Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


1564 г. пад уплывам папскага нунцыя Камендоні
1) месіянерска-прапаведніцкай дзейнасці (пераважна сярод заможнай шляхты і магнатаў)
3) узрастанні яе ўплыву ў палітычным
Полацк, Гародня, Менск
У Гародзенскім
Галоўным вынікам наступу
Канстанцкім усяленскім саборам
1439 г. на Фларэнційскім саборы
Прычыны ўтварэння ўніяцкай царквы
Езуіт Антоніо Пасевін адзначаў
1589 г. Маскоўскай патрыярхіі
Міхаіл Рагоза.
Прыхільнік уніяцкай ідэі вядомы палітычны дзеяч Леў Сапега ў 1622 г. напісаў адчайны ліст да Іасафата Кунцэвіча
У 1623г. Іаасафат Кунцэвіч
У 1632г. у Магілёве
Пасля спынення афіцыйнай дзейнасці праваслаўнай царквы ў ВКЛ у 1596
Барацьба магнацкіх груповак у 2-й палове XVIIcт.
Барацьба груповак
Яна ІІІ Сабескага.
У 1705 г. каля Гародні
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   25

Контррэфармацыя. Як вынікае з састаўной часткі слова контр (супраць), Контррэфармацыя — гэта рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі. Ён разгарнуўся ва ўсіх краінах Еўропы, дзе пратэстанты мелі пэўны ўплыў. Пад кіраўніцтвам рымскіх пап і пры падтрымцы свецкай улады некалькіх заходнееўрапейскіх краін каталіцкая царква разгарнула бязлітасную барацьбу з Рэфармацыяй. У 40-х гг. былі створаны інквізіцыя і ордэн езуітаў, якія сталі асноўнымі сродкамі барацьбы з іншадумствам.

Усяленскі сабор у Трыдэнце (1545—1563 гг.) дэталёва распрацаваў рэлігійную дактрыну каталіцкай царквы і праграму дзеянняў.

У 1564 г. пад уплывам папскага нунцыя Камендоні кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст (1548—1572 гг.) прызнаў дэкрэты трыдэнцкага сабора на сойме ў Парчаве і пагадзіўся на допуск сюды езуітаў.

Контррэфармацыя ў ВКЛ найбольш выразна выявілася ў формах

1) месіянерска-прапаведніцкай дзейнасці (пераважна сярод заможнай шляхты і магнатаў);

2) ў пашырэнні функцый і ўладанняў каталіцкай царквы ўтварэнні новых рэзідэнцый, касцёлаў, манаскіх ордэнаў;

3) узрастанні яе ўплыву ў палітычным жыцці дзяржавы.


Галоўнымі абаронцамі чысціні каталіцкага веравызнання ад пратэстаццкай ерасі ў ВКЛ, як і ва ўсёй Еўропе, сталі езуіты (Ордэн Сэрца Ісуса). “Чортавым семем” называў езуітаў Сымон Будны. Першыя «служкі Хрыста» з'явіліся ў ВКЛ у 1569 г.

Але найбольшую актыўнасць у асветніцкай дзейнасці з другой паловы XVIст. праяўлялі ў Бе-
ларусі езуіты. У хуткім часе тут была створана цэлая сетка езуіцкіх школ: у Полацку, Нясвіжы,

Оршы, Берасці, Пінску, Гародні, Новагародку і ў іншых гарадах і мястэчках. Пазней езуіцкія школы

ў такіх буйных цэнтрах, як Полацк, Гародня, Менск, пераўтварыліся ў калегіумы. Першы

калегіум утвораны ў Вільні ў 1570г. Першы калегіум на тэрыторыі Беларусі - у Полацку, у 1581г.Апошнія

давалі адукацыю амаль на універсітэцкім узроўні. Выкладчыкамі ў калегіумах былі людзі вядомыя.

У Полацку выкладаў паэтыку і рыторыку знакаміты паэт і педагог Мацей Казімір Сарбеўскі.

У Гародзенскім езуіцкім калегіуме з 41 педагога 7 мелі ступень прафесара.

У 1579 г. у Вільні была ўтворана Езуіцкая акадэмія, з правамі ўніверсітэта.


Галоўным вынікам наступу каталіцызму на праваслаўе стала заключэнне ў 1596 г. Берасцейскай уніі.


Уніяцтва ў Беларусі

1054 г. – раскол царквы на Праваслаўную і Каталіцкую.

Першыя спробы ажыццявіць царкоўную унію ў ВКЛ былі зроблены вярхамі Княства і Польшчы ў канцы XIV — першай палове XV ст. У 1396 г. з прапановай склікаць уніяцкі сабор у «рускіх» землях ВКЛ выступілі Ягайла і мітрапаліт Кіпрыян.

У сярэдзіне другога дзесяцігоддзя XV ст. перагаворы аб уніі з Канстанцкім усяленскім саборам каталіцкай царквы вялі Ягайла і Вітаўт. У 1418 г. Канстанцу наведала вялікае пасольства, якое ўзначальваў выбраны ў Наваградку новы кіеўскі мітрапаліт Цамблак.

Нарэшце ў 1439 г. на Фларэнційскім саборы царкоўна-рэлігійная унія была абвешчана. 22 сакавіка 1443 г. польскі кароль Уладзіслаў III выдаў прывілей, якім ураўноўваў правы уніяцкага і каталіцкага духавенства. Але Фларэнтыйская унія не знайшла шырокай падтрымкі ў праваслаўнага насельніцтва ВКЛ. ле пасля падзення Канстанцінопаля і крушэння Візантыйскай імперыі (1453 г.) многія аўтакефальныя (самастойныя) праваслаўныя цэрквы адмовіліся ад аб'яднання з каталіцкай.

Наступная спроба заключыць царкоўную унію ў ВКЛ была зроблена ўжо ў канцы XV — пачатку XVI ст. вялікім князем літоўскім Аляксандрам і мітрапалітам Іосіфам Булгарынавічам.


Прычыны ўтварэння ўніяцкай царквы:
  1. Палітыкі мелі на мэце аб'яднаць вакол вярхоўнай улады Рэчы Паспалітай усіх жыхароў гэтай краіны.
  2. З боку праваслаўных іерархаў: дабіцца ўзвышэння праваслаўнай царквы, вярнуць ей колішнюю моц. Ва ўмовах РП заняць месцы ў сенаце. ў другой палове XVI ст. праваслаўная царква была напалохана размахам рэфармацыйнага руху і апынулася ў глыбокім крызісе. У апошнія дзесяцігоддзі XVI ст. многія праваслаўныя і пратэстанцкія магнаты і шляхта пачалі пераходзіць ў каталіцтва, а потым ва ўлонне каталіцкай царк-вы пацягнуліся і некаторыя простыя вернікі. Таму частка пранаслаўнай іерархіі ВКЛ пры падтрымцы свецкай улады ВКЛ і Польшчы стала ініцыіраваць скліканне царкоўнага гаоорч., які б абвясціў аб стварэнні ў ВКЛ уніяцкай



  1. Каталіцкае духавенства бачыла ў аб'яднанні цэркваў перамогу над праваслаўем і магчымасць распаўсюўджвання каталіцтва ва Усходняй Еўропе.

Езуіт Антоніо Пасевін адзначаў: «Унія, а за ёй святое веравызнанне каталіцкае прыйдуць на Усход са Львова і Луцка, з Вільні і Полацка».

Этапы ўтварэння:

  1. У 1577г. на старонках кнігі езуіта Пятра Скаргі «Аб адзінстве царквы Божай» былі прапанаваны план і ўмовы уніі. Яны заключаліся ў тым, што мітрапаліт кіеўскі мусіў атрымаць бласлаўленне не ад канстанцінопальскага патрыярха, а ад папы рымскага. Праваслаўныя вернікі павінны былі прызнаць вяршэнства Рыма, але пры гэ-тым маглі захоўваць ранейшыя царкоўныя абрады.
  2. Апошнім штуршком да рэалізацыі ўтварэння ўніяцкай царквы стала ўтварэнне ў 1589 г. Маскоўскай патрыярхіі ў выніку наведвання Масквы канстанцінопальскім патрыярхам Ярэміем Уканцы1594г. уладыкі (епіскапы) уладзімірскі і луцкі Іпацій Пацей і Кірыла
    Тарлецкі патаемна склалі дэкларацыю аб уніі. Іх падтрымаў кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза. Су-, праць уніі пасля пэўных ваганняў выступілі епіскап львоўскі Гедэон Балабан і перамышльскі Міхаіл Капысценскі, і больш рашуча значная частка праваслаўнай шляхты, духавенства і гараджан на чале з князем Канстанцінам Астрожскім.
  3. Пачатак 1595г. – Жыгімонт ІІІ дазволіў утварыць уніяцкую царкву.
  4. снежань 1595г. – Папа Рымскі зацвердзіў рашэнне (булу) аб неабходнасці ўтварэння уніяцкай царквы.
  5. кастрычнік 1596г. – Берасцейскі царкоўны сабор, які падзяліўся на прыхільнікаў і праціўнікаў уніі, адны і другія адлучылі праціўнікаў ад царквы. Прыхільнікі ўніі прынялі рашэнне аб утварэнні ўніяцкай (сін: грэка-каталіцкай) царквы.

Ва ўніяцкай царкве ад каталікоў было ўведзена:
  • падпарадкаванне Папе Рымскаму;
  • каталіцкі сімвал веры;
  • арган у храмах

Ва ўніяцкай царкве адправаслаўных пакінута: літургія (богаслужэнне)


Першапачаткова ўніцкая царква распаўсюджвалася гвалтоўна, зачыняліся праваслаўныя храмы, не давалі выконваць абрады і службу святарам, якія не прынялі ўніі. Асабліва моцна распаўсюджваў ўнію архібускуп Полацкі Іаасафат Кунцэвіч, што выклікала пратэсты праваслаўных і нават яе прыхільнікаў.

Прыхільнік уніяцкай ідэі вядомы палітычны дзеяч Леў Сапега ў 1622 г. напісаў адчайны ліст да Іасафата Кунцэвіча: «Здаецца, лепш і карысней было б для грамадства разарваць з гэтай няўрымслівай саюзніцай [уніяй], бо мы ніколі ў айчыне сваёй не мелі такіх звадак, якія нарадзіла добрапрыстойная унія”

У 1623г. Іаасафат Кунцэвіч быў забіты праваслаўнымі ў Віцебску, за што горад быў пазбаўлены магдэбургскага права, зрыта ратуша, актыўных удзельнікаў выступлення пакаралі смертнай карай.


У 1620—1630-ягг. кіруючыя колы Рэчы Паспалітай прызналі правы праваслаўнай царквы і спынілі жорсткі ўціск супраць яе. У 1632г. у Магілёве была адноўлена адзіная ў РП праваслаўная епархія. Разам з тым уніяцкія мітрапаліты ўнеслі значныя карэктывы ў сваю дзейнасцьі.

У сваю чаргу значныя рэформы, што былі ажыцціўлены ўніяцкімі мітрапалітамі Іосіфам Руцкім, Анастасам Селявай, Рафаілам Корсакам:

Меры, якія спрыялі росту аўтарытэта ўніяцкай царквы:
  1. Пачалася падрыхтоўка вопытных уніяцкіх святароў.
  2. Наладжвалася школьная адукацыя (стварэнне ўласнай сістэмы асветы).
  3. Ва уніяцкія цэрквьі ўвайшло роднае для вернікаў слова.
  4. Быў заснаваны манаскі ордэн Базыльянскі.


Чым жа можна растлумачыць такое хуткае распаўсюджанне уніяцкай царквы ў Беларусі? Адказ: 1) яна мела дзейсную падтрымку з боку правячых колаў. 2) уніяцкае кіраўніцтва прыклала вялікія намаганні для таго, каб уніяцкая царква па сваёй абраднасці не вельмі адрознівалася ад праваслаўнай (ва ўсякім разе да Замойскага сабора 1720 г., які некалькі наблізіў уніяцкую царкву да каталіцкай у гэтым сэнсе) і была цесна звязана з паўсядзённым жыццём простага народа; 3) літургічнай храмавай службе уніяты карысталіся польскай, царкоўна-славянскай, беларускай, і нават лацінскай мовамі. А ў звычайных адносінах з сялянамі і мяшча-намі, у пазацаркоўнай абраднасці яны размаўлялі з народаМ на беларускай «гаворцы».)

Пасля спынення афіцыйнай дзейнасці праваслаўнай царквы ў ВКЛ у 1596 г., амаль ці не адзінымі легальнымі асяродкамі праваслаўя ў Беларусі заставаліся праваслаўныя брацтвы. Гэта былі дабрачынныя і культурныя аб'яднанні (у асноўным гара-джан), якія ўзніклі ў канцы XVI — першай палове XVII ст. у Вільні і некаторых буйных гарадах Беларусі. Брацтвы выступалі супраць каталіцызму, уніяцтва і пратэстантызму, актыўна ўдзельнічалі ў царкоўна-рэлігійнай палеміцы. Асаблівую актыўнасць брацтвы праяўлялі ў культурна-асветніцкай дзейнасці, адкрывалі брацкія школы, друкарні.


Барацьба магнацкіх груповак у 2-й палове XVIIcт.


Магнаты, што мелі вялікія багацці, пачалі адыгрываць першую ролю ў кіраванні дзяр-жавай. Сойм станавіўся не месцам вялікай палітыкі шляхты, а месцам вядзення спрэчак паміж радавымі кланамі, у руках якіх зброяй станавілася магнацкая кліентэла. Што такое кліентэла? Кліентам уплывовы магнат называў прыслужлівага, пакорлівага шляхціца, што і жыў з яго ласкі і выконваў яго волю. Чым больш было ў магната прыхільных да яго шляхціцаў, тым большай была яго вага ў палітычным жыцці.


Барацьба груповак


1660-70-я гг. Радзівілы мелі перавагу і супраць іх выступілі Сапегі

2-я пал. 1670-х – 1-я пал. 80-х: Пацы мелі перавагу і супраць іх выступілі Сапегі

2-я пал. 1680-х. : Сапегі атрымалі істотную перавагу пры падтрымцы караля РП Яна ІІІ Сабескага. Супраць Сапегаў выступілі Агінскія і Вішнявецкія, бо Сапегі занялі ў ВКЛ усе значныя пасты: канцлера, гетмана і падскарбія. А калі ў другой палове 1680-х гг. Сапегі ўмацавалі сваё становішча ў Вялікім княстве Літоўскім, супраць іх агульным фронтам выступіла шляхта Вялікага княства Літоўскага, што групавалася вакол Агінскіх і Вішнявецкіх. Іх негалосна падтрымаў новы кароль РП Аўгуст ІІ Моцны (з 1696г.) Для барацьбы са сваімі праціўнікамі Сапегі, з’яўляючыся феадаламі ўпершыню ў гісторыі ВКЛ сфарміравалі і ўзброілі казацка-сялянскія атрады.

Магнаты, праціўнікі Сапегаў у 1700 годзе ў кравапралітнай бітве пад Алькенікамі разграмілі Сапегаў. Сапегі былі пазбаўлены ўсёй рухомай маёмасці, названы ворагамі Радзімы і прагнаны на межы ВКЛ.


ІІ Паўночная вайна 1700—1721гг.

У лістападзе 1699 г. манарх Аўгуст ІІ Моцны падпісаў антышведскі саюзны дагавор з Расіяй. Утварыўся “Паўночны саюз”, накіраваны супраць шведаў склалі: Расія. РП, Саксонія, Данія.


1700г. – Расія была разбіта шведамі пад Нарвай. Шведы хутка разбілі і Данію і заняліся РП.

У маі 1704 г. стварылася так званая Сандамірская канфедэрацыя прыхільнікаў Аўгуста II. (Канфедэрацыямі называліся палітычныя шляхецкія саюзы, якія аб'ядноўвалі аднадумцаў, каб са зброяй у руках адстойваць тыя ці іншыя мэты). Сандамірскія канфедэраты заключылі саюз з Расіяй і аб'явілі вайну Швецыі. Неўзабаве пасля гэтага з ініцыятывы швецкага караля Карла XII нарадзілася на свет новая, Варшаўская канфедэрацыя, якая абвясціла каралём Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага.


Увосень 1704 г. на тэрыторыю Беларусі ўступіла армія Пятра I. I цяпер на беларускай зямлі свае адносіны высвятлялі Расія і Швецыя.

У 1705 г. каля Гародні сканцэнтравалася больш чым 60-тысячнае расійскае войска пад камандаваннем маршала Агільві.

У 1706г. – у Беларусь увайшла армія шведаў разам з Сапегамі. Яны спачатку прайшлі па цэнтры Беларусі, у асноўным па ўладаннях шляхты, што падтрымлівала Расію. Былі разбураны Наваградак, Слонім, Клецк, Слуцк, Пінск і інш. гарады і мястэчкі Беларусі. Потым шведская армія павярнула ў Польшчу, дзе летам 1706 г. нанесла паражэнне Аўгусту II.

У выніку, у 1706г. Аўгуст ІІ падпісаў са шведскім каралём Карлам ХІІ “трэцці дагавор на –ал”- Альтранштацкі. Умовы дагавора: Аўгуст быў прымушаны адмовіцца ад сваіх правоў на прастол у Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага, разрываў саюз з Пятром і пагадзіцца на ўтрыманне ў Саксоніі шведскіх войскаў.

У 1707 г. у Львоў на сустрэчу з Пятром I прыбылі прыхільнікі Сандамірскай і Віленскай канфедэрацый. Прадстаўнікі Кароны. і ВКЛ на чале з Янушам Антоніем Вішнявецкім і Рыгорам Антоніем Агінскім абвясцілі сваё пасяджэнне Вольнай Радай і пацвердзілі саюз Рэчы Паспалітай з_Расіяй. Пётр I быў абвешчаны абаронцам вольнасці ВКЛ.


У ліпені 1708 года каля мястэчка Галоўчын пад Віцебскам адбылася сутычка варожых армій. Карл XII разграміў расійскі корпус Рапніна.


Маючы падтрымку ўкраінскага гетмана Мазепы, шведскі манарх накіраваў галоўныя сілы на Украіну. Туды ж павінен быў падысці з неабходнымі боезапасамі, фуражом і правіянтам корпус Левенгаўпта. Пётр вырашыў не дапусціць злучэння. У верасні 1708 г. пад вёскай Лясная каля Прапойска (цяпер Слаўгарад) расійскае войска атакавала шведаў, што ішлі з-пад Рыгі і захапіў каля 6000 павозак з трафеямі, таму Пётр І назваў гэту бітву “маці Палтаўскай перамогі”- у гэтай бітве ў 1709г. на Украіне шведы былі ўшчэнт разбіты.


1710г. – у Варшаве сойм аднавіў Аўгуста II на прастоле і пацвердзіў «Вечны мір» 1686 г. Станіслаў Ляшчынскі збег з Польшчы

У 1717 г. пасля забойства саксонцамі двух польскіх чыноўнікаў пачалося паўстанне супраць Аўгуста II. Па просьбе апошняга расійскае войска ўступіла ў Рэч Паспалітую. Расійскі бок прапанаваў прымірыць шляхту і караля на сойме. Сойм, які працягваўся ўсяго 6 гадзін, увайшоў у гісторыю як “нямы сойм”, таму што на ім ніхто не выступіў. Умовы прымірэння, якія ад расійскіх улад прадставіў генерал Даўгарукі, былі наступныя:

- саксонская армія пакідае Рэч Паспалітую;

- улада гетманаў абмяжоўваецца;

- магнатам забараняецца ствараць ваенныя саюзы;

- армія РП скарачалася да 24000: Польшча-18000, ВКЛ—6000.


У 1733г. пасля смерці Аўгуста ІІ каралём РП да 1763г. становіцца Аўгуст ІІІ, яго сын.


ПАДЗЕЛЫ РП.

Першы план падзелу РП існаваў яшчэ ў 1719 г. моцныя дзяржавы — Аўстрыя, Саксонія, Прусія— падрыхтавалі план падзелу Рэчы Паспалітай і звярнуліся з ім да Расіі. Але Пётр I не падтрымаў дадзены план.

Прычыны падзелаў РП.

1.Бязладдзе:

-шляхецкія прывілеі

- вольныя выбары караля

-існаванне ліберум вета(адлац.свабода забароны) —

звычай у Рэчы Паспалітай, калі любы дэпутат сойма мог выказаць нязгоду з якім-небудзь рашэннем. У гэтым выпадку рашэнне не прымалася, нават калі было падтрымана 99,9 %

дэпутатаў. Такім чынам, адзін дэпутат мог сарваць работу сойма. ( Упершыню ў 1652г. такое здарылася калі пасол з Упіцкага павета У. Сіцынскі па жаданні Януша Радзівіла не пагадзіўся з пастановай сойма. 3 1652 па 1764 г., калі было ўведзена абмежаванне на вы-карыстанне гэтага права, з 55 соймаў Рэчы Паспалітай дзякуючы «ліберум вета» было сарвана 48.

2.Адсутнасць вялікай арміі.

3. Не вырашанасць рэлігійнага пытання.


ПЕРШЫ ПАДЗЕЛ.

У 60-я гг. XVIII ст. Еўропа падзялілася на два саюзы — Паўднёвы і Паўночны. У першы ўвайшлі Францыя, Іспанія і Аўстрыя, у другі — Англія, Прусія і Расія. У 1763 г. пасля смерці Аўгуста III распачалася барацьба дзвюх магнацкіх груповак. Першую з іх складалі магнаты Мнішкі, Браніцкія, Радзівілы і Патоцкія, якія з'яўляліся прыхільнікамі Паўднёвага саюза і хацелі пасадзіць на трон прадстаўніка саксонскай дынастыі. У склад другой уваходзілі магнаты Чартарыйскія і Масальскія, якія былі прыхільнікамі Паўночнага саюза і жадалі бачыць на троне былога літоўскага стольніка, родзіча Чартарыйскіх Станіслава Аўгуста Панятоўскага


1764г. – Пры падтрымцы Расіі і магнатаў Чартарыйскіх апошнім каралём РП быў абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У гэты ж год Расія і Прусія заключылі сакрэтны дагавор аб захаванні дзяржаўнага ладу РП.


Чартарыйскія паспрабавалі умацаваць РП і ў 1764г. забаранілі ўжываць ліберум вета па эканамічных пытаннях.

Расія і Прусія вырашылі ўмяшацца ў справы РП праз пытанне аб дысідэнтах ( Дысідэнт — іншадумец; асоба, якая не прытрымліваецца пануючай рэлігіі.
,У Рэчы Паспалітай так называлі праваслаўных і пратэстантаў
.) у рэлігійнай сферы.

1767 г.Было створана дзве канфедэрацыі:

Расія-Слуцкая-праваслаўная Прусія-Торуньская-пратэстанская. Яны запатрабавалі ўраўняць іх з каталікамі.


У 1767 г. Варшаўскі сойм задаволіў памкненні дысідэнтаў. Яны былі ўраўнаваны ў правах з католікамі. Заадно былі скасаваны і рашэнні чатырохгадовай даўнасці аб абмежаванні права «ліберум вета».

1768г. Праціўнікі парушэння «старыны»,каталікі арганізавалі ў мястэчку Бар, што на Украіне, канфедэрацыю. Барскую канфедэрацыю падтрымаў Паўднёвы саюз: Францыя — грашыма, зброяй, інструктарамі; Аўстрыя — прадстаўленнем надзейнага тылу і права падрыхтоўкі на сваёй тэрыторыі атрадаў канфедэрацыі. Барская канфедэрацыя пачала баявыя дзеянні. У гэтай сітуацыі кароль Панятоўскі і польскі сенат звярнуліся за дапамогай да Расіі. Антыдысідэнцкая канфедэрацыя аб'яднала даволі шырокія колы шляхецкага саслоўя ўсёй Рэчы Паспалітай. Аднак супрацьстаяць царскаму войску канфедэрацкія атрады не маглі. На працягу 1768— 1771 гг. яны былі разбіты.

Пасля гэтых падзей у 1 772 г. адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Аўстрыі адыходзіла Галіцыя, да Прусіі — Памор'е (без порта Гданьск) і частка заходніх прускіх зямель Да Расіі адышла Усходняя Беларусь з гарадамі Полацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Рагачоў, Гомель,

або Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае ваяводствы.


ДРУГІ ПАДЗЕЛ.

У 1788 г. сабраўся Чатырохгадовы сойм. Ён распачаў шырокамаштабныя рэформы:

1. Найперш павялічыў колькасць войска да 100 тыс

2. аб'явіў незалежнасць і суверэнітэт Рэчы Паспалітай.

3. абмежаваў некаторыя прывілеі шляхты і, наадварот, пашырыў правы мяшчанства.

У прыватнасці, гараджане займелі магчымасць | набываць ва ўласнасць маёнткі.

4. 3 мая 1791 г. была абвешчана Канстытуцыя – першая ў Еўропе. (да канстытуцыи РП падобнымі дакументамі з’яўляліся: 1776 г. – Дэкларацыя незалежнасці ЗША. Яна з'явілася першым у гісторыі заканадаўчым дакументам, дзе абвяшчаліся прынцып народнага вяршэнства, прававая роўнасць людзей, права народа на звяржэнне тыраніі і стварэнне новага ўрада. Сваё далейшае ўвасабленне вызначаныя ідэі атрымалі ў канстытуцыі ЗША 1787 г Да таго ж, рэвалюцыя ў Францыі дала найбольш поўнае і паслядоўнае практычнае ўвасабленне ідэй Асветніцтва. У прынятай у 1789 г. «Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна» Канстытуцыя 1793 г. пайшла яшчэ далей. Яна аб'явіла Францыю рэспублікай)

Канстытуцыя РП вызначала наступнае:

- адмянялася выбарнасць каралёў, уводзілася выбарнасць дынастый

- Яна ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ. Для агульнай дзяржавы ствараўся адзіны ўрад, які, меркавалася, служыў бы «ўсяму нашаму грамадству, Кароне Польскай і Вялікаму княству Літоўскаму». Гэтаму ўраду падначальвалася агульнае войска. У яго распараджэнні павінен быў быць «агульны непадзельны скарб народны».

-Упарадкоўвалася праца сойма, куды ўключалася частка мяшчанства.

- Ліквідавалася ліберум вета

- Прадугледжвалася стварэнне судоў, незалежных ад адміністрацыі.

Акрамя гэтага, у 1790 г. кароль Панятоўскі пад уздзеяннем сойма абвясціў аб саюзе з Прусіяй, абедзве дзяржавы абавязваліся весці, калі спатрэбіцца, сумесныя баявыя дзеянні.