Спецыяльнасць

Вид материалаДокументы

Содержание


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы
Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме
Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапе
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6

Спецыяльнасць «РЭЖЫСУРА КІНО І ТЭЛЕБАЧАННЯ»

накірунак

«Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно)»

спецыялізацыя «Мастацкі фільм»


(дзённая форма навучання)

Агульныя патрабаванні


Праграма ўступных іспытаў па накірунку «Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно (мастацкі фільм)» мае на мэце выяўленне ў абітурыентаў пэўнага комплексу рэжысёрскіх і акцёрскіх здольнасцей, а таксама дасведчанасці ў галіне тэлебачання, кіно, тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва.

Праграма ўступных іспытаў


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:
1 этап — рэжысура (пісьмова):

напісанне сцэнарыя на зададзеную тэму (паводле літаратурнага твора), рэжысёрская распрацоўка гэтага сцэнарыя, рэжысёрская раскадроўка.
2 этап — рэжысура (практычна):

пастаноўка і выкананне эцюдаў (пластычнае ці графічнае), псіхафізічныя дзеянні ў канкрэтных жыццёвых абставінах (у эцюдах павінныя быць завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка).
3 этап — майстэрства акцёра:

выяўленне дасведчанасці ў галіне тэлебачання, дакументальнага і мастацкага кіно, анімацыі, тэатра, музыкі і выяўленчага мастацтва.

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

Прыёмныя патрабаванні да этапу «Рэжысура» (пісьмова)


  1. Успрыманне і асэнсаванне літаратурнага матэрыялу.
  2. Інтэрпрэтацыя (прачытанне) літаратурнага матэрыялу.
  3. Здольнасць стварыць драматургію мастацкага фільма (характары, развіццё ўнутранага і знешняга канфлікту, звышзадача).
  4. Логіка і вобразнасць мыслення.
  5. Уменне выявіць жанр як літаратурнай асновы, так і сваёй інтэрпрэтацыі.
  6. Адчуванне развіцця тэмпа-рытму мастацкага фільма.
  7. Уменне пабудаваць кампазіцыю мастацкага фільма.
  8. Разуменне мантажных пераходаў паміж кадрамі.
  9. Прапановы па рабоце рэжысёра з аператарам, мастаком, гукарэжысёрам.

Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапе  «Рэжысура» (пісьмова)


10 балаў — адпаведнасць усім 9 пунктам патрабаванняў.

9 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8 пунктах.

8 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7 пунктах.

7 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6 пунктах.

6 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5 пунктах.

5 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4 пунктах.

4 балы — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3 пунктах.

3 балы — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1 пунктах.

1—2 балы — адсутнасць творчых дадзеных па ўсіх пунктах.

Прыёмныя патрабаванні да этапу

«Рэжысура» (практычна)


  1. Стварэнне драматургіі рэжысёрскага эцюда (характары, канфлікт, звышзадача).
  2. Здольнасць мысліць пластычнымі, графічнымі і мантажнымі вобразамі.
  3. Адчуванне ўнутрыкадравай прасторы.
  4. Арганізацыя ўнутрыкадравага дзеяння (мізансцэна, мастацкае рашэнне).
  5. Жанравае рашэнне эцюда.
  6. Тэмпа-рытмічная пабудова эцюда.
  7. Кампазіцыя рэжысёрскага эцюда.
  8. Музычна-шумавое афармленне рэжысёрскага эцюда.
  9. Выразнае акцёрскае выкананне ў рэжысёрскіх эцюдах.

Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапе

«Рэжысура» (практычна)


10 балаў — адпаведнасць усім пунктам патрабаванняў.

9 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8 пунктах.

8 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7 пунктах.

7 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6 пунктах.

6 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5 пунктах.

5 балаў — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4 пунктах.

4 балы — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3 пунктах.

3 балы — нязначныя недахопы па 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1 пунктах.

1—2 балы — адсутнасць творчых дадзеных па ўсіх пунктах.

Прыёмныя патрабаванні да этапу «Майстэрства акцёра»


На субяседаванні ацэньваецца дасведчанасць у галіне тэлебачання, дакументальнага і мастацкага кіно, анімацыі, тэатра, музыкі і выяўленчага мастацтва. Абітурыент ў вольнай гутарцы павінен паказаць сваю цікавасць да абранай спецыяльнасці, агульнагуманітарную эрудыцю, разуменне працэсаў у сучасным мастацтве.

Крытэрыі ацэнкі ведаў на этапе

«Рэжысура» (практычна)




10 балаў

Прадэманстравана выдатная дасведчанасць у сучасным беларускім кінатэлемастацтве, выяўлены шырокі кругагляд, разуменне мастацкіх з’яў, самастойнасць меркаванняў аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснага мастацтва.

9 балаў

Прадэманстравана добрая дасведчанасць у сучасным беларускім кінатэлемастацтве, выяўлены шырокі кругагляд, разуменне мастацкіх з’яў, самастойнасць меркаванняў аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснага мастацтва.

8 балаў

Абітурыент мае пэўнае разуменне стану сучаснага беларускага кінатэлемастацтва, дэманструе дастакова шырокі кругагляд і разуменне мастацкіх з’яў, здольны да самастойнага меркавання аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснага мастацтва.

7 балаў

Абітурыент мае ўяўленне аб сучасным беларускім кінатэлемастацтве, дастаковы кругагляд і разуменне мастацкіх з’яў, пэўную самастойнасць ў меркаваннях аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснага мастацтва.

6 балаў

У цэлым абітурыент дэманструе пэўнае разуменне сучаснага беларускага кінатэлемастацтва, але адказы носяць недастаткова ўпэўнены характар, не выразна акрэслена імкненне да самастойнага асэнсавання сучасных працэсаў у мастацтве.

5 балаў

Абітурыент мае ўяўленне аб сучасным беларускім кінатэлемастацтве, але шырыня яго кругагляду і разуменне мастацкіх з’яў у пэўнай ступені абмежаваныя, таму здольнасць да самастойнасці ў меркаваннях аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснага кінатэлемастацтва акрэслена недастаткова, адказы носяць няўпэўнены характар.

4 балы

У абітурыента адчуваецца пэўны недахоп ведаў аб сучасным кінатэлемастацтве, шырыня яго кругагляду і разуменне мастацкіх з’яў у сучасным мастацтве абмежаваныя, слаба выяўлена здольнасць да самастойнасці ў меркаваннях аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснага кінатэлемастацтва, адказы носяць малаўпэўнены характар.

3 балы

У абітурыента адчуваецца павярхоўнае разуменне сучаснага кінатэлемастацтва, даволі вузкі кругагляд, абмежаванае разуменне мастацкіх з’яў у сучасным мастацтве, няздольнасць да самастойнага меркавання аб падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснага кінатэлемастацтва.

1—2 балы

Адказ абітурыента на калёквіуме дэманструе адсутнасць разумення стану сучаснага кінатэлемастацтва, уяўлення аб сучасным беларускім мастацтве, дасведчанасці аб мастацкіх з’явах, падзеях і тэндэнцыях развіцця сучаснага мастацтва.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.