Житие Евфросинии Полоцкой. 12. программа курса

Вид материалаПрограмма курса

Содержание


Тлумачальная запіска
Мэта курса
Вучэбна-тэматычны план курса
Подобный материал:
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

ЛИТЕРАТУРА

  1. Гавриловец К.В. Воспитание человечности. – Мн.: Народная асвета, 1985.
  2. Григорьев А.Д. Становление и развитие социальной работы на Беларуси (Х-ХХ вв.). Монография. – Минск: БГПУ им. Танка, 2000. – 218 с.
  3. Кабуш В.Т. Человек. Программно-методические рекомендации по воспитанию учащихся. – Минск, 1995.
  4. Козич Л.З., Папко Н.Ф., Тригубович Н.П. На пути к милосердию: Пособие для педагогов. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2001.
  5. Милосердие: Информ.-метод. материалы /Мин. дворец детей и молодежи; Сост. В.В. Вавуло. Мн., 2001. – 40 с.
  6. Милосердническая деятельность детей и подростков: Программы деятельности детских формирований г. Могилева (Сост. Плешакова Е.А.– Мн.: Бел. фонд социальной поддержки детей и подростков "Мы – детям", 2000.
  7. Михаленко Е., Кравцова Н., Русецкая А. Неформальное милосердие. / Воскресение, №1, 2006 г.
  8. Положение о службе милосердия Общества Красного Креста Республики Беларусь: Мн., 1992.
  9. Помоги ближнему: Благотворительность вчера и сегодня. – М.: ИПО "Полигран", 1994.
  10. Практические советы матери Терезы [Подгот. текста Е. Яновской]. Мн.: Фирма "Литература", 1998.
  11. Станчиц М.А. Этика милосердия. Мн.: Адукацыя і выхаванне, 1996.
  12. Суровягин С.П. Милосердие. – Тюмень: Изд. "Просторъ", 1993.
  13. Уроки милосердия: книга для чтения. С-ПБ.: 1992.
  14. Фрайер П. Альберт Швейцер: картина жизни. – М.: Наука, 1982.
  15. Фролов И.Т. О человеке и гуманизме: работы разных лет. – М.: Политиздат, 1989 г.



Праграма курса “Развiццë этычнай думкi ў Беларусi”.


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Незалежнасць Рэспублікі Беларусь і адраджэнне нацыянальнай культуры застануцца ўяўнымі, калі не паклапаціцца аб нацыянальнай самасвядомасці кожнага грамадзяніна. "У развіцці культуры этнасу нацыянальная самасвядомасць разам з наыянальным характарам і развіццём нацыянальнай мовы адыгрываюць рашаючую ролю" (Салееў В.А. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў. Мн., 1993. С.111).

Пад нацыянальнай самасвядомасцю разумеецца ўсведамленне асобай сябе як носьбіта духоўных каштоўнасцей, уласцівых пэўнаму этнасу, нацыі. Сярод духоўных каштоўнасцей быцця чалавека звернем увагу менавіта на каштоўнасці этычныя. Якраз яны з'яўляюцца асноватворнымі ў фарміраванні пачуцця нацыянальнай годнасцi, павагi да гiсторыi, мовы сваiх продкаў, любовi да Радзiмы, пачуцця адказнасцi за яе лёс. Таму актуальная задача сучаснай беларускай педагогікі – знайсці шляхі, формы і сродкі выхавання нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі, абапіраючыся на традыцыі, гістарычны вопыт нацыянальнага выхавання, маральныя каштоўнасці беларускага менталітэту.

Духоўнаму адраджэнню, нацыянальнай самасвядомасці ў сучасных умовах будзе садзейнічаць знаёмства падрастаючага пакалення з каштоўнасцямі эпохі, якая ўвайшла ў гісторыю чалавецтва як эпоха Адраджэння.

Асноўная, вызначальная праблема этычнай думкі эпохі Адраджэння – праблема чалавека. Актуальнымі з'яўляюцца і сёння такія яе аспекты, як узаемаадносіны чалавека і грамадства, чалавека і дзяржавы, нацыянальная самасвядомасць. Цікавасць да ўнутранага свету чалавека – гэта цікавасць да яго духоўнасцi як культурнай каштоўнасці, сродка духоўнага развiцця асобы, маральнасці, узроўню сфарміраванасці яго этычных поглядаў і перакананняў. Беларускія мысліцелі (Ф.Скарына, С.Полацкі, М.Гусоўскі, М.Літвін, С.Будны, Л.Зізаній, Я.Даманеўскі, А.Валан і інш.) праяўлялі вялікую цікавасць да пытанняў прызначэння і сэнсу жыцця чалавека; яго асабістых інтарэсаў і грамадзянскага абавязку; духоўнай свабоды і этычнага ідэалу; маральнага выбару і адказнасці; адносін маралі і веры, маралі і права.

Годнасць, дабрыня, любоў, чалавекалюбства, справядлівасць, сэнс жыцця – этычныя каштоўнасці, з якімі вучні могуць пазнаёміцца больш падрабязна і глыбока ў працэсе вывучэння факультатыўнага курса "Развіццё этычнай думкі ў Беларусі"8.

Мэта курса: далучыць да маральных каштоўнасцей, закладзеных у філасофіі і культуры беларускага нрарода, у светапоглядзе айчынных мысліцеляў.

Задачы курса:
  • знаёмства з вытокамi этычнай думкi Беларусі;
  • пасцiжэнне сутнасцi этычных iдэй, тэорый, канцэпцый беларускiх мысліцеляў ад Еўфрасінні Полацкай да нерэлігійных маральных вучэнняў;
  • вызначэнне індывідуальных інтарэсаў навучэнцаў у адносінах да прапанавання персаналій.
  • актывiзацыя iндывiдуальнай каштоўнасна-пошукавай дзейнасцi вучняў.



ВУЧЭБНА-ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН КУРСА


№ п/п

Тэмы

Кольк. гадз.

1

Ля маральных вытокаў. "Еуфросиниа – небопарный орел, пропаривши от Запада до Востока, яко Луна солнечная, просветивши всю землю Полоцкую!"

2

2

Тураўскі Залатавуст. Хрысціянска-этычны характар "Слоў" К.Тураўскага

2

3

Гісторыя рэнесанснай этыкі ў Беларусі

3

4

Філасофска-этычныя погляды Ф.Скарыны. Новае разуменне Ф.Скарынам годнасці чалавека

2

5

Прынцып адзінства дабрачыннасці, прыгажосці і ісціны ў этыцы Ф.Скарыны

2

6

Этыка-гуманістычная канцэпцыя М.Гусоўскага

2

7

Этычныя погляды М.Літвіна

2

8

Уклад С.Буднага ў развіццё айчынных этычных уяўленняў

2

9

Ідэя неабмежаванай маральнай свабоды ў вучэнні Л.Зізанія

2

10

Гуманістычны аптымізм Ф.Соцына

2

11

Праблема маральнага выбару ў этыцы Я.Даманеўскага

2

12

Праблема маральнага выбару ў этыцы Я.Даманеўскага

2

13

Свецкі характар этычных поглядаў С.Кашуцкага

2

14

Агульначалавечыя каштоўнасці і маральны ідэал у творчай спадчыне С.Полацкага

2

15

Эвалюцыя этычных поглядаў А.Валана

2

16

Нерэлігійныя маральныя вучэнні С.Лована, К.Бекеша і К.Лышчынскага

3

Усяго

34