Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


Паланізацыя шляхты ВКЛ
Лівонскай вайны
Удзел ВКЛ у інтэрвенцыі РП на тэрыторыю Расійскай дзяржавы ў пачатку XVII cт..
Марыне Мнішак
Васіль Шуйскі.
Станіслава Жалкеўскага
У студзені 1613г.
1618г. паміж Расіяй і РП
Уладзіслаў IV да 1648г..
Багдана Хмяльніцкага
Багдан Хмяльніцкі
Казакі і сяляне захапілі шэраг гарадоў.
Пінска. Жыхары горада, якія раней прынялі казакоў Антона Нябабы
У Тураве, Мазыры, Чачэрску, Давыд-Гарадку
Багдан Хмяльніцкі
Кіеў і Багдан Хмяльніцкі
Восенню 1654г.
Рэч Паспалітая ў першай Паўночнай вайне
Карл X Густаў
У пачатку 1655г. шведы
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   25

Паланізацыя шляхты ВКЛ, Шляхта ВКЛ, якая дамагалася ўсё большых і большых прывілеяў, паланізавалася праз далучэнне да польскіх «залатых шляхецкіх вольнасцей». Так, шляхце, як «польскай, так і літоўскай... і ўсіх зямель і правін-цый, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую», надаваліся правы поўнага кантролю за дзейнасцю караля

У першую чаргу далучаў да польскай культуры і мовы каталіцызм. Шырокая паланізацыя беларускай шляхты прывяла ў другой палове XVII ст. да такой сітуацыі, калі «люду простаму» сялянам і гарадскім нізам — супрацьстаялі «паны-ляхі» «народ шляхецкі»


Беларусь у складзе РП у 2-й палове XVI cт.


1572г. – памірае Жыгімонт ІІ Аўгуст, перапыняецца дынастыя Ягайлавічаў.


1573г. – каралём абіраецца Генрых Валезы (Валуа, Францыя) Новы кароль прымае так званыя “Генрахавы артыкулы”, паводле якіх улада караля значна абмяжоўвалася з боку сойма. Таксама ў гэтым годзе быў прыняты Акт Варшаўскага сойма=Акт аб верацярпімасці ў РП.


1576—1586 гг. Праўленне ў РП Стэфана Баторыя (венгар). З ім звязана завяршэнне Лівонскай вайны:

1579г. – войскі РП адваявалі Полацк

1581г. – спроба Баторыя захапіць Пскоў скончылася безпаспяхова.

1582г. – Ям-Запольскі мір з Расіяй, якая згубіла Веліж.


1586—1632гг. Праўленне ў РП Жыгімонта ІІІ Вазы:

1. Шведская дынастыя

2. Мянушка “езуіцкі кароль”

3. Падпісаў ІІІ Статут

4. З 1600 па 1629гг. Вёў вайну са Швецыяй за Прыбалтыку:

- 1605г. – бітва пад Кірхгольмам, дзе войска РП пад кіраўнітцвам Крыштафа Радзівіла і Яна Хадкевіча разбіла шведаў

1629г. – быў заключаны дагавор – Альтмарскі (першы дагавор на - Ал). Прыбалтыка была падзелена::Швецыя атрымала Эстонію, Відземе (з Рыгай), Рэч Паспалітая — Латгалле і Курляндскае герцагства.


Удзел ВКЛ у інтэрвенцыі РП на тэрыторыю Расійскай дзяржавы ў пачатку XVII cт..


1598 г. – У Расіі царом становіцца не прадстаўнік княжацкай дынастыі – Барыс Гадуноў, перад гэтым выпадкова загінуў у Углічы сын Івана Жахлівага Дзмітрый

У 1600—1603г. – вялікі голад, у выніку якога народ пачаў выступаць супрацьГадунова і верыць, што з’явіцца “добры цар”, які ўсіх накорміць. Гэтыя настроі выкарысташ былы манах Рыгор Атрэп’еў і назваўся цудоўна выратаваўшымся царэвтчам Дзмітрыям (Ілжэдзмітрый І).

1604г. – з’явіўся Ілжэдзмітрый І, да якога далучылася шляхта РП і ажаніла яго на Марыне Мнішак, дачцы сандамірскага ваяводы.


1605г. – Іл. І увайшоў у Маскву, дзе памер цар Барыс Гадуноў. Іл.І. какаранаваўся як рускі цар.

1606г. – Супраць Іл.І. паднялося паўстанне ў Маскве і ён быў забіты, царом быў абраны Васіль Шуйскі.


1607—1608г. супраць Шуйскага дзейнічаў Ілжэдзмітрый ІІ, прыхільнікі якога знаходзіліся ў сяле Тушына, пад Масквой, тут былі і рускія, незадаволеныя Шуйскім.

Таму Іл.ІІ атрымаў мянушку «тушынскі злодзей», але ў 1608г. яго забілі.

У 1609 г. у вялікі паход на Маскву рушыў сам кароль ЖыгімонтІІІ.

У 1610 г. войска Рэчы Паспалітай адваявала Смаленск у маскоўскіх войск. У гэтым жа годзе Маскоўскае

баярства звергла Шуйскага і ўпусціла шляхецкае войска пад кіраўніцтвам гетмана Станіслава Жалкеўскага ў сталіцу.

У 1610 г. у Маскве баяры абралі царом сына Жыгімонта Вазы — Уладзіслава. Два гады сталіца Расійскай дзяржавы была ў руках польска-ліцвінскай шляхты.

Аднак у 1612г. 2-е народнае апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным і князем Дзмітрыем Пажарскім, сфарміраванае ў Ніжнем Ноўгарадзе, здолела адваяваць Маскву і прымусіла войскі Рэчы Паспалітай пакінуць дзяржаву.

У студзені 1613г. У Расіі быў абраны цар Міхаіл Раманаў. Дынастыя Раманавых праіснавала да 1917г.


У 1617г. Жыгімонт III зрабіў яшчэ адну спробу пасадзіць на маскоўскае царства Уладзіслава, паход узначаліў гетман Караль Хадкевіч, але безвынікова. Паход скончыўся паражэннем, але ў

1618г. паміж Расіяй і РП было заключана Дэўлінскае перамір’е на 14,5 гадоў. За РП замацоўваліся Смаленск і Чарнігава-Северскія землі..

У 1632г. пасля смерці Жыгімонта ІІІ каралём РП становіцца яго сын Уладзіслаў IV да 1648г..

З 1632 па 1634г. шла так званая Смаленская вайна, Расія паспрабавала адваяваць Смаленск, але безпаспяхова.

1634 – Палянаўскі мірны дагавор (сінонім: дагавор пад Белай)

1. Смаленск і Чарнігава-Северскія землі засталіся у РП

2. Уладзіслаў адмовіўся ад тытула “рускага цара”.


Казацка-сялянская (антыфеадальная) вайна 1648—1651г.

Прычыны:
  1. Узмацненне прыгону. Гэта прыводзіла да масавага пабегу беларускіх сялян на Украіну, у Запарожскую Сеч, дзе іх запісвалі ў казакі. Гэты працэс называўся “паказачванне”.
  2. Барацьба украінскіх казакаў пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага за незалежнасць і выхад са складу РП. У РП Украіна належыла Польшчы (пасля сакавіка-чэрвеня 1569г.)




Каб не дапусціць войска ВКЛ на дапамогу войску Польшчы Багдан Хмяльніцкі вырашыў “скаваць” яго падаўленнем казацка-сялянскага паўстання, з мэтай яго распальвання ён пасылаў на Беларусь заклікі-універсалы і палкі-загоны.

Казакі і сяляне захапілі шэраг гарадоў.

Для барацьбы з пашырэннем казаччыны і дзеля ўціхамірвання падданага насельніцтва ў Вялікім княстве пачалі фарміравацца шляхецкія апалчэнні з прыцягненнем наёмнай ваеннай сілы. На чале сабранага больш чым 10-тысячнага войска стаў гетман Януш Радзівіл.

У кастрычніку 1648 г. шляхецкія злучэнні падышлі да Пінска. Жыхары горада, якія раней прынялі казакоў Антона Нябабы, вырашылі абараняцца. Пасля аблогі, што працягвалася цэлыя суткі добра ўзброенае шляхецкае войска авалодала горадам, жыхары і казакі былі перабіты.

У студзені 1649 г. радзівілаўскія аб'яднаныя фарміраванні рушылі на Палессе, каб адсекчы беларускія землі ад Украіны. У Тураве, Мазыры, Чачэрску, Давыд-Гарадку ўсе жыхары, што падтрымлівалі казакоў, былі перабіты. Бязлітасна абышоўся гетман з жыхарамі Бабруйска.

Нягледзячы на часовае перамір'е, вясной 1649г. казацкі гетман Багдан Хмяльніцкі накіраваўу Беларусь новыя загоны. Пасля разгрому першага з іх — 3-тысячнага атрада на чале з Іллёй Галотай — у Беларусь накіраваліся больш буйныя фар міраванні. Гэта былі 12-тысячны загон Сцяпана Пабадайлы і 30-тысячны Міхайлы Крычэўскага (блізкага паплечніка Хмяльніцкага, па паходжанні шляхціца).

31 ліпеня 1649 г. пад Лоевам адбылася самая буйная ў Беларусі бітва ў час вайны 1648—1651 гг. Радзівіл разбіў Крычэўскага.

У 1651г. Януш Радзівіл з войскам ВКЛ увайшоў у Кіеў і Багдан Хмяльніцкі вымушаны быў падпісаць з РП Белацаркоўскі мірны дагавор. Левабярэжнай Украіне надавалася аўтаномія ў складзе РП.


Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667гг.


З боку Расіі вайна насіла агрэсіўны, захопніцкі, экспансіяніскі характар з мэтамі:

1. Далучыць Украіну і Беларусь

2. Здабыць выхад да Балтыйскага мора.

Пасля шэрага паражэнняў у самой Украіне і пераходу на бок Польшчы крымскага хана Хмяльніцкі звярнуўся за дапамогай да Расіі. У выніку, у кастрычніку 1653г. расійскім Земскім саборам у Маскве Украіна была прынята пад подданства рускага цара Аляксея Міхайлавіча.

У студзені 1654 г. дагавор паміж Украінай і Расіяй быў зацверджаны ўкраінскай Радай у горадзе Пераяславе. (Пераяслаўская рада)

Наступленне расійскіх войскаў пачалося 21 мая 1654 г. На дапамогу ім Хмяльніцкі па загадзе цара накіраваў у Беларусь 20 тыс. казакоў. Усяго колькасць царскай арміі дасягала 100 тыс. ратнікаў. У 1654 г. злучэннямі ваяводаў А. М. Трубяцкога, В. П. Шарамецева і казакамі I. Залатарэнкі былі ўзяты Віцебск, Полацк, Крычаў, Орша, Мсціслаў, Копысь, Гомель, Шклоў, Рэчыца і інш.


Не былі ўзяты два горада: Слуцк і Стары Быхаў.


Восенню 1654г. на бок Расіі перайшоў Магілёў, у гэтым рашучую ролю адыграў беларускі палкоўнік Іван Паклонскі, кіраваў так званым беларускім казацкім палком.


Прысяжная шляхта – шляхта ВКЛ, што перайшла на бок цара.


Зімой 1654-55гг. Януш Радзівіл паспрабаваў арганізаваць контрнаступленне, але безпаспяхова.


Рэч Паспалітая ў першай Паўночнай вайне (1655—1660 гг.). Няўдачы Рэчы Паспалітай у вайне з

Маскоўскай дзяржавай паспрабаваў выкарыстаць шведскі кароль Карл X Густаў. Ён разлічваў на поўны захоп Прыбалтыкі. У гэтых мэтах асноўныя сілы Швецыі былі накіраваны ў Польшчу, а ў ВКЛ — войска на чале з Магнусам Дэлягардзі, які акупіраваў паўночную частку Беларусі.

У пачатку 1655г. шведы акупіравалі Польшчу.


Летам 1655г. “Карніцкі паход Трубяцкога. Накіроўваючы ў Беларусь шматлікае войска, Аляксей Міхайлавіч загадваў свайму ваяводзе А. М. Трубяцкому рухацца з-пад Старога Быхава да Слуцка і прапанаваць гораду здацца «на царову ласку». Калі б Слуцк не здаўся, расійскае войска рушыла б далей да Слоніма і вярхоўяў Нёмана. На шляху войска цар загадаў «места воевать, села і деревни, и хлеб, и сена, и всякие кормы жечь, а людей побивать и в полон имать, и со всем без остатку разорять». Болыш таго: каб спустошыць як мага большую тэрыторыю, маскоўскі ўладар загадваў вяртацца іншым шляхам — «жылыми месцамі ». Паход Трубяцкога не дыктаваўся непасрэднай ваеннай неабходнасцю.

У ліпені 1655г. рускія захапілі Мінск і Вільню. 31 ліпеня 1655 г. пасля чарговага наступлення ўступілі ў сталіцу ВКЛ Вільню цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў сябе вялікім князем літоўскім.


У жніўні 1655г. Януш Радзівіл падпісаў са шведамі Кейданскую ўнію, што было раўназначна разрыву Люблінскай уніі.

Умовы: ВКЛ трапляла пад пратэктарат Швецыі, Швецыя абавязвалася вызваліць Беларусь ад казакаў і рускіх. Кароль РП Ян ІІ Казімір (1648-1668г) назваў Радзівіла здраднікам, супраць яго выступіў Павел Сапега.

У ВКЛ сярод насельніцтва ўзнялася хваля незадаволенасці шведскімі акупацыйнымі ўладамі, іх марадзёрствам і самавольствам чуткі аб няўдачах шведскага караля ў Польшчы выклікалі вясной 1656 г. паўстанне на чале з магнатам Паўлам I Сапегам. Войска П. Сапегі аблажыла замак Я. Радзівіла, які неўзабаве нечакана памёр. У выніку паўстання П. Сапегі шведы былі выгнаны з поўначы ВКЛ і Кейданская ўнія скасавана.


У 1656г. Расія заключае перамір’е з РП і пачынае вайну са Швецыяй.

У 1657г. памер Багдан Хмяльніцкі і новы казацкі гетман Іван Выгоўскі у 1658г. заключае з РП Гадзяцкі дагавор і пераходзіць на бок РП. Найбольш актыўна супраць Расіі пачаў ваяваць казацкі палкоўнік Іван Нячай.


З другой паловы 50-х гадоў супраць рускіх пачалі ваяваць партызаны, якіх называлі шышы. Самы вядомы шыш – Дзяніс Мурашка.


У 1660 г. Стэфанам Чарнецкім быў разбіты пад Ляхавічамі шматлікі корпус I. А. Хаванскага. У той жа год

на рацэ Басі, што на Магілёўшчыне, Павел Сапега разграміў армію Ю. Далгарукава.

У 1660г. паміж РП і Швецыяй быў заключаны “другі дагавор на –ал” – Аліўскі. Шведы пакінулі Польшчу.

За Швецыяй захаваліся ў Прыбалтыцы тыя ж землі, што і да вайны. За Рэччу Паспалітай — Латгалія урляндскае герцагства. Кароль Ян Казімір адмаўляўся ад прэтэнзій на шведскі прастол.

У лістападзе 1661 г. была адваявана сталіца Вялікага княства Літоўскага.

1661г. маскоўскія ратнікі пацярпелі паражэнне ў Падзвінні пад Кушлікамі.

1661г. – у выніку паўстання перайшоў на бок РП Магілёў.

Пасля гэтага варожыя бакі не мелі ні сіл, ні сродкаў для актыўнага працягу вайны.

Доўгія перамовы завяршыліся заключэннем у студзені 1667 г. Андросаўскага перамір'я (у вёсцы Андросава недалёка ад Мсціслава) на 13,5 гадоў. Згодна з ім Смаленская, Чарнігаўская і Ноўгарад-Северская землі заставаліся ў складзе Расійскай дзяржавы, а беларускае Падзвінне вярталася Вялікаму княству Літоўскаму. Украіна была падзелена па Дняпры: левабярэжжа і Кіеў адыходзіла да Расіі, правабярэжжа замацоўвалася за РП. Насельніцтва Беларусі скарацілася ў 2 разы.


У 1686 г. дэлегацыя Рэчы Паспалітай падпісала ў Маскве «Вечны мір», які зацвярджаў многія палажэнні Андросаўскага перамір'я.


ЦАРКВА, РЭЛІГІЯ, КУЛЬТУРА НА БЕЛАРУСІ Ў XVI — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст.


Праваслаўе і каталіцызм.

Праваслаўныя метраполіі.


Уплывовасць праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на беларускіх землях



Перыяд

Становішча цэркваў

992 г. — XIII ст. XIV—XV стст.


Першая палова XVI ст.


Другая палова XVI — першая палова XVII ст.

Перавага праваслаўнай царквы


Праваслаўная царква мела большы ўплыў на насельніцтва, чым каталіцкая

Час раўнавагі сіл каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

Павелічэнне ўплыву каталіцкай царквы


Пры Жыгімонце I Старым у княстве з'явілася каля 90 праваслаўных храмаў.(згадайце пра “Залаты век ВКЛ”.

Праваслаўная царква адыгрывала значную ролю ў грамадскім жыцці ВКЛ. Напрыклад, полацкія архіепіскапы ўваходзілі ў савет полацкага князя, прысутнічалі на з'ездах мясцовай знаці, падпісвалі дагаворы з іншымі княствамі і гарадскімі абшчынамі.


У адрозненне ад праваслаўя распаўсюджанне каталіцызму ў Беларусі і ва ўсім ВКЛ пачалося значна пазней і прайшло два этапы: сярэдзіна XIII ст.— 1385 г. (Крэўская унія) і канец XIV ст.— 1596 г. (Берасцейская унія). На першым этапе насадзіць каталіцызм у ВКЛ спрабавалі Лівонскі ордэн, Ватыкан, Польскае каралеўства. На другім этапе распаўсюджання і каталІцызму ў ВКЛ гэтай справай актыўна займаліся кіруючыя колы самога Княства.

Але каталіцтва на той час у Вялікім княстве Літоўскім мела ўжо трывалыя пазіцыі. Пры актыўным садзейнічанні вярхоўнай улады тут дзейнічалі манаскія ордэны

францысканцаў, бернардзінцаў, аўгусцінцаў.

I каталіцкай царквы было атрымана ад вялікіх князёў літоўскіх 90 % уладанняў.


У адрозненне ад доўгага па часе фарміравання праваслаўнай мітраполіі арганізацыйная структура каталіцкай царквы ў ВКЛ была створана даволі хутка, у выніку некалькіх актаў велікакняжацкай улады. Пасля Крэўскай уніі прывілеем Ягайлы ад 17 лютага 1387 г. было заснавана Віленскае біскупства (епархія), якая ахапіла, акрамя Аўкштайціі, амаль усю тэрыторыю Беларусі. Толькі невялікая частка Паўднёва-Заходняй Беларусі ўвайшла ў Луцкае біскупства, заснаванае ў 1325 г. Пры Вітаўце ў 1417 г. пасля канчатковага далучэння Жмудскай (Жамойцкай) зямлі да ВКЛ узнікла Жмудскае біскупства.

У канцы XIV — першай палове XVI ст. у ВКЛ узніклі першыя манаскія каталіцкія ордэны, непасрэдна падначаленыя рымскаму папе і незалежныя ад віленскіх або польскіх епіскапаў. На тэрыторыі Беларусі былі заснаваны манастыры Ордэна францысканцаў — у Лідзе (1397 г.), Старых Ашмянах (у 90-х гг. XIV ст.), Пінску (у першай чвэрці XV ст.), аўгусцінцаў — у Быстрыцы (1390 г.) і Берасці (у пачатку XV ст.), бернардзінцаў — у Полацку (1498 г.). Усе вышэйназваныя каталіцкія манастыры належалі да так званых «жабрацкіх» ордэнаў, статут якіх забараняў абзаводзіцца колькі-небудзь значнай нерухомай маёмасцю. Тым не менш некаторыя з іх былі даволі буйнымі землеўладальнікамі.


Прычыны падзення ўплыву праваслаўнай царквы ў 16 ст.

  1. Небагатым жа і неўплывовым шлях на палітычны алімп Вялікага княства быў закрыты. Таму праваслаўныя не засядалі ў велікакняжацкай Радзе, Не трапілі святары праваслаўнага веравызнання і ў Сенат Рэчы Паспалітай. Гэта відавочна паслабляла пазіцыі праваслаўнай царквы на велікакняжацкіх землях і прывяло да яе крызісу, які назіраўся тут у другой палове XVI ст.
  2. Праваслаўная царква страчвала сваіх прыхільнікаў і таму, што была на той час занадта традыцыйнай і не ўспрымала перамен, што адбываліся ў свеце. Нязменнай мовай пропаведзяў заставалася царкоўна-славянская, якая далёка адышла ад гутарковай і была незразумелай не толькі прыхаджанам, але часта і прапаведнікам.
  3. Адукацыйны ўзровень святароў быў у большасці не надта высокім, каб канкурыраваць з добра адукаванымі каталіцкімі святарамі.
  4. Беларуская праваслаўная шляхта пасля набыцця роўнасці ў Вялікім княстве з католікамі пацягнулася за асветай. Аднак і тут праваслаўная царква нічога, акрамя брацкіх і прыходскіх школ, не магла прапанаваць. Вышэйшую адукацыю прыходзілася атрымліваць на Захадзе.


Рэфармацыя.

Рэфармацыя пачалася ў 1517г. у Германіі з пропаведзі Марціна Лютэра з вітэнбергскімі тэзісамі.

Рэфармацыйныя рухі ў цэлым былі накіраваны супраць панавання каталіцкай царквы ў Еўропе, але ў розных яе рэгіёнах, а часам нават краінах мелі свае напрамкі, сваіх заснавальнікаў. Па іх імёнах яны нярэдка атрымлівалі і свае назвы: лютэранства, кальвінізм, цвінгліянства і інш. Рэфарматары выступалі пад папулярнымі лозунгамі ачышчэння і рэфармацыі (перабудовы) царквы, звароту да чыстага старажытнага хрысціянства, за бедную царкву. Анабаптысты выступалі за хрышчэнне людзей дарослых, свядомых.

Тэрмін «пратэстантызм» для вызначэння ўсіх напрамкаў Рэфармацыі ўзнік пасля ,таго, як у 1529 г. некалькі князёў і група гарадоў Свяшчэннай Рымскай імперыі выступілі з пратэстам супраць рашэння імпе ратара аб забароне далейшага распаўсюджання некаталіцкіх хрысціянскіх рухаў.

Афіцыйны пачатак рэфармацыі ў ВКЛ – 1553г. – заснаванне ў Бярэсці першай пратэстанскай абшчыны са зборам. (Збор — пратэстанцкі храм). У 60—70-х гг. былі заснаваны кальвінісцкія зборы ў Нясвіжы, Клецку; Полацку, Койданаве, Лоску.


Мікалай Радзівіл Чорны (1515— 1565) — адзін з самых вядомых прадстаўнікоў знакамітага магнацкага роду Радзівілаў. Увайшоў у гісторыю як выдатны дзяржаўны, рэлігійны дзеяч, мецэнат. 3 усіх магнатаў княства ён першым прыняў Рэфармацыю. Мянушка яго – “апостал рэфармацыі”. Яго найвялікшы аўтарытэт і блізкасць да манаршага двара спрыялі масаваму пераходу шляхты ў пратэстантызм.. Свае творы яму прысвячаў Жан Кальвін. Дбаннем Мікалая Радзівіла Чорнага былі заснаваны друкарні ў Берасці, Нясвіжы. У друкарні Бярэсця за кошт магната выйшла ў 1563 г. так званая Радзівілаўская Біблія — пераклад кальвінісцкай Бібліі на польскую мову-першы ў РП. У другой, у Нясвіжы, у 1562г.“Катэхізіс” Сымона Буднага.

Большасць магнатаў перайшло ў кальвінізм, таму што ім да спадобы былі рэспубліканскія прынцыпы яго арганізацыі. Кальвінісцкія абшчыны (у адрозненне ад лютэранскіх) былі больш самастойнымі: іх свецкія апекуны (феадалы ці гараджане) вырашалі ўсе пытанні іх дзейнасці: вьібар міністраў (прапаведнікаў) абшчын, збор сродкаў на іх утрыманне.

Акрамя гэтага, магнаты падтрымлівалі кальвінізм у супрацьвагу каталіцкай Польшчы, ад саюза з якой яны адварочваліся.

Выказванні прадстаўнікоў рэфармацыі: «Хіба можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюцьнявольнікамі» (Якуб з Калінаўкі). «Бог жалеза стварыў не для таго, каб з яго рабіць мячы і дзіды, а для таго, каб выкоўваць косы, сякеры ды лемяхі» (Лаўрэнцій Крышкоўскі). «Розум — цудоўны дар боскі, дзякуючы якому мы адрозніваемся ад жывёл» (Ян Намыслоўскі). «Усё сам маю, не веру ў бога, не жадаю яго неба, не баюся пекла... не прызнаю боскі суд... Я не турбуюся аб лёсе свайго цела, а тым больш душы. Яна памерла разам са мной» (Каспар Бекеш).


Антытрынітарыі (арыяне) выступалі супраць “троіцы”. Ант. падзяляліся ў адносінах да сацыяльна-палітычных пытанняў падзяліліся на дзве плыні. Першая (левая) — асабліва крытычная, выступала супраць прыгнёту, нявольніцтва, дзяржаўнага насілля і войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў і г. д. Другая (правая) — больш памяркоўная,— за паступовыя перамены ў феадальным грамадстве, маральнае і сапраўды хрысціянскае выхаванне і асветніцтва і пануючых саслоўяў і ўсяго насельніцтва. Найбольш вядомымі правымі арыянамі былі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.


Вялікае княства ратавала ад праследаванняў іншадумцаў з суседніх краін. Тут знайшлі сабе прытулак вальнадумец з Расійскай дзяржавы Феадосій Касой, прыхільнік рускай рэлігійнай плыні «несцяжацеляў» старац Арцемій, рускі першадрукар Іван Фёдараў. Але і ў княстве паступова пашыраўся антырэфармацыйны рух.

Вынікі Рэфармацыі ў ВКЛ.

Па-першае, Рэфармацыя садзейнічала таму, што да яе прымкнулі многія магнаты ВКЛ (Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы і Глябовічы і інш.), якія з пазіцый дзяржаўнага патрыятызму імкнуліся ў перадлюблінскі перыяд засцерагчы Вялікае княства Літоўскае ад пашырэння ўплыву каталіцкай Польшчы і захаваць незалежнасць

Княства.

Па-другое, феадалы-пратэстанты ў час уздыму Рэфармацыі ў ВКЛ займалі многія вышэйшыя дзяржаўныя

пасады, перава жалі сярод паноў-рады, а ў 1569 г. складалі большасць сенатараў ВКЛ, прадстаўленых на вальным сойме Рэчы Паспалітай. Не без удзелу пратэстанцкіх магнатаў былі прыняты ў ВКЛ віленскі (1563 г.) і гарадзенскі (1568 г.) прывілеі, якія ўраўноўвалі ва ўсіх правах шляхту «хрысціянскай веры» і дазвалялі ёй прытрымлівацца любой хрысціянскай рэлігіі. У 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання, тэкст якога ўвайшоў у Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.

Па-трэцяе, Рэфармацыя, пратэстанцкія школы, друкарні, пісьменніцтва садзейнічалі пашырэнню асветы ў грамадстве, раснаўсюджанню ідэй гуманізму, верацярпімасці, міралюбства. Рэфармацыя дазволіла пэўнаму колу насельніцтва ВКЛ азнаё-міцца са здабыткамі еўрапейскай культуры.

Галоўным вынікам Рэфармацыі ў ВКЛ можна лічыць тое, што яна адыграла прыкметную ролю ў развіцці і захаванні рллігійнай талерантнасці ў грамадстве, садзейнічала арганізацыі процідзеяння магнатамі-пратэстантамі ВКЛ палітычным і рэлігійным планам кіруючых колаў Польшчы.