Класы вучэбная програма для агульнаадукацыйных устаноў с беларускай мовай навучання

Вид материалаДокументы

Содержание


Форма, прапорцыі, канструкцыя
Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць
Асноўныя патрабаванні
Успрыманне рэчаіснасці i мастацтва
Практычная дзейнасць
Форма, прапорцыі, канструкцыя
Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць
Асноўныя патрабаванні
Успрыманне рэчаіснасці i мастацтва
В. Цвірка.
Практычная дзейнасць
Подобный материал:
1   2   3

Кампазіцыя


Выбар палажэння ліста паперы ў залежнасці ад формы прадметаў, якія адлюстроўваюцца і іх размяшчэння; запаўненне плоскасці ліста буйнымі выявамі: цягнік, пад’ёмны кран, Змей Гарыныч, кракадзіл.

Рытмічная арганізацыя выявы спосабам паўтору, чаргавання: «Ляцяць журавы», «Качка з качанятамі», «3-за лесу, з-за гор едзе дзядуля Ягор».

Прастора


Маляванне прадметаў з улікам іх узаемнага размяшчэння (побач, над, пад); «Я з мамай пад парасонам», «Збіраем грыбы (ягады)» і інш.

Форма, прапорцыі, канструкцыя


Перадача характэрных асаблівасцяў формы прадметаў (шырокая—вузкая, высокая—нізкая). Параўнанне прадметаў па велічыні і форме: маляванне па ўяўленні і з натуры (лісток асіны і лісток вярбы; морква і бурак; гарбуз і кабачок).

Колер


Выкананне малюнкаў па памяці і ўяўленні пасля назіранняў і экскурсіі ў прыроду.

Асноўныя і састаўныя колеры: «Цвецік-сяміцвецік», «Салют», «Лістапад», «Машыны вязуць агародніну і садавіну», «Асінка восенню». Ілюстрацыя да беларускай казкі «Залатая яблынька».

Светлыя і цёмныя адценні колеру: «Два яблыкі», «Сон-трава», «Іван і чорт» (па казцы «Як Іван чарцей перахітрыў»).

Падбор колеру ў адпаведнасці з эмацыянальным зместам вобразаў (радасны і сумны, спакойны і напружаны): «Самы вясёлы клоун», «Сумны П’еро», «Як курачка пеўніка ратавала», «Пасмурна», «Сонечны дзянёк», «Каток — залаты лабок».


Лепка (5 г)

Лепка прадмета шляхам складання з частак: «Качка» (якая плыве), «Бегемот», «Пеўнік», «Канёк-Гарбунок», «Конік» (тыпу народнай цацкі).

Выкананне рэльефу і гравіроўкі на паверхні вылепленага прадмета: «Ка-зачная хатка», «Курачка Раба», «Царэўна-Лебедзь».

Лепка фігуры чалавека, які рухаецца (з цэлага камяка і шляхам прамазвання): «Асілак», «Барацьбіт», «Крошачка-Хаўрошачка», «Хлопчык з сабачкам».

Суадносіны двух прадметаў па масе і памеры: «Слон і сланяня», «Коту ботах і Людаед», «Беласнежка і гномы», «Сабака і шчаня».

Лепка дэкаратыўнага посуду «Чароўная лямпа Аладзіна».


Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць (6 г)

Дэкаратыўнае абагульненне раслінных і жывёльных формаў. Мастацкае вырэзванне складзенай паперы без папярэдняй прамалёўкі контуру: «Матылёк», «Валошка».

Мастацкае вырэзванне складзенай паперы з папярэдняй прамалёўкай контуру: «Сябруюць дзеці ўсёй Зямлі», «Зімачка», «Вясновыя кветкі» (калектыўная работа).

Сувязь аздаблення (дэкору) з формай і прызначэннем прадмета. Выкананне эскіза роспісу пано, апрацоўчай дошкі, куфэрка для рукадзелля.

Стварэнне аб’ёмнай скульптуры з прыроднага матэрыялу: «Вясёлыя лесавічкі», «Балотная Кікімара», «Лясныя звяры».

Вырабы, сувеніры з розных матэрыялаў: ніткі, скура, мех, провалака, папера, тканіна, прыродны матэрыял і г. д. (на выбар вучняў): «Беларускі сувенір», «Русалачка», «Златавласка», «Прынцэса на гарошыне», «Віні-Пух», «Паўлін» і г. д.

Рэльефная кампазіцыя: «Пунсовая кветачка», «Папараць-кветка», «Новы год у лесе» (папяровая пластыка; калектыўнае пано да Новага года).


Асноўныя патрабаванні

да ведаў і ўменняў вучняў ІІ класа

Вучні павінны ведаць:

- назвы адценняў асноўных колераў (тыпу ружовы, блакітны, светла-жоўты);

- назвы мастацкіх матэрыялаў, інструментаў, прыладаў, з якімі працуюць на працягу года;

- сувязь аздаблення з формай і прызначэннем прадмета.

Вучні павінны ўмець:

- карыстацца пэндзлем і фарбамі, змешваць фарбы;

- рытмічна размяшчаць аб’екты на плоскасці ліста;

- перадаваць характэрныя асаблівасці формаў і памераў прадметаў (высокі, нізкі, шырокі, вузкі);

- запаўняць ліст буйной выявай;

- выбіраць палажэнне ліста паперы ў залежнасці ад формы прадметаў;

- аздабляць плоскі і аб’ёмны прадметы арнаментам;

- выразаць сіметрычныя формы з паперы, складзенай надвая;

- ляпіць шляхам складання з частак і з цэлага камяка;

- удзельнічаць у калектыўнай рабоце;

- беражліва ставіцца да прадметаў мастацтва, мастацкіх матэрыялаў, прыладаў, уласных работ.


III КЛАС (35 г)

УСПРЫМАННЕ РЭЧАІСНАСЦІ I МАСТАЦТВА (7 г)


Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці (2 г)

Эстэтычнае ўспрыманне аб’ектаў і з’яў прыроды (мультымедыйная прэзентацыя, экскурсія).

Вершы беларускіх паэтаў аб прыродзе. Музычныя творы, звязаныя з карцінамі прыроды.


Успрыманне мастацтва (5 г)

Работа мастака-жывапісца. Мастацкія матэрыялы жывапісу (масла, гуаш, акварэль). Выразныя сродкі жывапісу. Размяшчэнне колераў у колеравым крузе (шэсць колераў: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, сіні, фіялетавы). Паняцце пра яркія,кантрастныя, цьмяныя і мяккія колеравыя рашэнні. Н. Казакевія. «Нарачанская зямля»; Ф. Талстой. «Букет кветак, матылёк і птушка»; В. Вярсоцкі. «Дарогі Міншчыны»; В. Бялыніцкі-Біруля. «Зімовы сон»; К. Пяртоў-Водкін. «Маці»; В. Цвірка. «Блакітны дзень»; І. Айвазоўскі. «Чорнае мора», «Марыя», «У шторм»; В. Волкаў. «Фарфор і шкло»; С. Каткоў. «Хутар Альбуць»; Б. Залкінд. «Вуліца ў Вільне»; І. Левітан. «Залатая восень» і інш. (на выбар настаўніка).

Графіка. Выразныя сродкі графікі (лінія, пляма і колер). Сувязь ілюстрацыі са зместам твора. Ілюстрацыі да дзіцячых кніжак мастакоў-графікаў: А. Лось, Н. Паплаўскай, Н. Селяшчука, В. Славука, В. Лебедзева; Я. і М. Чарушыных, А. Парэт, I. Білібіна, Т. Маўрынай, Ю. Васняцова (на выбар настаўніка).

Адрозненне скульптуры ад жывапісу і малюнка: аб’ёмнасць твора, агляднасць з розных бакоў. Сувязь матэрыялу ў скульптуры са зместам вобраза: (мелкая пластыка (фарфор, метал); творы майстроў народнага беларускага мастацтва (гліна, дрэва)). Мікеланджэла. «Давід»; А. Глебаў. «Францыск Скарына», «Янка Купала»; А. Бембель. «М. Ф. Гастэла»; М. Урубель. «Садко»; В. Ватагін. «Мядзведзь, які балансіруе»; А. Пупко. «Жалейка», «Несцерка»; А. Шатэрнік. «Каляды» і інш. (на выбар настаўніка).

Архітэктура. Архітэктурныя помнікі роднага горада (вёскі). Сучасныя жылыя і грамадскія архітэктурныя пабудовы. Спаса-Еўфрасіннеўская царква (Полацк); Казіміраўскі касцёл (Ліпшнікі); Траецкае прадмесце (Мінск) і інш. (на выбар настаўніка).

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Паняцце аб дэкаратыўным абагульненні формы. Народнае мастацтва. Цацка як твор народнага мастацтва. «Рытон» (Адыгея); «Чаша для абмывання» (Егіпет); «Кораб» (Беларусь); А. Марачова. «Коннік», «Качка» (Беларусь); Л. Селівончык. «Конь» (Беларусь); Л. Лось. «Казляня» (Беларусь) і інш. (на выбар настаўніка).


Практычная дзейнасць (28 г)


Адлюстраванне на плоскасці (17 г)
Кампазіцыя

Выбар нетрадыцыйнага фармату кампазіцыі: «Навагодняя елка», «Дамы на нашай вуліцы», «Веснавы луг». Поўнае выкарыстанне паверхні ліста паперы для перадачы задумы, зместу (пераадольванне пустот і цеснаты): «Збор ураджаю», «Катанне з гор».
Прастора

Перадача глыбіні і планаў прасторы, размяшчэнне асноў бліжэйшых прадметаў ніжэй, дальніх — вышэй: «На катку», «На пляжы», «Трактары ў полі», «Спаборніцтвы ў Алімпіі», «Спартсмены рыхтуюцца да Алімпіяды».


Форма, прапорцыі, канструкцыя

Перадача характару галоўнай формы, яе частак, іх узаемнага размяшчэння: «На выставе машын», «На тралейбусным прыпынку», «Новенькі трактар».

Асноўныя асаблівасці будовы цела чалавека і жывёлы, размяшчэння частак цела ў час руху (тулава, канечнасці, шыя, галава). Выкананне ілюстрацый да твораў А. Вольскага «Еду у госці да слана» або С. Маршака «Мельнік, хлопчык і асёл».

Перадача вертыкальнага і нахіленага размяшчэння прадметаў у малюнку (стаяць, ляжаць, падаюць): «Будуецца новы дом», «Наваселле», «Мост праз рэку», «Казачны замак».

Колер

Перадача ў замалёўках па памяці ўражанняў ад вобразаў прыроды: «Лета (восень) на сяле (у парку)», «Зіма (вясна) у горадзе (вёсцы)».

Перадача характэрнай афарбоўкі прадметаў, распазнаванне і называнне асноўных і састаўных колераў прадметаў пры маляванні па памяці: «Вясёлка», «Святочныя флажкі», «Салют», «Агні»; з натуры: маляванне кветак, лісця, пладоў (матэрыялы на выбар вучняў).

Эмацыянальны, вобразны змест колеру (радасны, напружаны, спакойны): «Святочны горад», «Навальніца набліжаецца», «Захад», «Туманная раніца», «Зімовы вечар».


Лепка (5 г)

Перадача дынамікі ў лепцы пры адлюстраванні чалавека, жывёлы: «Чалавек, які бяжыць», «Конь, які скача» (па назіранні, уяўленню).

Узаемадзеянне фігур у скульптурнай кампазіцыі: «Ужо як я сваю кароўку люблю», «Саўка да Грышка ладзілі дуду», «Барцы».

Перадача характэрных поз і рухаў жывёл, звяроў, людзей: «Ускалмачаная кошка», «Сабака на задніх лапах», «Мядзведзь, які танцуе», «Скачкі» (лепка шляхам выцягвання дэталяў з цэлага камяка).

Лепка рэльефу: птушкі, рыбы, узор з раслінных формаў (пластычная сувязь элементаў, перадача рухаў, суадносіны масы).

Лепка і састаўленне невялікіх скульптурных груп: «Жывёлы на арэне цырка», «Дзіцячыя гульні» (калектыўная работа).


Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць (6 г)

Дэкаратыўная кампазіцыя: рытмічнае чаргаванне формаў, сіметрыя. Дыванок для цацак, пано для аздаблення класа: «Кветкі і матылькі», «Сняжынкі, якія танцуюць».

Дэкаратыўнае абагульненне формы: складанне фігурак і кампазіцый з засушаных травы, лісця, кветак: «Лясныя жыхары», «Фантастычныя жывёлы».

Выкарыстанне фактуры і формы прыродных матэрыялаў: «Асенні букет», «Нацюрморт» (манатыпія, фларыстыка).

Адзінства формы прадмета і аздаблення: лепка і роспіс фігурак абагульненай формы тыпу народных гліняных цацак («Алень — залатыя рожкі», «Баранчык», «Конік»).


Асноўныя патрабаванні

да ведаў і ўменняў вучняў ІІІ класа

Вучні павінны ведаць:

- назвы і адметныя асаблівасці асноўных відаў мастацтва (жывапіс, скульптура, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва);

- выяўленчыя сродкі (кампазіцыя, колер, форма, рух);

- назвы і паслядоўнасць размяшчэння ў колеравым коле шасці колераў (чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, сіні, фіялетавы);

- назвы адценняў колеру (светла-зялёны, цёмна-чырвоны);

- асаблівасці будовы цела жывёлы, размяшчэнне частак фігуры (тулава, канечнасці, шыя і галава) пры адлюстраванні рухаў.

Вучні павінны ўмець:

- змешваць фарбы на палітры, атрымліваючы неабходны нескладаны колер (светла-зялёны, цёмна-чырвоны); падбіраць адценні колеру з улікам вобразнага зместу работы;

- пры адлюстраванні прадметаў перадаваць іх вертыкальнае і нахіленае становішча ў прасторы;

- перадаваць планавасць прасторы, размяшчаючы на лісце паперы асновы бліжэйшых прадметаў ніжэй, верхніх — вышэй;

- ляпіць шляхам выцягвання частак з цэлага камяка;

- валодаць элементарнымі навыкамі работы з гуашшу, пластылінам, васковымі крэйдамі, каляровай паперай;

- удзельнічаць ў абмеркаванні работ аднакласнікаў.


IV КЛАС (35 г)

УСПРЫМАННЕ РЭЧАІСНАСЦІ I МАСТАЦТВА (8 г)


Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці (3 г)

Мастацкія асаблівасці гарадскога і сельскага пейзажу, іх адметнасць, аблічча гарадоў, сучасных сёлаў (мультымедыйная прэзентацыя). Ахова прыроды, помнікаў культуры і гістарычных славутасцей свайго рэгіёна.

Знаёмства з архітэктурай, будаўніцтвам, мовай архітэктуры (кампазіцыя пабудовы, яго прызначэнне, канструкцыя, форма). Адметныя помнікі беларускай і замежнай архітэктуры. Архітэктурныя формы і колер як сродак мастацкай выразнасці архітэктуры.


Успрыманне мастацтва (5 г)

Колер і асвятленне — выразныя сродкі жывапісу. Колер — сродак перадачы прасторы, настрою. В. Цвірка. «Сакавік»; І. Шышкін. «Сосны», асветленыя сонцам»; І. Карасёў. «Залатая восень»; Ю. Васнецоў. «Асілкі»; А. Рылоў. «У блакітнай прасторы»; М. Чэпік. «На Івана Купалу»; Я. Зайцаў. «Партрэт юнага партызана»; З. Серабракова. «Каця з нацюрмортам»; Н. Апіок. «Ружы»; К. Пятроў-Водкін. «Ранішні нацюрморт» (на выбар настаўніка).

Выражэнне рознага настрою (радасць, сум, трывога, гора), колер і яго адценні, іх гучнасць, лёгкасць, празрыстасць у творах жывапісу беларускіх і замежных мастакоў. Л. Шакінка. «Бабіна лета»; В. Бялыніцкі-Біруля. «Мінская аколіца. Сеніцкая царква».

Выразныя сродкі скульптуры (аб’ём, форма, паварот, сілуэт), матэрыял (мармур, бронза, косць, дрэва), фактура (гладкая, шурпатая паверхня), асвятленне скульптуры. Скульптура беларускіх і замежных майстроў. Мелкая пластыка, скульптура з дрэва, разьба па косці. У. Слабодчыкаў. «Мой родны край»; А. Глебаў. «Янка Купала»; А. Бембель. «Лён».

Выразныя сродкі графікі: лінія, пляма. Расказы мастакоў аб рабоце над ілюстрацыямі да кніг. Сувязь ілюстрацыі з тэкстамі кнігі і яе афармленнем. М. Купава. «Партрэт Алаізы Пашкевіч», «Партрэт Кастуся Каліноўскага»; У. Басалыга. «Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку», «Камянецкая башня»..

Выразныя сродкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: абагульненасць формы, рытмічнае чаргаванне ўзораў, яркасць колеру, сувязь формы з аздабленнем і прызначэннем прадмета. Творы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: Огава, Крамно, Давыд-Гарадок, Гжэль, Жостаў, Хахлама, беларускія тканыя посцілкі і паясы, вырабы з саломкі і ільну (на выбар настаўніка).

Практычная дзейнасць (27 г)


Адлюстраванне на плоскасці (14 г)

Кампазіцыя

Маляванне з натуры нацюрморта з простых па форме прадметаў: посуд, садавіна, агародніна.

Кампазіцыйная арганізацыя ліста з акцэнтам на яго кампазіцыйным цэнтры: «У гасцях у ветэрана», «Адкрыццё помніка», «Уручэнне наград алімпійскім пераможцам».

Перадача руху ў кампазіцыі: «Хлопчык запускае паветранага змея», «Мы ўцякаем ад дажджу».

Адлюстраванне асноўных прапорцый частак цела чалавека і жывёлы (трохчасткавая будова канечнасцей: плячо, перадплечча, кісць, бядро, галёнка, ступня). Малюнкі людзей і жывёл па назіранні і ўяўленні: «На выставе сабак», «Дама з сабачкам», «Я пасу козачку».

Адлюстраванне групы людзей і жывёлы ў стане руху і пакою: «Спартыўныя гульні», «Акрабаты», «Дрэсіроўшчык», «Вернісаж».