Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi I сацыялогii; I. В. Альковiч. Наваполацк: пду, 2002

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8

42

У другой палове 1920 года тэхнікум быў арганізаваны ў Слуцке [16, Ф 42, воп. 1, спр. 5, с. 11]. Ён знаходзіўся у веданні прафесіянальна - тэхнічнага аддзела Наркамасветы БССР.

У другой палове 1920 года пачалася праца па арганізацыі сельскагаспадарчага тэхнікума ў Мар'інай Горке і педагагічнага тэхнікума ў Ігумені, прамыслова - эканамічнай школы ў Мінске [9, с. 178].

Некаторае ўяўленне аб навучальных праграмах ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах і іх адрозненні ад праграм дарэвалюцыйных гімназій і вучылішчаў дае табліца 2.7.

43

На падставе дадзенай табліцы можна зрабіць выснову, што агульная колькасць гадзін ў сярэдніх навучальных установах скарацілася. Шэраг прадметаў, якія уваходзілі ў план дарэвалюцыйнай школы (]гісторыя, лацінская мова, чыстапісанне, філасофія, закон Божы, заканазнаўства) наогул перасталі выкладацца. Калі казаць аб грамадскіх навуках, то Камуністычная партыя імкнулася да памяншэння колькасці часоў іх выкладання у навучальных установах. У адным з палажэнняў аб вышэйшай падрыхтоўке кваліфікаваных работнікаў гаварылася аб тым, што ў далейшым грамадскія навукі належаць выкладанню пад асабліва пільным кантролем партыі [16, Ф. 42, воп. 1,спр. 97, с.216-218].

Стварэнне і развіццё сістэмы сярэдняй і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі садзейнічала падрыхтоўцы кадраў новай інтэлігенцыі з асяроддзя працоўна-сялянскай моладзі. Гэта было асабліва неабходна па шэрагу прычын:

• па-першае, частка старой інтэлігенцыі пад час грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі выехала жыць у іншыя месцы, другая частка, якая не знаходзілася ў партыі балыдавікоў, не пагадзілася з усталяваннем аднапартыйнай сістэмы ў першай палове 20-х гадоў;

• па-другое, для стварэння новага сацыялістычнага грамадства Камуністычнай партыі была патрэбна інтэлігенцыя з адпаведна камуністычным складам мыслення.

Тым не менш, адразу пасля рэвалюцыі аб'ектыўныя ўмовы для збліжэння часткі старой інтэлігенцыі з савецкай уладай былі адносна спрыяльнымі. Асаблівасцю беларускай інтэлігенцыі было тое, што большая яе частка з'яўлялася выхадцамі з сялян. Менавіта гэта, з аднаго боку, набліжала яе да Савецкай улады, а з другога - да нацыянальнага адраджэння. У сярэдзіне 20-х гадоў многія дзеячы нацыянальнага адраджэння вярнуліся на Радзіму. У Берліне ў 1925 годзе БНР аб'явіла аб самароспуску [20, с. 107]. Вынікам стала вяртанне ў Беларусь такіх дзеячоў БНР,як Ластоўскага В.Ю., Цвікевіча А.І., ЛёсікаЯ. Ю. [20, с.107].

Але перавыхаванне старой інтэлігенцыі было справай больш складанай, чым стварэнне новай савецкай інтэлігенцыі. Многія, хто вярнуўся з-за мяжы, праз пэўны час былі рэпрэсаваны (Ластоўскі В.Ю., Лёсік Я. Ю і іншыя) [14, с. 273].

Наогул сістэме сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна адукацыі ў БССР складана даць аднабаковую адзнаку. 3 аднаго боку нельга не пагадзіцца з тым, што сетка прафесіянальна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў пры

44

Савецкай уладзе пашыраецца. З'яўляюцца новыя спецыяльнасці. Разруха ў краіне і эканамічнае адставанне ад Захаду патрабавалі ад новай Савецкай улады стварэння як мага больш спрыяльных умоў для развіцця прамысловасці ў краіне, што прадугледжвала ў сваю чаргу развіццё спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

3 другога боку, паколькі Савецкая улада галоўнай мэтай ставіла падрыхтоўку як мага большай колькасці рабочых, то і сістэму сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі Камуністычная партыя ператварыла ў сваеасаблівы "камбінат" працоўных рук. У праграмах навучальных устаноў зніклі такія прадметы, як лацінская мова, амаль не вывучалася філасофія, мала увагі надавалася літаратуры, што хутчэй за ўсё, прыводзіла да зніжэння агульнага ўзроўню адукаванасці навучэнцаў.

Неабходнасць хуткай падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў прыводзіла да скарачэння гадзін у праграмах, што ў сваю чаргу уплывала на якасць адукацыі.

Яшчэ аднім момантам было тое, што ў сваім імкненні зрабіць адукацыю прывілегіяй працоўных і сялян, Камуністычная партыя ставіла у дыскрымінацыйнае становішча іншыя слаі насельніцтва. Дарэвалюцыйныя навучальныя установы, у якіх навучаліся дзеці вышэйшых слаёў насельніцтва, былі зачынены, а ў новых навучальных установах пры паступленні перавага аддавалася рабочым і сялянам.

Паколькі галоўнай падтрымкай савецкай улады былі менавіта рабочыя і сяляне, то і сістэма адукацыі ў БССР адпавядала інтарэсам гэтых слаёў насельніцтва. Калі ў царскай Расіі асноўную частку праграм складалі гуманітарныя навукі, то ў савецкай сістэме народнай адукацыі перавага аддавалася прыродазнаўчым і тэхнічным навукам, што безумоуна было прадыктавана патрэбамі эканомікі.


2.5. Развіццё вышэйшай адукацыі ў 1920-1924 гг.

У пачатку XX стагоддзя вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было. Гора-Горыцкі земляробчы інстытут быў зачынены ў 1864 годзе. Менавіта ён і стаў першай вышэйшай навучальнай ўстановай у БССР. У 1919 годзе ў Горках быў адчынены сельскагаспадарчы інстытут [8, с. 114].

У дарэвалюцыйнай Беларусі патрэба ў вышэйшай школе дыктавалася развіццём эканомікі і культуры, працэсам нацыянальнага адраджэння

45

беларускага народа. Але мясцовыя ўлады не падтрымлівалі прапановы аб стварэнні ў Мінску унІверсітэта. Абгрунтоўваючы сваё адмаўленне, мінскі віцэ-губернатар заявіў: "У Мінску і без таго моцны рэвалюцыйны настрой сярод моладзі" [26, с.16].

Рэвалюцыя і прыход да улады партыі бальшавікоў адыгралі станоўчую ролю ў развіцці вышэйшай адукацыі на Беларусі.

Яшчэ ў чэрвені 1918 года ў Наркамасвеце РСФСР адбылася нарада, на якой абмяркоўвалася пытанне аб рэформе вышэйшай школе. У выніку былі прыняты пастановы аб бясплатнасці навучання, неабходнасці дэмакратызацыі склада студэнцтва, стварэння кафедр для вывучэння сацыялізма [9, с. 146].

2 жніўня 1918 года СНК РСФСР прыняў дэкрэт "Аб правілах прыёму ў вышэйшыя навучальныя установы" [18, с.146]. Дэкрэт прадугледжваў права кожнай асобы ў незалежнасці ад грамадзянства і пола, дасягнуўшай 16-гадовага узросту, уступаць у склад слухачоў любой вышэйшай навучальнай установы без прадстаўлення дыплома, атэстата альбо пасведчання аб заканчэнні сярэдняй альбо якой-небудзь школы. Забаранялася патрабаваць ад паступаўшых якіх бы то ні было пасведчанняў, акрамя пасведчанняў аб іх асобе і узросце.

Кіраўніцтва арганізацыйнай і навучальнай дзейнасцю вышэйшых устаноў савецкае кірўніцтва даручыла Галоўнаму камітэту прафесіянальна -тэхнічнага навучання. Перад вышэйшай школай была пастаўлена задача адмовіцца ад "строга навуковай" адукацыі, якую давала дарэвалюцыйная школа, і арганізаваць падрыхтоўку спецыялістаў у той ці іншай сферы [9, с. 146].

У рашэннях першага партыйнага сходу па пытанням народнай адукацыі было адзначана, што сутнасць перабудовы сістэмы кіравання вышэйшай школы зводзіцца да таго, каб "высшую школу полнтическн завоевать, т. е. во-первых, обеспечнть революцнонное направление её работы; во-вторых, политически воспитать всех проходящих через школу студентов; в-третьих, нспользовать высшую школу для создання как можно большего колнчества спецналнстов, вышедшнх нз среды пролетарната н в особенностн партнйных» [9,с.149].

Пытанне аб адкрыцці Гора-Горацкага інстытута паўстала ў 1918 годзе. Упершыню шырока гэта пытанне абмяркоўвалася на пасяджэнні калегіі аддзела народнай адукацыі пры горацкам павятовым выканкаме савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў 9 снежня 1918 года [9, с. 153]

46

Усе, хто прысутнічаў на гэтым пасяджэнні адзінадушна падтрымалі прапанову педагагічных саветаў сельскагаспадарчага і землямерна-агранамічнага вучылішч аб пераўтварэнні іх у сельскагаспадарчы інстытут [9, с. 153].

Калегія Наркамасветы РСФСР на пасяджэнні 7 красавіка 1919 года станоўча вырашыла пытанне аб аднаўленні Гора-Горацкага земляробчага інстытута на базе меўшыхся тут сельскагаспадарчых вучылішч [16, Ф. 208, воп. 1, спр.15, с. 33].

Восенню 1919 года з-за невялікай колькасці студэнтаў і недахопу выкладчыкаў адбыўся набор толькі на два факультэта - сельскагаспадарчы і культурна-тэхнічны. На іх было залічана 189 чалавек, у болынасці сваёй выпускнікі горацкіх сельскагаспадарчых вучылішч [11, с. 72-73].

У 1920 годзе ў Мінску быў адчынены палітэхнічны інстытут у складзе 6 факультэтаў, на якіх навучалася 450 студэнтаў [8, с. 114]. Але патрэба ў сельскагаспадарчых кадрах, адсутнасць буйной прамысловасці ў Беларусі і шэраг іншых прычын абумовілі неабходнасць рэарганізацыі ў 1922 годзе палітэхнічнага інстытута ў Мінскі інстытут сельскай гаспадаркі, шляхам далучэння да яго Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі [8, с. 114].

У 1918/19 годзе настаўніцкія інстытуты былі ператвораны ў вышэйшыя педагагічныя навучальныя установы, а ў хуткім часе - ў інстытуты народнай адукацыі. Былі створаны Віцебскі, Магілёўскі і Мінскі інстытуты народнай адукацыі, але ў 1923-1924 гадах яны спынілі сваё існаванне.

На тэрыторыі БССР у той час знаходзіўся толькі Мінскі педагагічны інстытут. У інстытуце былі арганізаваны наступныя факультэты: сацыяльна-гістарычны, мастацка-літаратурны, фізіка-хімічны, прыродна-гістарычны і фізіка-матэматычны. У ім навучалася 160 студэнтаў [9, с.162].

Працы інстытута перашкодзіла акупацыя часткі Беларусі польскімі вайскамі. Мінскі педагагічны інстытут спыніў вучэбныя заняткі і не здолеў аднавіць іх да восені 1920 года. Восенню 1920 года Мінскі педагагічны інстытут был ператвораны ў Інстытут народнай адукацыі [11, с. 69]. На першы курс было прынята 200 студэнтаў. Матэрыяльна незабяспечаныя студэнты атрымлівалі стыпендыю [9, с. 165]

Неабходнасць стварэння высокакваліфікаваных кадраў у Беларусі вымусіла вышэйшае кіраўніцтва зноў паставіць пытанне аб адкрыцці Беларускага універсітэта.

25 лютага 1919 года Прэзідыум ЦВК БССР пастанавіў адкрыць дзяржаўны ўніверсітэт у Мінску і асігнаваў на першапачатковыя патрэбы 1

47

млн. Руб [46, с. 76]. Для арганізацыі ўніверсітэта пры Мінскім губернскім камісарыяце была створана спецыяльная камісія пад старшынствам акадэміка Я. Ф. Карскага [11, с. 76].

Пытанне аб адкрыцці БДУ было разгледжана на II сесіі ЦВК Саветаў БССР, якая адбылася 3 лютага 1921 года. Яна адобрыла ўсе мерапрыемствы Наркамасветы ў справе стварэння Беларускага ўніверсітэта. У сакавіку 1921 года была створана група ў складзе У. I. Пічэты, 3.1. Грынберга і Ф. Ф. Турка, якая была надзелена правамі часовага кіравання універсітэтам.

17 красавіка 1921 года пад старшынствам А. Р. Чарвякова адбылася пашыраная нарада ЦВК і СНК ССРБ, на якой падкрэслівалася важнасць работы, праведзенай часовым кіраваннем і каміссіяй прафесараў [17, с. 235].

Станоўчым было тое, што работа па стварэнню БДУ супала па часе з рэформай вышэйшай школы ў краіне. Сутнасць рэформы заключалася ў карэннай ломцы структуры і прынцыпаў пабудовы дарэвалюцыйнай вышэйшай школы. Задача новай савецкай школы заключалася ў падрыхтоўцы кадраў рабоча-сялянскай інтэлігенцыі для сацыялістычнага будаўніцтва.

У траўні 1921 года быў аб'яўлены прыём заяў жадаючых вучыцца ва універсітэце. Навучанне аб'яўлялася бясплатным, студэнтам устанаўліваліся дзяржаўныя стыпендыі. Першы набор на асноўныя факультэты (грамадска-гістарычны, медыцынскі, прыродна-агранамічны і рабочы) склаў 1390 чалавек [17, с. 234].

У ліпені 1921 года было зацверджана пастаяннае праўленне універсітэта з пяці чалавек на чале з рэктарам Пічэтам У. I. [11, с. 77]. У праўленне ўваходзіў і прадстаўнік ад студэнтаў. Першымі прафессарамі універсітэта былі гісторыкі Дзьякаў У. Н., Канчалоўскі Д. П., Перцаў У. Н., Нікольскі М. М., Пічэта У. I., Жарыкаў Д. А., Турук Ф. Ф., Савіч А. А., філосаф Іваноўскі В. Н., педагог Салаўёў I. М., псіхолаг Васілеўскі С. М., выкладчык грамадскіх навук Кнорын В. Г., Ігнатоўскі У. М. [17, с. 238].

30 кастрычніка 1921 года адбылося ўрачыстае адкрыццё універсітэта. У той жа дзень на асноўных факультэтах былі прачытаны першыя лекцыі, з першага лістапада пачаліся рэгулярныя заняткі [11, с. 79]. Першы год ва універсітэце на ўсіх факультэтах навучалася 1390 студэнтаў, працаваў 81 выкладчык, у тым ліку 14 прафесараў, 53 загадчыкі кабінетаў і лабараторый. Многія прафесары прыехалі з розных гарадоў краіны. I ўсё ж высокакваліфікаваных кадраў не хапала. Напрыклад, на фізіка-матэматычным аддзяленні, адкрытым на педфаку ў 1922 годзе не было ніводнага прафесара.

48

Спачатку тут працавалі былыя выкладчыкі гімназій і рэальных вучылішчаў. I толькі пазней педагагічную работу ўзначалілі прафесары - фізік Сіроткін Я. Я. і астраном Міхайлоўскі А. А., якія прыехалі з РСФСР. Глыбокі след у развіцці матэматычных навук пакінулі Громер Я. П. і Бурсцін Ц. Л.. Са снежня 1923 года ва ўніверсітэце пачаў працаваць Якуб Колас [17, с. 238].

У 1923 годзе былі уведзены ўступныя экзамены ў ВНУ. Абітурыенты экзаменаваліся па рускай мове, матэматыцы, фізіцы і грамадазнаўству ў аб'ёме праграмы рабфака. Перабудоўвалася работа факультэта грамадскіх навук: тут захоўваліся толькі два аддзяленні - эканамічнае і прававое. Астатнія ўвайшлі ў склад арганізаванага ў 1922/23 навучальным годзе педагагічнага факультэта, які складаўся з наступных аддзяленняў: сацыяльна-гістарычны, этна-лінгвістычны, фізіка-матэматычны і прыродазнаўчы.

Змяненню сацыяльнага складу і якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ Беларусі садзейнічала правядзенне ў жыццё пастановы СНК БССР ад 11 чэрвеня 1924 года, у адпаведнасці з якой Наркамасвету даручалася правесці некаторае скарачэнне агульнай колькасці студэнтаў. Скарачэнне меркавалася праводзіць з улікам акадэмічнай паспяховасці. Перавагамі і льготамі карысталіся студэнты пралетарскага паходжання [17, с. 239]. Такое рашэнне несумненна выклікала незадаволенасць з боку студэнтаў. Пастановай ад 29 кастрычніка 1924 г. адлічаным студэнтам дазвалялася паступаць у ВНУ і здаваць экзамены экстэрнам за курс ВНУ і тэхнікумаў [17 с. 239].

Што датычыць праграм вышэйшых навучальных устаноў, то у параўнанні з дарэвалюцыйнымі яны, па-першае, сталі карацей, па-другое, у праграмах з'явіліся такія прадметы, як беларуская мова, беларуская літаратура, гісторыя Беларусі, па-трэцяе, знікла вывучэнне Закона божага і, на асобных факультэтах, спынілася выкладанне старажытных моў. У Мінскім педагагічным інстытуце, напрыклад, на сацыяльна-гістарычным цыкле вывучаліся беларуская мова і літаратура, на III курсе гэтаг ж цыкла да прадметаў далучалася і гісторыя Беларусі [16, Ф. 221, воп. 2, спр. 17, с. 86]. У праграмах з'яўляюцца прадметы звязаныя з марксісцка-ленінскай ідэалогіяй. Напрыклад, на грамадска-педагагічным адзяленні, на агульных курсах, акрамя іншых прадметаў былі ўведзены: гісторыя матэрыялізму, гісторыя сацыялізма і г. д.

Але трэба адзначыць што тэрыторыя Беларусі складала ў адзначаны час

адукацыі менавіта ў БССР, то яна абмяжоўвалася Мінскім інстытутам сельскай

49

гаспадаркі, Мінскім інстытутам народнай адукацыі (да рэарганізацыі яго ў 1921 годзе ў Мінскі педагагічны тэхнікум), Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Пасля 1921 года вышэйшая адукацыя ў рэспубліцы была прадстаўлена толькі дзьвумя навучальнымі установамі.

Такім чынам, вельмі складана казаць аб развіцці вышэйшай адукацыі ў БССР у 1919-1924 годзе, можна весці размову толькі аб яе станаўленні. 1921 год з'явіўся важнай вехай у гісторыі сістэмы вышэйшай адукацыі, што было звязана з адкрыццём БДУ. У жыхароў БССР з'явілася магчымасць набываць адукацыю ў ВНУ, не пакідаючы межы краіны.

На першапачатковым этапе развіцця беларускіх ВНУ было і шмат недахопаў. Па-першае, вышэйшая школа стала пераважна школай рабоча-сялянскага класа, што стварала перашкоды для набыцця адукацыі іншым слаям насельніцтва. Ступенню для паступлення ў ВНУ для рабочых і сялян з'яўляліся рабфакі, для паступлення на якія не патрэбна была адукацыя. Прадстаўленне атэстатаў, дыпломаў, пасведчанняў аб адукацыі пры паступленні ў ВНУ адмянялася. У выніку у ВНУ пападалі абітурыенты з вельмі нізкім узроўнем адукаванасці.

Першыя паслярэвалюцыйныя гады тым не менш прынеслі шмат каштоўнага ў развіцё вышэйшай адукацыі БССР. Яны далі пачатак развіццю сеткі вышэйшых навучальных устаноў на Беларусі і стварылі магчымасць падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для прамысловасці.

50

3. Складванне перадумоў і пачатак беларусізацыі ў галіне

народнай адукацыі

У 1696 годзе беларуская мова перастала быць дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага, якое ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. У краіне праводзілася паланізацыя і гэта працягвалася да 1795 года, менавіта ў гэтым годзе ўся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. 3 гэтага часу пачаўся русскі ўплыў на беларускую культуру. Да 1917 года ні беларуская мова, ні беларуская гісторыя ў навучальных установах амаль не выкладаліся. Навучальны план гімназій да рэвалюцыі не адпавядаў нацыянальным інтарэсам, але паколькі жорсткай рэгламентацыі не існавала, то педагагічныя карпарацыі гімназій Беларусі ўносілі ў навучальны працэс элементы нацыянальных вобразаў.

Аб абуджэнні нацыянальнай свядомасці напрыканцы XIX стагодзя сведчаць дадзеныя перапісу 1897 года аб роднай мове. Паводле перапісу 51,8% агульнай колькасці прадстаўнікоў спадчынага дваранства прызналі сябе беларусамі [4, с. 265]. 3 ліку асабістых дваран (чыноўніцтва) 25,9% назвалі сваёй роднай мовай беларускую. Роднай прызналі беларускую мову 20% урачоў, 60% настаўнікаў і г. д. [4, с. 265].

У канцы XIX - пачатку ХХст. адбываецца працэс станаўлення беларускай нацыі. Аб сталым развіцці нацыянальнага руху ў 1918 годзе '

сведчыць утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць Рады БНР,. і

Камуністычная партыя і кіраўніцтва БССР не маглі ігнараваць

абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў насельнікаў Беларусі. Яны былі пастаўлены перад фактам неабходнасці правядзення нацыянальнай палітыкі, якая б адпавядала інтарэсам жыхароў.

Вялікі ўплыў на пачатак беларусізацыі аказала правадзімая ў БССР з 1921 года новая эканамічная палітыка. Так званыя "адступленні" ў эканамічным жыцці (харчпадатак, свабода гандлю, кааперацыя і г. д.) выклікалі неабходнасць дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця, а таксама культуры і адукацыі.

Першая беларуская школа была адкрыта ў Вільні 13 лістапада 1915 года [26, с. 62]. А ў 1916 годзе дзейнічала ўжо 5 беларускіх пачатковых школ [26, с. І' 62]. Такія школы былі адкрыты ў Гродне, Лідзе, Крынках і г. д. Для адраджэння беларускай школы неабходна было вырашыць праблему

51

забеспячэння яе нацыянальнымі настаўніцкімі кадрамі і напісання беларускіх школьных падручнікаў. Першыя настаўніцкія курсы былі адкрыты ў лістападзе 1915 года ў Вільні дзякуючы намаганням Луцкевіча I. і Цёткі. У 1913 - 1915 гадах Луцкевіч I. сам выкладаў ў прыватнай школе [26, с. 62].

Трэба адзначыць, што беларусізацыя асветы пачалася раней, чым беларусізацыя дзяржаўных устаноў, адміністрацыі, арміі і г. д. Афіцыйнай назвы "палітыка беларусізацыі" да 1923 года не існавала. Народны камісар асветы Ігнатоўскі У. М. называў працэс, які адбываўся ў краіне "абеларусьваньнем", але і да з'яўлення афіцыйнай назвы тэрмін "беларусізацыя" знаходзіўся ў шырокім ужытку [13, с. 2].

У лютым 1918 г. Быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, які меў агітацыйна-палітычны, культурна-асветны, бежанскі, выдавецкі і іншыя аддзелы. Да мая 1918 года яго ўзначальваў А. Р. Чарвякоў [14, с. 230]. Па ініцыятыве Белнацкама з ліпеня да жніўня 1918 года ў Маскве працаваў Беларускі народны універсітэт [14, с. 230].

У перыяд з 1917 па 1920 гады на тэрыторыі Беларусі адчыняліся нацыянальныя пачатковыя школы, у якіх вялося выкладанне на беларускай мове. Ініцыятарамі стварэння такіх школ былі пераважна народныя настаўнікі. Выдаваліся падручнікі на беларускай мове. У 1918 годзе выйшла першая "Беларуская граматыка для школ" Тарашкевіча Б. А [13, с. 3]. Пазней былі выдадзены"Беларуская граматыка" Пачобкі Б. А., беларуская граматыка "Зорка" Смоліча А. А. была адным з першых беларускіх буквароў [13, с. 3].

У 1918 годзе ў Мінску былі адчынены беларускія настаўніцкія курсы. Пасля ўтварэння камісарыята па справах нацыянальнасцей і выдання "Дэкларацыі праў народаў Расіі" з'явілася магчымасць адкрыцця беларускіх нацыянальных школ. Але існавала такая праблема, як недахоп кадраў. Паколькі ў навучальных установах беларуская мова амаль не выкладалася, то і не існавала настаўнікаў, якія б ведалі яе на прафесійным узроўні. Гэтыя абставіны выклікалі неабходнасць хуткага стварэння кароткатэрміновых курсаў беларусазнаўства.

У 1921 годзе Беларускі аддзел адкрыў два віда курсаў, першыя -дзесяцімесячныя настаўніцкія, другія - па дашкольным выхаванні [22, с.34].

Каб вырашыць праблему з настаўніцкімі кадрамі ЦВК Беларусі прыняў адозву да усіх культурных працоўнікаў, нараджэнцаў Беларусі, якія знаходзіліся на тэрыторыі РСФСР і Ўкраіны вярнуцца на працу ў Беларусь. Саўнарком РСФСР у сваю чаргу таксама прыняў пастанову, згодна з якой

52

работнікі асветы і культуры з Беларусі павінны быць адкамандзіраваны на Радзіму [17, с. 95].

24 сакавіка 1919 года Ўрад ЛІтБел ССР прыняў дэкрэт "Аб рэарганізацыі школьнай справы" [17 с. 73]. Адпаведна з ранейшымі пастановамі ў ЛітБел ССР была створана адзіная працоўная школа. У Бабруйску, Мінскім, Барысаўскім, Слуцкіх паветах былі арганізаваны курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў беларускай мовы [17, с. 73].

21 сакавіка 1919 пастановай СНК 5 моў (руская, літоўская, польская, яўрэйская, беларуская) сталі агульнадзяржаўнымі мовамі ў Беларусі [5, с. 73]. У выніку беларуская мова зноў стала нацыянальнай, але разам з яшчэ чатырмя мовамі. Нельга казаць, што наданне беларускай мове статусу агульнадзяржаўнай было выключным дасягненнем Камуністычнай партыі. Рада БНР, створаная ў 1918 годзе таксама абвясціла беларускую мову (прычым толькі яе) дзяржаўнай [4, с. 317].

Болыд актыўная дзейнасць Урада па ажыццяўленню нацыянальнай палітыкі пачалася ў 1921 годзе. У паветах вялася актыўная работа па распаўсюджванню беларускіх школ.

У 1921 годзе пры Народным Камісарыяце асветы для выпрацоўкі навуковай беларускай тэрміналогіі была ўтворана тэрміналагічная камісія, якая ў наступным годзе была ператворана ў Інбелкульт [28, с. 2].