Класы вучэбная програма для агульнаадукацыйных устаноў с беларускай мовай навучання

Вид материалаДокументы

Содержание


Форма, прапорцыі, канструкцыя
Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць
Асноўныя патрабаванні
Практычная дзейнасць
Форма, прапорцыі, канструкцыя
Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць і дызайн
Асноўныя патрабаванні
Літаратура для настаўніка
Подобный материал:
1   2   3

Прастора


Перадача прасторавых адносін паміж прадметамі. «Развілка трамвайнай лініі», «Паварот чыгункі».

Прасторавыя з’явы пры маляванні закрытай прасторы (пакой у франтальным становішчы: мяжа злому паверхняў (падлога і сцяна). «Каля дошкі», «Мама на кухні гатуе абед».

Форма, прапорцыі, канструкцыя


Прапорцыі твару чалавека. Работа над партрэтам: «Мая бабуля», «Мой сябар», «Аўтапартрэт».

Памеры прадметаў у параўнанні, кантраст велічыні і формы: ілюстрацыі да літаратурных твораў: «Слон і Моська», «Дзюймовачка і крот» (на выбар вучняў).

Канструкцыя прадмета і яе ўлік пры маляванні аб’ектаў: «Веласіпед», «Верталёт прыляцеў».

Светлаценевыя градацыі (святло, блік, паўцень, цень, рэфлекс, падаючы цень); перадача з’явы святла і ценю пры маляванні з натуры нацюрморта з простых прадметаў графічнымі матэрыяламі.


Колер

Перадача розных адценняў адной і той жа групы колеру пры маляванні прадметаў з натуры: лісток салаты і зялёная цыбуля, бурак і радыска, радыска і морква.

Паняцце пра халодную і цёплую гамы колеру і іх ролю ў перадачы вобраза: «Алені на поўначы», «Верблюды ў пустыні», «Хмурная восень», «Залатая восень», «Дрэвы ў буру», «Світанне», «Летні сонечны дзень», «Зімовы вечар». Эмацыянальныя магчымасці колеру.

Змена колеру бліжэйшых і далейшых прадметаў пры адлюстраванні прасторы (маляванне па памяці і па назіранні пейзажаў у розныя поры года): «У Нясвіжскім парку вясной», «Зіма ў Белавежскай пушчы», «Буслы прыляцелі».

Колеравая гармонія: «Колеравая феерыя», «Салют», «Фантаны, якія спяваюць», «Колерамузыка» (абстрактная кампазіцыя).


Лепка (6 г)

Цэльнасць скульптурнай формы. Абагуленая форма. Лепка з цэльнага камяка гліны (пластыліну): «Сабака, які скурчыўся ў клубок», «Пантэра, якая спіць», «Трус (зайка)».

Характэрныя асаблівасці прапорцый чалавека і жывёлы: фігуры спартсменаў, казачны персанаж («Клоун з сабакам», «Фокуснік», «Скараход», «Алімпійскія гульні»).

Перадача некалькіх фігур у руху: «Кот і мышы», «Жывёлы ў заапарку»; «Кракадзіл Гена і Чабурашка», «Віні-Пух і яго сябры», «Маша і мядзведзь».

Апрацоўка паверхні (фактура) як сродак выразнасці вобраза: рэльефы «Залатая рыбка», «Жар-птушка», «Паўлін».

Кампазіцыя рэльефу ў зададзеным фармаце (медаль, медальён (талісман) сябру).


Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць (7 г)

Асаблівасці кампазіцыйнага і колеравага вырашэння вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: Огаўскія куфры, Івянецкія ўзоры, Слуцкія паясы, Жостаўскія падносы, Хахламскі роспіс, Гжэльскі фарфор.

Асаблівасці колеру ў дэкаратыўным адлюстраванні. Аплікацыя або выцінанка з каляровай паперы: «Кветкі і матылькі», «Герб майго горада», «Эмблема Алімпійскіх гульняў», «Запрашальны білет», «Віншавальная паштоўка».

Выяўленне формы колерам, перадача фактуры: «Маскі для калядавання», «Афрыканскія маскі» (лепка, роспіс).

Дэкаратыўнае абагульненне формаў. Канструяванне з паперы аб’ёмных цацак: «Казачная птушка», «Кот Матроскін», «Сабака Шарык», «Барбос».

Асаблівасці выканання рэльефнай кампазіцыі з паперы. Прыёмы трансфармацыі паперы: змінанне, згібанне, скручванне, складванне, гафрыраванне. Выкананне паштоўкі (пано) у тэхніцы «папяровая пластыка».

Прасторавая канструкцыя з прамавугольных, цыліндрычных і канічных формаў рознай велічыні і аб’ёму: «Фантастычны горад», «Старажытны горад», «Такая будзе мая вёска», «Кірмаш», «Будуем аграгарадок».


Асноўныя патрабаванні

да ведаў і ўменняў вучняў ІV класа

У канцы вучэбнага года вучні павінны ведаць:

- аб прыгажосці вясковай і гарадской архітэктуры, аб своеасаблівасцях сучаснага горада і вёскі;

- выразныя сродкі жывапісу, графікі, скульптуры;

- мастацкія сродкі выражэння настрою ў розных жанрах мастацтва (колер, асвятленне, кампазіцыя, форма);

- выразныя асаблівасці некаторых мастацкіх матэрыялаў (масла, акварэль, туш, дрэва, мармур, фарфор);

- назвы прамежкавых адценняў колеру (тыпу жоўта-зялёны, зеленавата-блакітны, аранжава-чырвоны); колеры халоднай і цёплай гамы;

- аб змяненні колеру прадметаў у прасторы;

- трохчасткавую будову канечнасцей чалавека і жывёл (кісць, перадплечча, локаць, плячо, ступня, галёнка, бядро, калена);

- асноўныя градацыі асвятлення пры перадачы аб’ёму прадметаў (святло, цень, паўцень, падаючы цень).

Вучні павінны ўмець:

- прыводзіць па памяці прыклады твораў розных відаў мастацтва, імёны стварыўшых іх мастакоў, вызначаць агульны характар выразнасці твора;

- ствараць складаныя прамежкавыя адценні колеру (жоўта-зялёны, зялёна-сіні);

- працаваць у пэўнай колеравай гаме (халодная, цёплая);

- адлюстроўваць зрокавае памяншэнне памераў дальніх прадметаў (бліжэй — больш, далей — менш);

- ствараць прадметы на адной канструкцыўнай аснове;

- перадаваць форму і аб’ём прадмета тонам і колерам;

- пры маляванні нацюрморта перадаваць простыя прасторавыя з'явы (загароджванне, становішча асноў);

- пры маляванні прадметаў у закрытай прасторы (пакой) улічваць мяжу злому паверхняў (падлога, сцяна).


VКЛАС(35 г)

УСПРЫМАННЕ РЭЧАІСНАСЦІ I МАСТАЦТВА (9 г)


Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці (3 г)

Духоўна-эстэтычнае адзінства чалавека і прыроды. Роля прыроды ў фарміраванні эстэтычнага густу чалавека. Народныя святы, абрады, іх сувязь з прыродай і сельскагаспадарчымі работамі.

Чалавек і прыроднае наваколле: архітэктурная прастора, горадабудаўніцтва. Роля штучнага асяроддзя («другаснай прыроды») у фарміраванні фізічнага здароў’я і духоўнага свету чалавека.

Вырабы народнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацкія промыслы і іх сувязь з прыродным наваколлем (выкарыстанне прыродных матэрыялаў сваёй мясцовасці, асаблівасці апрацоўкі і дэкаратыўнага афармлення вырабаў).


Успрыманне мастацтва (6 г)

Экскурсія ў мастацкі музей (мутымедыйная прэзентацыя). Музей як сфера дыялогу розных культур і нацыянальных мастацкіх школ.

Асаблівасці станковага і манументальнага мастацтва, сродкі мастацкай выразнасці. Тэхнікі і матэрыялы манументальнага мастацтва, іх роля ў стварэнні мастацкага вобраза. Узаемасувязь манументальнага мастацтва з архітэктурай. Паняцце сінтазу мастацтваў.

Жанры выяўленчага мастацтва (параўнальная характарыстыка). Жанр пейзажу. Выразныя сродкі пейзажу. Жанр пейзажу ў творах беларускіх і замежных мастакоў (творы мастакоў на выбар настаўніка). Пейзаж і яго элементы ў іншых жанрах выяўленчага мастацтва.

Анімалістычны жанр (творы мастакоў на выбар настаўніка). Выразныя сродкі анімалістычнага жанру. Свет жывёл у творчасці беларускіх і замежных мастакоў. Вобразы жывёл у беларускім народным мастацтве (кераміка, разьба, роспіс па дрэве, саломапляценне, вышыўка, ткацтва і інш.).

Жанры нацюрморта і інтэр’ера, спецыфіка і своеасаблівасць іх мовы. Жанр нацюрморта, інтэр’ера ў беларускім і замежным мастацтве (творы мастакоў на выбар настаўніка).

Жанр партрэта. Розныя віды і тыпы партрэтаў. Выразныя сродкі мастацкага рашэння партрэта ў жывапісе, графіцы, скульптуры. Партрэт у творчасці беларускіх і замежных мастакоў (творы мастакоў на выбар настаўніка).

Мастацтва дызайну. Роля дызайну ў сучаснай культуры. Гісторыя беларускага дызайну.


ПРАКТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ (26 г)


Адлюстраванне на плоскасці (15 г)


Кампазіцыя

Прынцыпы састаўлення тэматычнага нацюрморта: «Залатая восень», «Дары прыроды».

Перадача сюжэтна-сэнсавых сувязяў у кампазіцыі. Адлюстраванне некалькіх фігур у руху: «Абаронцы Брэстскай крэпасці», «Беларуская полька», «Батлейка», «На футбольным полі».

Узаемасувязь унутранага свету чалавека і яго знешняга аблічча: «Францыск Скарына», «Ефрасіння Полацкая», «Настасея Слуцкая» (партрэт: (пагрудны, паясны, пакаленны, у поўны рост).

Выдзяленне кампазіцыйнага цэнтра твора, падчыненне другасных элементаў кампазіцыі галоўным: «Паданні роднага краю», «Бітва на Нямізе», «Рыцарскі турнір», «Вызваленне Мінска», «Свята ўраджаю», «Хакейны матч».

Паняцце аб абагульненай і сімвалічнай выявах у графіцы. Графічнае прадстаўленне слова па асацыяцыі: «Агонь», «Капля», «Вузел», «Сняжынка» (на выбар вучняў). Распрацоўка эскіза экслібрыса для хатняй і школьнай бібліятэк.

Прастора

Перадача прасторавых адносін паміж прадметамі. Глыбінны маштаб, прасторавыя планы, загароджванне, кругавое размяшчэнне фігур у прасторы: «Партызаны каля вогнішча», «Парашутысты ў небе», «Кліч вясны. Карагод», «Навагодні карагод», «На Івана Купалу».

Выдзяленне сюжэтна-кампазіцыйнага цэнтра: «Масленіца», «Летапісец», «Спявак і акампаніятар», «Каля дошкі», «Рыхтуем абед».


Форма, прапорцыі, канструкцыя

Перадача прапорцый цела жывёлы, яго характэрных асаблівасцяў (формы галавы, шыі, тулава, ног) графічнымі сродкамі. Маляванне жывёл па памяці і па ўяўленні: «Жывёлы Белавежскай пушчы», «У нас дома жыве кошка», «У мяне захварэла шчаня».

Прапорцыі цела чалавека. Перадача характэрных асаблівасцяў мадэлі (формы галавы, тулава, рук і ног) і адзення графічнымі сродкамі.

Перадача прапорцый фігуры чалавека ў складаным ракурсе: «Гімнаст», «Танец на лёдзе», «Хакеіст», «Лыжнік», «Балерына» (профіль, тры чвэрці, ззаду).


Колер

Адрозненне дыяпазону адценняў аднаго і таго ж колеру. Збліжаная колеравая гама. Маляванне з натуры кветак, гародніны, садавіны.

Выкананне з натуры нацюрморта, які складаецца з двух прадметаў, тэхніцы грызайлю (аднакаляровая акварэль).

Перадача стану і настрою ў кампазіцыі. Маляванне па памяці ці па ўяўленні: «Свята ў Мірскім замку», «Ноч на Івана Купалу», «Дажджлівы дзень», «Вясновы сад».

Змяненне колеру аб’ёмных прадметаў у залежнасці ад асвятлення. Колер у цені (святло, паўцень, цень, блік, рэфлекс).

Выкананне нацюрморта, які складаецца з некалькіх простых прадметаў у розных колеравых гамах (акварэль, гуаш — на выбар вучняў). Дэкаратыўны нацюрморт.


Лепка (4 г)

Перадача ў аб’ёме прапорцыі і канструкцыі прадмета сіметрычнай формы. Скульптурны рэльеф. Выявы галінкі дрэва (бярозы, дуба, вінаграду і г. д.).

Перадача ў аб’ёме характэрных асаблівасцяў фігур чалавека, жывёлы і птушак, іх канструкцыйную пабудову і прапорцыі. Лепка фігуры чалавека, жывёлы і птушак па ўяўленні: «Асілак», «Атлет», «Снягурка», «Дзед Мароз», «Зубр», «Леў», «Чапля», «Сава».

Лепка казачнага героя (партрэт). Станоўчыя і адмоўныя вобразы: «Бураціна і Карабас-Барабас», «Баба-Яга і Іван-царэвіч», «Мужык і пан».


Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць і дызайн (7 г)

Стылізацыя. Асаблівасці выканання дэкаратыўнай кампазіцыі: «Лета», «Восень», «Зіма», «Вясна» (пано, аплікацыя з саломкі, засушаных кветак і лісця, кавалачкаў тканіны, каляровай паперы і іншых матэрялаў).

Кампазіцыйная ўзаемасувязь элементаў у дэкаратыўным пано, талерцы, апрацоўчай дошцы: «Папараць-кветка», «Фауна Беларусі», «Дары прыроды».

Асаблівасці стварэння фантазійных вобразаў: «Птушка Фенікс», «Русалачка».

Распрацоўка расліннага арнаменту для дыванкоў, шпалераў, керамічнай пліткі і г. д.

Распрацоўка фрагмента ўзору і трафарэта для друкавання ў два колеры на тканіне: «Шаль», «Хустка» (папера, нажніцы, клей, паралон).

Выраб навагодніх цацак, віншавальных паштовак, запрашальных білетаў на карнавал.

Узаемасувязь выяўленчага і дэкаратыўнага пачаткаў у канструяванні рэчаў. Выкананне эскізаў падсвечнікаў, гадзіннікаў у выглядзе фігуры чалавека, жывёлы, птушкі.


Асноўныя патрабаванні

да ведаў і ўменняў вучняў V класа

Да канца навучальнага года вучні павінны ведаць:

- асноўныя віды і жанры выяўленчага мастацтва;

- імёны некаторых найболыш вядомых майстроў беларускага і замежнага мастацтва і назвы іх славутых твораў.

Вучні павінны ўмець:

- аналізаваць творы мастацтва з пункту гледжання іх відавай і жанравай своеасаблівасці;

- адрозніваць адценні аднаго і таго ж колеру, умець іх прымяняць у сваіх работах;

- перадаваць у аб’ёме і на плоскасці прапорцыі і характар формы прадметаў;

- перадаваць прасторавыя планы з прымяненнем ведаў перспектывы; вытрымліваць адзінства пункту гледжання на групу прадметаў у адлюстраванні;

- перадаваць рэальныя формы жывой прыроды;

- перарабляць (стылізаваць) рэальныя формы жывой прыроды ў дэкаратыўныя;

Вучні павінны набыць навыкі:

- межкультурнай камунікацыі і дыялога;

- культурнай талерантнасці.


ЛІТАРАТУРА ДЛЯ НАСТАЎНІКА
  1. Выготский, Л. С. Психология искусства / Л. С. Выготский. — СПб. : Азбука, 2000. — 416 с.
  2. Докучаева, Н. Н. Мастерим бумажный мир. Строим город / Н. Н. Докучаева. — СПб. : Диамант, 1997. — 153 с.
  3. Изобразительное искусство в начальных классах: пособие для учителя / Б. П. Юсов, Н. Д. Минц, Г. С. Лепский и др. / под ред. Б. П. Юсова, Н. Д. Минц. — Минск: Народная асвета, 1992. — 191 с.
  4. Иконников, А. В. Художественный язык архитектуры / А. В. Иконников. — М. : Искусство, 1985. — 175 с.
  5. Кацар, М. С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка / Г. П. Пашкоў, С. П. Самуэль, Б. І. Сачанка, І. П. Хаўратовіч. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. — 207 с.
  6. Конева, Л. С. Пейзаж. Натюрморт / Л. С. Конева. — Минск: Фирма «Соврем. литератор», 2002. — 39 с.
  7. Конышева, Н. М. Методика трудового обучения младших школьников. Основы дизайнообразования / Н. М. Конышева. — М. : Академия, 1999. — 192 с.
  8. Минц, Н. Д. Изобразительное искусство: учеб. пособие для 2 кл. / Н. Д. Минц, О. Ф. Таланцева. — Минск: Беларусь, 2006. — 101 с.
  9. Миронова, Л. Н. Цветоведение / Л. Н. Миронова. — Минск: Вышэйшая школа, 1984. — 286 с.
  10. Мінц, Н. Д. Выяўленчае мастацтва: вучэб. дапам. для 3-га кл. / Н. Д. Мінц. — Мінск: Беларусь, 2008. — 150 с.
  11. Музей старажытнабеларускай культуры: дапам. для наведвальнікаў / НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; Навук. рэд. В. Ф. Шматаў. — Мінск: Бел. навука, 1998. — 233 c.
  12. Сахута, Я. М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: метад. дапам. / Я. М. Сахута. — Минск: Беларусь, 1995. — 109 с.
  13. Сахута, Я. М. Беларуская народная керамiка / Я. М. Сахута. — Минск: Полымя, 1987. — 112 с.
  14. Сергачев, С. А. Белорусское народное зодчество / С. А. Сергачев. — Минск: Ураджай, 1992. — 255 с.
  15. Сокольникова, Н. М. Изобразительное искусство. Основы композиции. В 4 ч. / Н. М. Сокольникова. — Обнинск: Титул, 1998. Ч. 3 — 80 с.
  16. Таланцава, В. Ф. Мастацтва бачыць свет: вучэб. дапам. па выяўл. мастацтву для 5-га кл. / В. Ф. Таланцава. — Минск: Беларусь, 1998. — 232 с.
  17. Трызна, Д. С. Беларускiя дываны i габелены / Д. С. Трызна. — Минск: Навука i тэхнiка, 1981. — 78 с.
  18. Турчин, В. С. Монументы и города / В. С. Турчин. — М.: Советский художник, 1982. — 160 с.
  19. Чернышев, О. В. Формальная композиция: Творч. практикум по основам дизайна / О. В. Чернышев. — Минск: ООО «Харвест», 1999. — 309 с.
  20. Шорохов, Е. В. Методика преподавания композиции на уроках изобразительного искусства в школе / Е. В. Шорохов. — М. : Просвещение, 1977. — 112 с.