Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


Наваградскае княства.
2 развіццё ў іх рамяства і гандлю, 3.
Барацьба з іншаземнымі захопнікамі ў 1-й палове хііі ст.
1201г. – біскуп Альберт
Гольм і Ікскюль.
1236г. – Ордэн мечаносцаў
Аляксандр (пазней/Неўскі
1242г. – Аляксандр Неўскі
1223г. – упершыню
1237 г. унук Чынгісхана Бату (па-славянску Батый
Уладзімір-Валынскі і Галіч.
Асноўная рыса
2. Абшчынны ўклад – быў на схіле
Бяссінтэзны шлях
Горад складаўся з трох частак: дзядзінца –
Храналогія ўзнікнення гарадоў
Кіева сюды прывозіліся прыналежнасці рэлігійнага культу
Асноўныя рысы язычніцтва
3) Месцы, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называюцца капішчамі
Ходасавічы Рагачоўскага
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Камянец

Першае летапіснае ўпамінанне пра горад адносіцца да 1276 г.Сярод драўляных рубленых умацаванняў у Камянцы быў узведзены мураваны «стоўп камен» — славутая Камянецкая вежа, майстрам Алексай. Вышыня 5-яруснай вежы складае 30 м, вонкавы дыяметр звыш 13 м. У вежы мог размясціцца даволі вялікі ваенны гарнізон. Сцены вежы, якія мелі таўшчыню 2,5 м, прарэзаны байніцамі. (Байніцы—вузкія шчыліны, праз якія вёўся абстрэл варожага войска.) У сярэдзіне вежы знаходзілася лесвіца.


У канцы I тысячагоддзя ўсходнія славяне асвоілі землі Беларускага Панямоння (так званая «Чорная Русь»). Найбольш старажытнымі гарадамі тут з'яўляліся Наваградак (Навагрудак), Ваўкавыск, Слонім і Гародня (Гродна). Апошні ўпершыню ўзгадваецца пад 1127 г. (Іпацьеўскі летапіс), калі гарадзенскі князь Усеваладка прымаў удзел у паходзе кіеўскага князя Мсціслава на Полацкую зямлю. У XII — XIII стст. у Верхнім Панямонні ўзніклі Гарадзенскае, Наваградскае, Ваўкавыскае, Слонімскае княствы.


Наваградскае княства.

Шэраг прычын садзейнічаў узвышэнню Навагрудскага княства ў ХІІІ ст.
  1. У ім быў даволі высокі ўзровень сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.
  2. Спачатку крыжацкая і татарская навала не дасягала яго.
  3. Гарадская знаць была зацікаўлена ў аб'яднанні вакол княства іншых зямель.


Сярэдневяковыя землі Беларускага Пасожжа ў XII — XIII стст. уваходзілі ў склад Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў. Смаленск быў галоўным горадам смаленскіх крывічоў, якія паводле паходжання і культуры былі блізкія да полацкіх крывічоў. Спачатку да Смаленскага княства адносілася і паўночная частка Пасожжа з гарадамі Мсціславам, Крычавам, Прупоем (Прапошаск, цяпер Слаўгарад). У 1116г. да Сма-ленскага княства адышлі Копысь і Орша.

Тэрыторыя ніжняга цячэння Сожа з Гомелем і Чачэрскам, а таксама Рэчыца ў XII — XIII стст. уваходзілі ў склад моцнага Чарнігаўскага княства. (Гомель упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 1142 г.) Каля сярэдзіны XII ст. у Гомелі і, верагодна, у Чачэрску з'явіўся княжацкі прастол.


Вынікі раздробленасці. Галоўным вынікам раздробленасці быў распад буйных княстваў на больш дробныя ўдзельныя княствы.

Такая буйная гістарычная з'ява, як раздробленасць, мела як станоўчыя, так і адмоўныя бакі.

Да станоўчага патрэбна аднесці:

1 рост гарадоў, якія сталі цэнтрамі ўдзельных княстваў,

2 развіццё ў іх рамяства і гандлю,

3.росквіт культуры.

Адмоўным у раздробленасці быў:

1 рост знешняй небяспекі,

2 сваркі паміж баярамі і князямі, якія прыводзілі да міжусобных войн,

3 далейшае запрыгоньванне сялян.


БАРАЦЬБА З ІНШАЗЕМНЫМІ ЗАХОПНІКАМІ Ў 1-Й ПАЛОВЕ ХІІІ СТ.

Наступленне нямецкіх феадалаў-крыжакоў у Прыбалтыцы. У канцы XII ст. пачалося пранікненне нямецкіх рыцараў на берагі Рыжскага заліва і ў басейн Заходняй Дзвіны. Яны нашывалі крыжы на адзенне і распаўсюджвалі каталіцтва сярод язычнікаў “агнём і мячом”, атрымалі назву крыжаносцаў. Іх арабы выгналі з Палестыны і яны вырашылі захапіць землі язычнікаў, у тым ліку Ніжняе Падзвінне, дзе пражывалі балцкія язычніцкія плямёны: куршы, земгалы (згадаць 1106г.), латгалы, лівы, селы, якія плацілі Полацкаму княству даніну.


1186г. – палацкі князь Уладзімір дазволіў заходнееўрапейскім прапаведнікам Мейнарду і Бертольду праводзіць агітацыю ссярод ніжнепадзвінскіх плямёнаў.

1201г. – біскуп Альберт заснаваў Рыгу

1202г. – заснаваны ордэн мечаносцаў

1203г. – першае сутыкненне палачан з крыжакамі. Палачане асадзілі два крыжацкіх замка: Гольм і Ікскюль.

1208г. – Полацк згубіў кантроль над горадам Кукенойс які захапілі крыжакі, дзе правіў князь Вячка:
  • Вячка спаліў горад і збёг у Юр’еў
  • 1224г. ён загінуў пры абароне Юр’ева (Тарту).

1209г. – Полацк згубіў кантроль на Герцыке, дзе правіў князь Усевалад.

1210г. – першы дагавор з крыжакамі

1212г. – другі дагавор з крыжакамі, Лівы адмовіліся плаціць даніну Полацку.

1216г. – памірае полацкі князь Уладзімір. Паводле ўмоў новага пагаднення паміж Рыгай і Полацкам, апошні страціў Ніжняе Падзвінне, і толькі купцам заставаўся «адкрыты свабодны шлях па Дзвіне».


1236г. – Ордэн мечаносцаў быў разбіты Літвой пад Шаўляем на тэр. сучаснай Літвы

(Шаўлі – па беларуску)

1237г. – Рэшткі ордэна аб’ядналіся з Тэўтонскім ордэнам і ўтварыўся Лівонскі ордэн.

Неўзабаве шведскае войска ўварвалася ў Наўгародскую зямлю. Рашучая бітва са шведскімі рыцарамі адбылася на рацэ Няве ў 1240 г.

У гэтай бітве, якой кіраваў наўгародскі князь Аляксандр (пазней/Неўскі), сваёй выключнай адвагаю вызначыўся палачанін Якаў. Ён быў на службе пры княжацкім двары. Пра подзвіг воіна Якава расказаў сучаснік. У жорсткай рукапашнай схватцы Якаў Палачанін, узброены мячом, напаў на цэлы «полк» шведаў, «і мужна біўся, і пахваліў яго князь».

1242г. – Аляксандр Неўскі разбіў дацкіх крыжаносцаў у бітве на Чудскім возеры, у “Лядовым пабоішчы”.

1260г. – Міндоўг разбіў крыжакоў на возеры Дурбэ.


Мангола-татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу.

У пачатку ХІІІ ст. у стэпах Цэнтральнай Азіі склалася моцная Мангольская дзяржава, якую ўтварыў Чынгісхан (Цемутчын) Сярод манголаў адным з най-больш буйных племянных аб'яднанняў былі татары. Заснавальнік дзяржавы Чынгісхан стварыў шматлікае, нябачанае па тых часах коннае войска. Гэтых заваёўнікаў пабачылі на сваіх землях шматлікія народы: кітайцы, карэйцы, таджыкі, цюркі,

персы, народы Закаўказзя, усходнія заходнія славяне.

1223г. – упершыню ўсходнеславянскія князі сутыкнуліся з татара-манголамі. Яны разам з полаўцамі был разбіты ў бітве на рацэ Калке. У гэтай бітве згадваецца Юрый Нясвізкі – першая згадка Нясвіжа ў летапісе.

У канцы 1237 г. унук Чынгісхана Бату (па-славянску Батый) пачаў заваёўніцкі паход у землі Русі. На працягу зімы 1238 г. мангола-татары захапілі і разрабавалі гарады: Разань, Каломну, Маскву і Уладзімір. У сакавіку 1238г. ў бітве на рацэ Сіці пацярпелі паражэнне галоўныя сілы старажытнарускіх князёў.

Зімой 1239 г. мангола-татарскія войскі ўварваліся ў паўднёварускія землі, пераправіліся праз Днепр, у выніку аблогі кровапралітнай бітвы ўзялі і разрабавалі ў снежні 1240 г. Кіеў.

Затым мангола-татарскія войскі накіраваліся ў Галіцка-Валынскую зямлю. Былі ўзяты Уладзімір-Валынскі і Галіч. Найбольшую магчымасць выйсці на тэрыторыю Паўднёва-Усходняй Беларусі мангола-татары мелі, калі праходзілі праз Чарнігаўшчыну ў 1239—1240 гг. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што, магчыма, іх ахвярай стаў Гомель, які быў разбураны і спалены ў гэтыя гады. Апроч таго, у Іпацьеўскім летапісе гаворыцца, што вясной 1241 г. у ваколіцах Берасця нельга было «выйсці на поле, бо быў смурод ад вельмі вялікай колькасці забітых». Выказваюцца меркаванні, што гэта было вынікам уварвання сюды атрада мангола-татар. Пасля заваявання большай часткі ўсходнеславянскіх зямель мангола-татарскае войска дзвюма групоўкамі рушыла ў Польшчу, Венгрыю, Чэхію і іншыя краіны.


Эканоміка ІХ—ХІІІ стст.


Асноўная рыса эканомікі – шматукладны характар, існавала 3 гаспадарчыя ўклады:


1. Рабаўладальніцкі – не атрымаў шырокага распаўсюджання. Шмат гаворыцца ў зборніку законаў ХІ ст. «Рускай Праўдзе» пра рабоў, якія ўзгадваюцца ў ёй пад назвамі «чэлядзь», «халопы». Спачатку чалядзінамі называлі рабоў. Затым чэляддзю сталі лічыць усіх людзей, якія былі залежныя ад свайго гаспадара і жылі ў яго сядзібе.

Сярод чэлядзі былі людзі, якія поўнасцю страцілі сваю асабістую свабоду і называліся ў дакументах халопамі. Па свайму стану яны былі рабамі. Галоўнай крыніцай папаўнення рабоў з'яўляўся палон.


2. Абшчынны ўклад – быў на схіле «Рускай Праўдай», гаворыцца аб усходне-славянскай абшчыне — верві, з якой пачынаюць вылучацца асобныя сем'і.


3. Феадальны ўклад, толькі нараджаўся і да ХІІ ст. не быў развіты.

Аналіз феадальных адносін у краінах Еўропы даў падставу вучоным вылучыць два шляхі іх развіцця: сінтэзны і бяссінтэзны.

У шэрагу абласцей Заходняй Еўропы ўсталяванне феадалізму было вынікам сінтэзу (злучэння) германскіх родаплемянных і познерымскіх рабаўладальніцкіх адносін - сінтэзны феадалізм.

Бяссінтэзны шлях развіцця феадалізму меў месца ў тых краінах Еўропы, у якіх уплыў рымскіх рабаўладальніцкіх адносін быў вельмі нязначным або наогул адсутнічаў. Да ліку бяссінтэзнага шляху можна аднесці англасаксонскія каралеўствы, дзяржавы ўнутранай Германіі, Скандынавію, Беларусь.

Такім чынам, у грамадстве ўсходніх славян у IX — XI стст. суіснавал тры эканамічныя ўклады: родаплемянны, які быў на схіле, рабаўладальніцкі (ён не атрымаў значнага развіцця)і феадальны, які толькі нараджаўся. Ва ўсходніх славян у IX ст. толькі пачынаўся працэс фарміравання класа феадалаў, які спачатку прадстаўлялі набліжаныя да князя людзі — яго «мужы» — дружыннікі.Умоўнага феадальнага землеўладання феода да ХІІ ст. не існавала, доўгі час, асабліва ў ІХ—Х стст. існавала палюддзе- кругавы збор даніны князем у сваіх уладаннях на спецыяльных месцах – пагостах. Ва ўсходніх славян у IX ст. толькі пачынаўся працэс фарміравання класа феадалаў, які спачатку прадстаўлялі набліжаныя да князя людзі — яго «мужы»дружыннікі.






Феадальны ўклад

АБ актыўным развіцці феадалізма з ХІІ ст. сведчаць наступныя факты.
  1. Знікненне “палюдзя”
  2. З’яўленне вотчыннага землеўладання. Вотчына – зямельная ўласнасць, якая перадавалася ў спадчыну. Вотчыны перадаваліся ў спадчыннае ўладанне баярам (балярам).
  3. З’яўленне зХІІ ст. разгалінаванай феадальнай ерархіі.
  4. Колькасць залежных сялян павялічвалася з ХІІ ст.

У пісьмовых крыніцах залежныя паўсвабодныя сяляне называюцца смердамі.

Рознымі шляхамі траплялі абшчыннікі ў залежнасць. Напрыклад, у сувязі з неўраджаем селянін мог звярнуцца да багатага чалавека і ўзяць у яго купу (пазыку). Такі селянін станавіўся залежным і называўся закупам.


Гарады. Яны ва ўсходнеславянскіх землях узніклі, як і ў краінах Заходняй Еўропы:
  1. з умацаваных паселішчаў, 2. замкаў князёў, 3. парубежных крэпасцей.

Адрозненне ўзнікнення ўсходнеславянскіх гарадоў ад заходнееўрапейскіх:

Заходняя Еўропа: было характэрным цэхавае рамяство(цэхі – карпаратыўныя аб’яднанні рамеснікаў),

гарадское самакіраванне, многія будынкі ў заходнееўрапейскіх гарадах былі цаглянымі, то ва ўсходнеславянскіх — амаль усе драўлянымі. Толькі ў буйных гарадах узводзіліся культавыя храмы (саборы) з цэглы.

Горад складаўся з трох частак: дзядзінца – умацаванай часткі, дзе жыў князь і дружына, торга – месца гандля і з пасада - дзе пражывалі гандляры і рамеснікі.

Ва ўсходнёславянскіх гарадах у XI ст. былі пашыраны кавальскае, ювелірнае, ганчарнае, плотніцкае, гарбарна-шавецкае і іншыя віды рамёстваў, што даказваецца шматлікімі знаходкамі пры археалагічных раскопках 1) інструментаў рамеснікаў; 2) адходаў рамяства, 3) рэшткамі майстэрань.

Храналогія ўзнікнення гарадоў адпавядае іх першай згадцы ў летапісе. У храналагічнай паслядоўнасці гэта выглядае наступным чынам: Полацк – 862 г.; Віцебск – 974 г.; Тураў – 980 г.; Друцк – 1001г.; Бярэсце – 1019 г.; Браслаў – 1065г.; Менск, Орша – 1067 г.; Лукомль, Лагойск – 1078 г.; 1102 г. – Барысаў; Слуцк – 1116г.; Гродна – 1127 г.; Гомель – 1142 г.; Камянец – 1176 г.; Мсціслаў – 1180 г.

Гандаль. Гарады ў Беларусі мелі гандлёвыя сувязі з многімі ўсходнеславянскімі землямі, а таксама з краінамі Заходняй Еўропы, Візантыі і Блізкага Усходу.

Так, з Кіева сюды прывозіліся прыналежнасці рэлігійнага культу, з Оуруча (на Валыні) — каменныя прасліцы для верацён, з Усходняй Прыбалтыкі — бурштын. 3 поўдня прывозіліся соль, амфары з віном ці аліўкавым алеем. У IX — X стст. імпарціраваліся арабскія манеты — дырхемы. У XI ст. асноўным экспарцёрам манетнага серабра — дынарыяў— былі Германія і Англія.


Культура


Язычніцтва.

«Язычніцтва» (паганства) — гэта ўмоўны тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства, ісламу).


Асноўныя рысы язычніцтва:

  1. Шматбожжа: (Пантэон — сукупнасць усіх багоў таго ці іншага!
    культу.) Ва ўсходніх славян вярхоўным богам быў бог грому і маланкі – Пярун. Яго культ выводзіцца з часоў індаеўрапейскай супольнасці бронзавага веку.

Сварог быў богам неба, а бог сонечнага святла Дажбог з'яўляўся яго сынам.

Хорс лічыўся богам Сонца,

Стрыбог кіраваў вятрамі, якія наганялі дажджавыя хмары,

Мокаш — жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага,

Валос (Вялес) у славян лічыўся апекуном жывелагадоўлі і багацця.

Ярыла — бог веснавой урадлівасці і плоднасці жывёлы.

Цёця — багіня дабрабыту і сямейнага жыцця.

Багіня вясны, дзя-вочай прыгажосці і кахання насіла ласкавае жано-чае імя Лёля.

Былі яшчэ багі, ад якіх, на думку старажытных славян, залежалі будучы ўраджай, жыццё і 'побыт людзей. Сярод іх Ярыла, Купала, Аўсень, Каляда, замацаваныя за пэўнымі порамі года.


2) Абагаяўленне прыроды:Славяне пакланяліся магутным старым дубам, камяням, карчам вывернутых бураю дрэў.

3) Месцы, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называюцца капішчамі або свяцілішчамі. Размяшчаліся капішчы на ўзвышшах, астравах, на берагах рэк і азёр, сярод балот. Паданне сведчыць, што каля Полацка на беразе Валовага возера знаходзілася капішча Перуна.



Язычніцкае свяцілішча каля в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна (рэканструкцыя)
  1. Народны каляндар: ад студзеня да ліпеня.

Снежань-студзень – Каляды.

Сакавік – Масленніца, Гуканне вясны.

Красавік – Камаедзіца – свята звязанае з культам мядзьведзя. Елі гарохавую кашу – камы.

Сакавік-красавік – Вялікдзень (Пасха).

Май – свята Юр’я (Ягорый, Георгій) Юрый – апякун жывёлы і земляробства (тое ж, што і Ярыла).
  • Радаўніца – памінанне памерлых, з чым звязаны валачобныя песні.

Чэрвень -- У чэрвені самы доўгі дзень года — 22 чэрвеня (працягваецца больш чым 17 гадзін) і самая кароткая ноч. Дзень летняга сонцастаяння продкі беларусаў здаўна адзначалі святам Купалля.

Жнівень. У жніўні спраўлялася адно са свят хлеба — Трэці Спас. У старажытнай Беларусі шмат дзе спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Канец жніва і знайшоў адлюстраванне ў прыказцы: «Трэці Спас хлеба прыпас».

Верасень.

У верасні настае так званае Бабіна лета — пачатак жаночых сельскагаспадарчых работ. У гэтым жа месяцы пачыналіся сялянскія вяселлі. У верасні адзначалася Узвіжанне — свята «закрывання» зямлі на зіму

Кастрычнік.

Яго асноўнае свята — Пакровы. Да гэтага ж дня сяляне стараліся закончыць палявыя работы, падрыхтавацца да зімы. Пакроў заўсёды чакалі, бо было ўжо значна менш работы, наступала пара асенніх вяселляў. У народзе казалі: «Пакрова — дзеўка гатова. Пакрова прайшла — дзеўка замуж не пайшла».


Культура ІХ—ХІІІ стст.

Хрысціянства.

Разам з хрысціянствам на Русі з'явілася духавенства. На чале яго стаяў мітрапаліт, які меў рэзідэнцыю ў Кіеве. Правам назначэння мітрапаліта карыстаўся канстанцінопальскі патрыярх. Па гэтай прычыне першымі кіеўскімі мітрапалітамі звычайна былі грэкі ці балгары. Кіеўскаму мітрапаліту былі падпа-радкаваны епіскапы, якія знаходзіліся ў буйных гарадах.

Полацкая епархія.

Першыя звесткі аб полацкіх епіскапах, у прыватнасці епіскапе Міне, адносяцца да 1105 г. У пісьмовых крыніцах XII.—XIII.. стст. узгадваюцца полацкія епіскапы Казьма (Грэк), Дыянісій, Мікалай, Аляксій,
Сімяон (з роду полацкіх князёў), Якаў. ~ '

У ХІІ ст. каля Полацка ўзніклі першыя манастыры. Адзін —
Барысаглебскі — быў пабудаваны на беразе невялікай ракі
Бельчыца, два другія заснавала Ефрасіння Полацкая на бера-
гах Палаты. (Багародзіцкі-мужчынскі; Спаскі – жаночы)


Ефрасіння Полацкая.

(каля 1104 — каля 1167 гг.), прылічаная рускай праваслаўнай царквой першай сярод жанчын да ліку святых. Яна была ўнучкай князя Усяслава Брачыславіча, дачкой яго малодшага( сына Святаслава) мела імя Прадслава да хрышчэння.

Пакланіўшыся Святой зямлі, яна памерла недалёка ад труны Гасподняй (Ісуса Хрыста) у Іерусаліме 23 мая, напэўна, у 1167 г. (па іншых звестках у 1173 г.). Пазней астанкі святой былі перавезены ў Полацк у заснаваны ёю Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.

Ефрасінню Полацкую праваслаўная царква абвясціла святой. Прызнана яна святой і ў каталіцкай царкве.

З «Жыція Ефрасінні Полацкай»: «Ефрасіння — незвядальны квет райскага саду. Ефрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую».

«I кожны дзень навучала сясцёр (манашак) сваіх: старых вучыла цярпенню і ўстрыманню, юных — душэўнай чысціні і цялеснаму супакаенню... пры старэйшых маўчаць, мудрых слухаць, да старэйшых — пакоры несці, да роўных і меншых — любві”


Крыж Ефрасінні Полацкай - крыж Узвіжальны, у гонар свята “Узвіжанне Крыжа”.


1. Зрабіў крыж у 1161 г. выдатны майстар Богша (у хрышчэнні Лазар) па заказу Ефрасінні Полацкай, якая падаравала яго Спаскай царкве заснаванага ёю манастыра.

2. Крыж мае 51 см у вышыню, таўшчыня яго складае каля 2 см. Зроблены ён з трывалага дрэва. Паверхня пакрыта залатымі пласцінамі, а з бакоў — вузкія сярэбраныя палоскі з выбітымі на іх доўгімі надпісамі

кірыліцай. Тэкст надпісу папярэджвае: «I хай і не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, I не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму Святы Крыж ні ў жыцці гэтым, ні будучым...»

3. На залатых пласцінах крыжа змешчаны выявы святыхІсуса Хрыста, Божай Маці, Іаана і іншых. Яны выкананы рознакаляровымі эмалямі з сінімі, чырвонымі, белымі, зялёнымі адценнямі.

4. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны крыж і знік з Магілёўскага краязнаўчага музея,

5. У наш час майстар з Брэста Мікалай Кузьміч зрабіў дакладную копію крыжа.


Тураўская епархія.

Пра хуткае ўсталяванне хрысціянства ў Тураўскай зямлі сведчыць «Аповесць мінулых часоў». У ёй паведамляецца, што пасля прыняцця хрысціянства ў Кіеве князь Уладзімір Святаславіч накіраваў у Тураўскую зямлю прыёмнага сына Святаполка ў якасці пасадніка, які абавязаны быў распаўсюдзіць тут новую веру. А “Кіеўскі Пацерык” сведчыць аб заснаванні епархіі ў 1005 г. Першым яе епіскапам называецца Фама. Ў XII ст. тураўскімі епіскапамі былі: Ігнацій, Іаакім, Кірыла Тураўскі, Лаўрэнцій. Тут узнікалі ў Тураўскай зямлі і хрысціянскія.манастыры. Першым з іх мог быць, згодна паданню,Лешчанскі. манастыр, які заснаваў пад Пінскам сам кіеўскі князь Уладзімір. Адзін з манастыроў (жаночы) заснавала жонка князя Святаслава Ізяславіча Варвара (Варварынскі манастыр), у якім яна жыла разам з дзецьмі пасля смерці князя. А ў мужчынскім Барыса-глебскім манастыры ў Тураве знаходзілася епіскапская рэзідэнцыя. Адзін з манахаў апісаў жыццё ў гэтым манастыры ў творы “Сказанне аб мніху Марціне”.