., дзе гаворыцца, што варагі бралі з іх даніну. Пазней назва «крывічы» яшчэ шмат разоў сустракаецца на старонках летапісу: у 862 г. у сувязі з запрашэннем варагаў, у 882 г. падчас захопу Кіева Алегам, у 907 і 944 гг.— у сувязі з паходамі на грэкаў

Адрозненні паміж аб’яднаннямі славян на тэрыторыі Беларусі — жаночыя ўпрыгажэнні – скроневыя кольцы. У розных плямён яны былі розныя.

Найбольш распаўсюджанымі былі медныя кольцы-падвескі, якія ўпляталіся ў валасы каля скроняў (адсюль назва — скроневыя кольцы). На тэрыторыі, дзе, паводле летапісаў, жылі крывічы, ужываліся простыя кольцы, скручаныя з дроту.


У дрыгавічоў на кольца надзявалі медныя пацеркі. Пацеркі былі зроблены з дроту і ўпрыгожаны напаянымі шарыкамі — зерню.


Жанчыны радзімічаў насілі кольцы з сямю выступамі, якія звужаліся на канцах, як прамяні зоркі. Такія ўпрыгажэнні назы-ваюць сяміпрамянёвымі скроневымі кольцамі.



Упрыгажэнні жанчын: 1 — крывічанкі; 2 — дрыгавічанкі; 3 — радзімічанкі


Полацкае княства ў ІХ—ХІІІ стст.

Паміж славянамі не было міру і тады ў першую чаргу наўгародцы, «запрасілі» да сябе варажскага князя Рурыка. Гэты факт даў падставу для летапісцаў сцвярджаць, што менавіта ад «запрашэння» варагаў бярэ пачатак дзяржаўнасць ва ўсходніх славян

862 г.— Полацк упершыню названы ў летапісе. Падзея апісана ў летапісе такім чынам, што “ Рурык (наўгародскі князь) пасадзіў свайго мужа (прадстаўнік князя,феадал) у Полацку.” Такім чынам, Рурык устанавіў кантроль над паўночнай часткай шляху “З варагаў у грэкі”.(Трэба мець уяўленне аб шляху “ з варагаў у грэкі”).

882 г. Пераемнік Рурыка Алег захапіў уладу ў Кіеве, забіў кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра, назваў Кіеў “маці гарадоў рускіх” і ўтварыў дзяржаву Кіеўская Русь.


907 г. Алег хадзіў у паход на Царград (Канстанцінопаль-сталіцу Візантыйскай імперыі) У паходзе ўдзельнічала і Полацкае княства, Полацк атрымаў частку даніны, быў заключаны гандлёвы дагавор з Візантыяй.

У 944г. паход на Царград ажыццявіў кіеўскі князь Ігар.


Каля 980 г. Княжанне ў Полацку князя Рагвалода. Першае ўпамінанне аб Тураве ў летапісе.

Першым гістарычна вядомым полацкім князем быў Рагвалод. Летапіс паведамляе:

што ён

1) «держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю». .

2) “прыйшоў з-за мора

У Рагвалода была дачка Рагнеда, да яе сваталіся два брата Яраполк (кіеўскі князь), Уладзімір (наўгародскі князь) Рагнеда адмовіла Уладзіміру, словамі: “ Не жадаю рабыніча разуці” Рабыніч: Уладзімір з’яўляўся пазашлюбным сынам князя Святаслава з ключніцай Малушай. “Разуці” – зняць абутак і стаць жонкай чалавека.

Уладзімір захапіў Полацк, забіў Рагвалода і двух братоў і згвалціў Рагнеду.

У Рагнеды нарадзіўся сын Ізяслаў.

985 (987)г. I вось аднойчы ў маёнтку каля Кіева, калі Уладзімір спаў, Рагнеда адважылася адпомсціць за сваіх родных і занесла над ім нож. Князь нечакана прачнуўся і схапіў яе за руку.

Уладзімір вырашыў засячы мячом Рагнеду. На абарону маці з другім мячом у руках выступіў
малады Ізяслаў. Князь здзівіўся, апусціў меч і вырашыў параіцца са сваімі баярамі. Яны далі князю
такую параду:«Не забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, а аднаві яе бацькаўшчыну і аддай ёй са сваім
сынам“і Уладзімір загадаў збудаваць горад, які назваў імем свайго сына Ізяслаўль (цяперашняе Заслаўе Мінскай вобласці). У Цвярскім летапісе ёсць паданне аб Рагнедзе-манахіні, якая апошнія гады свайго жыцця правяла ў «манастыры» пад імем чарніцы Анастасіі. У народным эпасе яна мае імя Гарыслава.


Яшчэ пры жыцці Рагнеды палачане запрасілі Ізяслава на княжанне ў Полацк.

Дзве характарыстыкі Ізяслава:
  1. князь богалюб
  2. князь-кніжнік

Характарыстыкі звязаны з Хрышчэннем Полацкай зямлі пры Ізяславе. Аб гэтым сведчьіць, напры-клад, запіс у Ніканаўскім летапісе, дзе пра полацкага князя Ізяслава сказана, што ён «прылежаще почита-нию божественных писаний».

988 г. – Русь атрымала хрышчэнне, якое было праведзена князем Уладзімірам, ( ён жа: Уладзімір Святы, Уладзімір Святаславіч – Чырвонае сонейка) Першы храм у Кіеве – Дзесяцінная царква.

992 г. – Заснаванне епархіі ў Полацку. Першы вядомы епіскап – Міна.

У пісьмовых крыніцах XII.—XIII стст. узгадваюцца полацкія епіскапы Каэьма (Грэк), Дыянісій, Мікалай, Аляксій, Сімяон (з роду полацкіх князёў), Якаў.

У ХІ ст. першы манастыр па паданнях – манастыр Іаана Прадцечы.

У_ХІІ ст. каля Полацка ўзніклі першыя манастыры.. Адзін —Барысаглебскі)— быў пабудаваны на беразе невялікай ракі Бельчыца, два другія заснавала Ефрасіння Полацкая на берагах Палаты.- Багародзіцкі (мужчынскі) і Спаскі (жаночы) ;


1005 – заснаванне епархіі ў Тураве Першы вядомы епіскап – Фама. У XII ст. тураўскімі епіскапамі былі: Ігнацій, Іаакім, Кірыла Тураўскі, Лаўрэнцій. Ўзнікалі ў Тураўскай зямлі і хрысціянскія.манастыры. Першым з іх мог быць, згодна паданню,Лешчанскі. Манастыр, які заснаваў пад Пінскам сам кіеўскі князь Уладзімір. Адзін з манастыроў (жаночы) заснавала жонка князя Святаслава Ізясла- віча Варвара ((Варварынскі манастыр) і у якім яна жыла разам з дзецьмі пасля смерці князя. А ў мужчынскім Барысаглебскім манастыры ў Тураве знаходзілася епіскапская рэзідэнцыя. Аб жыцці з гэтым манастыры распавядаецца ў творы ХІІ ст. “Сказанне аб мніху Марціне”.

Звесткі пра заснаванне епархіі ў Тураве ў Кіеўскім Пацерыку.


1001 – смерць Ізяслава.

1003 – 1044 гг. – праўленне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.

1015 г. – Памірае кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч і ўладу ў Кіеве захапіў Святаполк Уладзіміравіч “Акаянны”, які раней быў тураўскім князем:

- чаканіў сваю манету срэбранік. з надпісам «Святаполк на стале».Адначасова Святаполк заставаўся князем тураўскім.

- “Акаянным” названы таму, што ў барацьбе за ўладу забіў сваіх братоў Барыса і Глеба.

- У 1019 г. Сятаполк быў разбіты на рацэ Альце Яраславам Уладзіміравічам і збег праз г. Бярэсце (першая згадка гэтага горада з летапісе).


У 1021 г. – Брачыслаў Ізяславіч захапіў і разрабаваў Ноўгарад, на адваротным шляху разбіты Яраславам Уладзіміравічам Мудрым на р. Судамір, што прывяло да заключэння з Брачыславам міра, які атрымаў ад Яраслава Віцебск і Усвяты. Брачыслаў стаў саюзнікам Яраслава, які стаў кіўскім князем.

- Лічыцца, што Барчыславам быў заснаваны горад Брачыслаўль (Браслаў –першая згадка ў летапісе ў 1065г.) і падпарадкавана балцкае Ніжняе Падзвінне.

У 1040г. Брачыслаў і Яраслаў разам хадзілі ў паход на Літву.


1044—1101 гг. Княжанне Усяслава Брачыславіча ў Полацку, па мянушцы “Чарадзей”.

Ёсць падставы меркаваць, што ў быліне пра героя Волха Усяславіча паказаны полацкі князь Усяслаў, які мог ператварацца ў чалавека-ваўка – ваўкалака.


Пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 г. яго сын Ізяслаў,былы тураўскі князь, займае кіеўскі вялікакняжацкі прастол, захоўваючы за сабой Тураўскае княства.

1060 г. – Усяслаў разам з кіеўскім князем Ізяславам Яраславічам хадзілі ў паход на торкаў (адны з качэўнікаў).


1065г. – Усяслаў паспрабаваў захапіць Пскоў, але гэта яму не ўдалося.

1066г. – Усяслаў захапіў Ноўгарад, разрабаваў яго і “зняў з Сафійскага сабора званы і панікадзілы”. Лічыцца, што Усяслаў пабудаваў свой Сафійскі сабор у сярэдзіне ХІ ст.

У адказ трое Яраславічаў (сыноў Яраслава Мудрага) вырашылі пайсці на Полацкае княства вайной, сярод іх былі Ізяслаў Яраславіч, Усевалад Яраславіч, Святаслаў Яраславіч. Зімой 1066 г. з вялікім войскам з'явіліся яны пад Мінскам — горадам Полацкай зямлі, захапілі і разбурылі яго. На дапамогу абаронцам горада спяшаўся з дружынай Усяслаў, але ён спазніўся.

3 сакавіка 1067 г. Войскі сутыкнуліся на рацэ Нямізе (цяпер вуліца ў Мінску – першая згадкагорада ў летапісе). У жорсткай бітве Усяслаў быў разбіты. Бітву на Нямізе апісаў аўтар паэмы «Слова пра паход Ігаравы»(літаратурны помнік канца ХІІ ст.) у наступных словах:

«На Нямізе галовы сцелюць снапамі, харалужнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на таку злюцела, веюць душу ад цела. Нямігі крывавыя берагі не збожжам былі засеяны зноў — засеяны косцьмі рускіх сыноў».

3 рэшткамі сваёй дружыны Усяслаў адышоў да Дняпра. Кіеўскія князі запрасілі яго на перагаворы і абяцалі, што не зробяць ніякага зла. Усяслаў паверыў іх клятве — крыжацалаванню.

Ліпень 1067 г. Усяслаў пераправіўся праз Днепр каля Оршы (першая згадка горада ў летапісе), ён разам з сынамі ўвайшоў у велікакняжацкі шацёр, але адразу быў захоплены ў палон, вывезены ў Кіеў і змешчаны там у турму.— поруб.

1068 г. - у выніку паўстання ў Кіеве, калі быў прагнаны гараджанамі Ізяслаў Яраславіч Усяслаў становіцца кіеўскім князем і правіць 7 месяцаў:

«Слова пра паход Ігаравы»: “Суд радзіў, гарады раздаваў”

1069 г. – Ізяслаў вярнуўся і прагнаў Усяслава з Кіева і Полацка, дзе спачатку правіў яго сын Мсціслаў Ізяславіч, які хутка памёр, потым у Полацку правіў да 1071г. другі яго сын Святаполк Ізяславіч. Пасля гэтага Усяслаў паспрабаваў разам з войскам племені водзь захапіць Ноўгарад, але быў разбіты наўгародцамі на р. Гзень.

1071г. – Усяслаў вяртае сабе праўленне ў Полацку і праганяе Святаполка Ізяславіча.

1077—1078 гг. Супраць Усяслава, які напаў на Смаленск выступіў чарнігаўскі князь Уладзімір Усеваладавіч Манамах і зрабіў два паходы на Полацкую зямлю. У сувязі з гэтым пад 1078г. упершыню згадваюцца гарады Лукомль і Лагойск.

1084г. – Манамах захапіў і разрабаваў Мінск і апісаў гэту падзею у сваім “Павучанні” такім чынам: “не пакінуў там ні чалядзіна, ні скаціны”.

1101г. – Усяслаў памірае. З'яўленне ўдзельных княстваў у Полацкай зямлі прыходзіцца на апошнія гады праўлення князя Усяслава Брачыславіча(1044—1101 гг.) Ва Усяслава Чарадзея было 6 сыноў: Барыса, Рамана, Давыда, Глеба, Расціслава, Святаслава, Георгія. Амаль кожны з іх атрымаў у кіраванне горад з воласцю. Гэтыя ўтварэнні, у якіх гаспадарылі прадстаўнікі княжацкіх сем'яў, у крыніцах XII — XIII стст. называюцца «валасцямі».


У першай палове XII ст. на тэрыторыі Полацкай зямлі ўжо існавалі як самастойныя Полацкае, Мінскае, Ізяслаўскае княствы. Працэс драблення працягваўся. Узнікаюць Друцкае, Віцебскае, Лагойскае і іншыя княствы.

1102г. – князь Барыс Усяславіч у выніку пахода на яцвягаў засноўвае горад Барысаў.


Мінскае княства.

Першым вылучылася са складу Полацкай зямлі.

11041119 гг. Княжанне Глеба Усяславіча ў Мінску.

У 1105г. Глеб першы раз абараняў Мінск ад паўднёва-рускіх князёў. Да іх далучыўся брат Глеба Давыд Усяславіч, які быў незадаволены яго дзеяннямі. Але Глеб адбіўся ад нападу.


1106г. – сыны Усяслава выправіліся ў Ніжняе Падзвінне супраць племені земгалаў, але былі імі разбіты.


Глеб Усяславіч праводзіў палітыку ўзвышэння Менска. У гэтых мэтах Глеб заключыў саюз з Друцкам, Оршай, Копыссю.

У 1116 г. Глеб захапіў Слуцк. Незадоўга да гэтага вялікім князем кіеўскім стаў Уладзімір Манамах. Ён выступіў супраць Глеба Усяславіча і аблажыў з войскам Мінск. Пасля двухмесячнай аблогі Глеб накіраваў паслоў у стан Манамаха. У выніку мірных перагавораў Манамах зняў аблогу і вярнуўся ў Кіеў.

Але пазней, Глеб пачаў заваёўваць смаленскія і іншыя землі. У 1119 г. гэта стала прычынай новага паходу кіеўскага войска на Мінск. Глеб трапіў у палон і быў адпраўлены ў Кіеў, дзе памёр. Яго пахавалі пачэсна як князя ў Кіева-Пячэрскім манастыры.

Пасля гэтых падзей Мінск страціў значэнне важнага палітычнага цэнтра.

1127г. Паход кіеўскага князя Мсціслава на Полацкую зямлю. Полацкія князі не жадалі падпарадкоўвацца вялікаму князю кіеўскаму. У 1127 г. кіеўскі вялікі князь Мсціслаў — сын Уладзіміра Манамаха — арганізуе новы паход на Полацкую зямлю. Сем князёў са сваімі дружынамі прымалі ў ім удзел. У тым ліку, гародзенскі князь Усеваладка (1127-першая згадка Гродна ў летапісе)

Былі заняты Лагойск і Ізяслаўль (Заслаўе).

Грозная небяспека навісла над Полацкам. Палачане вырашылі прагнаць свайго князя Давыда Усяславіча, каб прадухіліць захоп і рабаванне горада.На княжанне быў пасаджаны князь Барыс Усяславіч Ваенныя дзеянні спыніліся.


У 1129 г. Мсціслаў пазваў полацкіх князёў у паход на полаўцаў, але тыя яму адказалі словамі: “ Ты з ханам Банякам сам разбірайся, а нам дома ёсць што рабіць!” Мсціслаў узяў у аблогу Полацк і запатрабаваў выдаць полацкіх князёў. Мсціславу ўдалося захапіць у палон непакорлівых полацкіх князёў разам з сем'ямі і выслаць іх у Візантыю. Крыніца: “У той жа год саслаў Мсціслаў полацкіх князёў з жонкамі і дзецьмі ў Грэцыю (Візантыю) за тое, што пераступілі крыжацалаванне”

На трох лодках яны былі вывезены ў Візантыю да імператара Іаана Камніна (зяця Мсціслава).

Праз некалькі гадоў некаторыя князі вярнуліся.

У 1132 г. веча выбрала князем унука Усяслава Чарадзея — Васільку.


У 30-я гг. XII ст. Русь канчаткова раскалолася. Летапісец з горыччу занатаваў: «Раздрася вся Русская земля».

Каля 1144 г. полацкім князем стаў Рагвалод Барысавіч, алё ў 1151 г. ён быў выгнаны вечам. Замест яго на полацкі прастол быў выбраны менскі князь Расціслаў Глебавіч. У 1158г. полацкае веча зрабіла наадварот. Пргнала Расціслава Глебавіча, ўзяло Рагвалода Барысавіча. Пазней полацкім князем стаў віцебскі князь Усяслаў Васількавіч, які , княжыў да 1180 г. Часам полацкія і віцебскія князі траплялі ў залежнасць ад Смаленскага княства.


Полацкі дзяржаўна строй.

Начале княства – князь. Першым абавязкам яго была арганізацыя войска і камандаванне ім. На другое месца выступаў збор даніны з насельніцтва.

Князь абараняў ад ворагаў Полацкую зямлю, ведаў зносінамі з іншымі землямі-княствамі, раз-глядаў судовыя справы.

Князь абапіраўся на дружыну. (Дружына — гэта атрад узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе людзей.

У гістарычных крыніцах старэйшыя дружыннікі называюцца «баляры», «сільныя мужы», а малодшыя «отракі», «дзецкія».

Істотную ролю ў кіраванні адыгравала веча – сход свабодных гараджан. Аб моцы веча ў 50-я гг. 12 ст. сведчаць падзеі 1151 і 1158гг. 1151г. – полацкае веча прагнала князя Рагвалода Барысавіча і ўзяло Расціслава Глебавіча, 1158г. – полацкае веча прагнала Расціслава Глебавіча і ўзяло Рагвалода Барысавіча ізноў.

Дзяржаўны строй Тураўскага княства адрозніваўся тым што меў пасаду пасадніка – прадстаўніка князя і тысяцкага – главу гарадскога апалчэння.

Гарадское апалчэнне і дружына складалі аснову ўзброенных сіл у Старажытнай Русі.


Асноўная характарыстыка феадальнай раздробленасці:

Перыяд распаду дзяржаў у сярэднія вякі на больш дробныя дзяржаўныя ўтварэнні гісторыкі называюць перыядам феадальнай раздробленасці.

Усходнеславянскія землі ўступілі ў перыяд феадальнай раздробленасці пазней краін Заходняй Еўропы. Распаду Кіеўскай Русі ў значнай ступені паспрыяла рашэнне, якое было прынята на Любецкім (каля Кіева) з'ездзе князёў у 1097 г. З'езд абвясціў «кождо да держить отчину свою» (няхай кожны князь трымае зямлю свайго бацькі). Полацкія князі у падобных з’ездах не ўдзельнічалі. Згодна з пастановай Любецкага з'езда 1097 г. за Святаполкам Ізяславічам, кіеўскім князем з 1093 па 1113г. была прызнана тэрыторыя па абодва бакі Прыпяці з гарадамі Тураў, Пінск, Берасце, а таксама Кіеўская і Наўгародская землі.


Прычыны феадальнай раздробленасці:

Па-першае, гэта развіццё феадальных адносін і ўмацаванне многіх гарадоў на перыферыі, што прывяло да паслаблення цэнтра.

Па-другое, адсутнасць трывалых, пастаянных эканамічных сувязей паміж землямі ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі.

Па-трэцяе, парушэнне ўсталяванай практыкі перадачы княжацкага прастола ў спадчыну, калі асобныя князі пачалі ўсобіцы з-за старшынства ці іншых крыўд, уцягваючы ў міжусобныя войны іншых князёў.


Каля 1250 г. Першае ўпамінанне ў гістарычнай крыніцы назвы «Белая Русь» адносна беларускіх зямель.


Тураўскае княства.


1157г. – Тураўскае княства дасягнула незалежнасці ад Кіева,які лічыў Тураўскае княства “хатнім”. Гэта зрабіў князь Юрый Яраславіч.

Войска вялікага князя кіеўскага прыступіла да працяглай аблогі.

Звернемся да летапісу. «Але (абложаныя) у Тураве біліся моцна, выходзячы з горада, і багата было параненых. I шмат разоў прасіў Юрый Яраславіч, кажучы: «Браце! Дай мне мір з табою». Але Ізяслаў (кіеўскі князь) таго не жадаў, а ўсяляк прагнуў забраць ад яго Тураў і Пінск. I стаялі яны каля горада дзесяць тыдняў, і настаў мор сярод коней, і таму, не зрабіўшы яму нічога, яны вярнулі-ся да сябе (дадому), не заключыўшьі з ім (Юрыем) міру.”

Але пры сынах Юрыя Яраславіча княства страціла сваё значэнне.
3 яго вылучыліся Пінскае, Клецкае, Слуцкае і іншыя княствы.

У канцы XII ст. Пінск апярэджвае ў сваім развіцці Тураў. Па багаццю і магутнасці, а значыць, па гістарычнаму значэнню Пінскае княства хутка пераўзыходзіць Тураўскае княства.


Брэсцкае княства.

Першыя летапісныя звесткі аб Бярасці адносяцца да 1019 г. («Аповесць мінулых часоў»), калі праз горад збёг Святаполк Акаянны, разбіты Яраславам Мудрым.

У канцы XII ст. Бярасце было ў складзе ўладанняў галіцка-валынскага князя Рамана Мсціславіча.

Драгічын

Сведчаннем шырокіх гандлёвых сувязей Драгічына з'яўляюцца каля 10 тысяч свінцовых пломб, якія прывешваліся да пакункаў з таварамі. Пломбы былі знойдзе-ны польскімі археолагамі на беразе Буга. У горадзе адбывалася перагрузка тавараў на лодкі, якія па Бугу ішлі ў краіны Еўропы.