К. С. Фарино «10» мая 2011 г. Инструктивно-методическое письмо

Вид материалаИнструктивно-методическое письмо

Содержание


Від установы агульнай сярэдняй адукацыі
Тыпавым вучэбным планам вячэрняй школы
КласВучэбны прадмет
Беларуская літаратура
У сваёй дзейнасці настаўнікі беларускай мовы і літаратуры кіруюцца
Беларуская мова. V–XI класы (
Фёдарава Аляксандра
Пятровай Кацярыны
Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч
Трэцяга верасня
Работа над памылкамі
Варыянт 1 (Варыянт І)
Звяртаем увагу
Колькасць слоў у слоўнікавых дыктантах, кантрольных дыктантах, пераказах і сачыненнях
Подобный материал:
1   2   3   4

вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»

Від установы агульнай сярэдняй адукацыі

Колькасць вучэбных гадзін на вучэбны тыдзень па класах

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

базавая школа

сярэдняя школа

школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў

санаторная школа-інтэрнат

вучэбна-педагагічны комплекс

2

2



1/2

1/2

1/2

1/2

1/2

кадэцкае вучылішча







1/2

1/2

1/2

1/2

гімназія

гімназія-інтэрнат
2
2
1/2
1/2
1/2
1/2
1/2

сувораўскае вучылішча

спецыялізаваны ліцэй





1/2

1/2

1/2

1/2

1/2

ліцэй










1/2
1/2


Тыпавым вучэбным планам вячэрняй школы на вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» адводзіцца па 1 гадзіне ў Х–ХІІ класах, вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» – па 1 гадзіне ў Х, ХІ класах і 2 гадзіны ў ХІІ класе.

У V–XI класах прадугледжана наступная колькасць кантрольных работ па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» па класах:


Клас


Вучэбны прадмет

V



VІІ

VІІІ

ІХ

Х

ХІ

Беларуская мова

Дыктант

3

3

3

3

3

2

2

Пераказ

2

2

2

2

2

2

2

Тэставая работа







1

1

1

1

Беларуская літаратура

Класнае сачыненне









1

2

2


У сваёй дзейнасці настаўнікі беларускай мовы і літаратуры кіруюцца:

адукацыйнымі стандартамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», якія вызначаюць патрабаванні да зместу агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі вучняў, узроўню падрыхтоўкі выпускнікоў, а таксама абавязковую колькасць кантрольных работ і нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў;

вучэбнай праграмай для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010);

вучэбнай праграмай для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура.V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010);

прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», у якім прапануецца паўрочнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу, вызначанага праграмамі;

правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі «Гігіенічныя патрабаванні да ўпарадкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, згодна з якімі, у прыватнасці:

кантрольныя работы праводзяцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі, але не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак і на апошніх уроках не дапускаецца;

дамашнія заданні павінны задавацца вучням з улікам магчымасці іх выканання: у V–VІ класах – да 2 гадзін, VІІ–VІІІ класах – да 2,5 гадзін, ІХ–ХІ класах – да 3 гадзін.

Інфармуем, што згаданыя вышэй тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, вучэбныя праграмы, прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (ссылка скрыта), навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» (ссылка скрыта).

Прапанаванае каляндарна-тэматычнае планаванне носіць рэкамендацыйны характар. Настаўнік мае права пры неабходнасці пераразмеркаваць вучэбныя гадзіны ў межах тэмы.

Па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» вучням неабходна мець 2 сшыткі ў лінейку для выканання навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ, а па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» – 1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ (ІХ–ХІ класы).

Сшыткі для кантрольных работ захоўваюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на працягу ўсяго навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ.

Пры афармленні запісу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па беларускай мове і г.д.), клас, скарочаная назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (у адпаведнасці са Статутам), прозвішча, імя (поўнасцю) вучня ў родным склоне. Дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і назве ўстановы адукацыі ў два радкі.

Узоры афармлення запісу на вокладцы сшытка:


Сшытак

Сшытак

для работ

для кантрольных работ

па беларускай мове

па беларускай мове

вучня 8 «Б» класа

вучаніцы 9 класа

сярэдняй школы № 2

Выгалавіцкай базавай школы

г.Наваполацка

Данільчык Вольгі

Фёдарава Аляксандра







Сшытак

Сшытак

для работ

для кантрольных работ

па беларускай літаратуры

па беларускай літаратуры

вучаніцы 5 «А» класа

вучня 11 «А» класа

сярэдняй школы № 13

сярэдняй школы № 45

г.Гомеля

г.Віцебска

Пятровай Кацярыны

Аксёнава Аляксандра


Кожная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу. Вокладка сшытка падпісваецца вучнем.

Заўвага. У прапісным варыянце выкарыстоўваецца адкрыццё двукосся ўнізе радка і закрыццё ўверсе (,,”), іншыя абазначэнні сустракаюцца ў друкаваным тэксце або пры камп’ютарным наборы.

Пры афармленні работ у сшытках вучні павінны пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу, захоўваць чырвоны радок. Усе запісы ў сшытках робяцца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру акуратна, разборлівым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара і да т.п. Падкрэсліванні членаў сказа, выдзяленні марфем у слове, схемы, табліцы выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лінейкі. Са знешняга боку старонкі ў сшытках па літаратуры неабходна адводзіць палі (у выпадку іх адсутнасці).

Дата выканання навучальнай або кантрольнай работы па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» запісваецца лічбамі на палях сшытка, словы «Класная работа» не пішуцца, а адразу запісваецца тэма ўрока на тым жа радку, на якім на палях запісана дата выканання навучальнай работы. Запіс у сшытках афармляецца наступным чынам:


Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч

12.09.2011

У навучальных класных і дамашніх работах, кантрольных работах па беларускай мове і літаратуры на асобным радку ўказваецца від работы (пераказ, сачыненне, водгук і інш.), па цэнтры радка запісваецца загаловак навучальнай і кантрольнай работы без двукосся і кропкі ў канцы назвы (калі яна не з’яўляецца цытатай і складаецца з аднаго сказа). Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:


Дыктант

Пераказ

Сачыненне

Мой родны край

У лесе

З гісторыі майго роду


Па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» дата выканання навучальных і кантрольных работ запісваецца словамі пасярэдзіне радка, на наступных радках пасля запісу даты пішацца: «Дамашняя работа», слова «Практыкаванне», указваецца яго нумар; «Класная работа» або «Работа над памылкамі». У рабочых сшытках пасля слоў «Класная работа» на наступным радку можа ўказвацца тэма ўрока (па меркаванні настаўніка). Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:


Трэцяга верасня

Трэцяга верасня

Трэцяга кастрычніка

Дамашняя работа

Класная работа

Работа над памылкамі

Практыкаванне 12

Спосабы ўтварэння дзеясловаў





Паміж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы і датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лінейкі незалежна ад таго, колькі радкоў застаецца на старонцы сшытка (3–4). Калі пасля работы застаецца адзін радок на старонцы, дата запісваецца на верхнім радку наступнай старонкі.

У выпадку, калі пісьмовая работа ўключае дадатковае заданне, то на наступным радку пасля тэксту дыктанта або пераказу ўказваецца нумар варыянта. Нумар задання абазначаецца арабскай лічбай:

Варыянт 1 (Варыянт І)

1.

Па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» ў V–VІІ класах сшыткі, у якіх выконваюцца навучальныя работы, правяраюцца выбарачна, не менш чым адзін раз у тыдзень ва ўсіх вучняў, у VІІІ–ІХ класах – адзін раз у два тыдні, у Х–ХІ (XII) класах – адзін раз у месяц.

Па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» сшыткі, у якіх выконваюцца навучальныя работы, правяраюцца ва ўсіх класах выбарачна, аднак сшытак кожнага вучня павінен правярацца не менш за адзін раз у месяц. Пры праверцы сшыткаў выпраўляюцца дапушчаныя вучнямі памылкі (арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, маўленчыя, зместавыя). Настаўнік закрэслівае, падкрэслівае і выпраўляе дапушчаныя памылкі ручкай з пастай чырвонага колеру.

Праверка кантрольных работ ажыццяўляецца настаўнікам у наступныя тэрміны:

кантрольныя дыктанты і тэставыя работы правяраюцца і вяртаюцца вучням да наступнага ўрока;

кантрольныя пераказы па беларускай мове і класныя сачыненні па беларускай літаратуры правяраюцца і вяртаюцца вучням не пазней чым праз тыдзень у V–VІІІ класах і не пазней чым праз 10 дзён у ІХ–ХІ (ХІІ) класах.

Работа над памылкамі абавязкова выконваецца вучнямі пасля кантрольных работ і пры неабходнасці пасля навучальных работ у тых жа сшытках, у якіх яны пісалі адпаведныя навучальныя або кантрольныя работы. Работа над памылкамі, якая выконваецца вучнямі пасля кантрольных работ, праводзіцца толькі ў класе. Па выніках праверкі рабочых сшыткаў, работ над памылкамі па меркаванні настаўніка адзнака можа быць выстаўлена ў класны журнал. Калі адзнака за выкананую работу над памылкамі не выстаўляецца, тады факт праверкі работы ніяк не фіксуецца. Памылкі, дапушчаныя пры выкананні работы, выпраўляюцца ва ўстаноўленым парадку.

У экзаменацыйных работах вучняў за перыяд навучання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі закрэсліваюцца і падкрэсліваюцца арфаграфічныя, пунктуацыйныя і граматычныя памылкі, над імі надпісваецца правільны варыянт. Зместавыя і маўленчыя памылкі падкрэсліваюцца хвалістай лініяй.

У навучальных і кантрольных работах настаўнік выпраўляе дапушчаныя вучнямі памылкі наступным чынам:

няправільна напісаную літару або пунктуацыйны знак настаўнік закрэслівае, падкрэслівае, надпісвае правільны варыянт і адзначае на палях наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфічная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – зместавая; М – маўленчая памылкі; а – аднатыпная; н – нягрубая: I (а), V (н);

частку слова – закрэслівае гарызантальнай лініяй;

лічбу, літару – закрэслівае наўскос.

У навучальных і кантрольных пераказах, сачыненнях і перакладах зместавыя і маўленчыя памылкі падкрэсліваюцца хвалістай лініяй і адзначаюцца ўмоўнымі знакамі на палях. Памылкі на правілы, якія яшчэ не вывучаліся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае.

Пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указваецца колькасць арфаграфічных памылак (лічнік) і пунктуацыйных (назоўнік).

Напрыклад:

2/3


За навучальныя і кантрольныя пераказы, пераклады, сачыненні, водгукі вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць.

Пры праверцы сачыненняў, пераказаў, перакладаў, водгукаў, іншых творчых работ, якія разлічаны на цэлы ўрок або два ўрокі, на наступным радку пасля тэксту настаўнік запісвае дробам колькасць зместавых і маўленчых памылак (лічнік), а ў назоўніку дробу ўказвае колькасць арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак.

Напрыклад:

З–М



2-2



I– V–Г



2-2-1



Адзнакі за вядзенне сшыткаў выстаўляюцца ў класны журнал па меркаванні настаўніка.

Звяртаем увагу, што ў I паўгоддзі ў V класе праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа. Пераклады і сачыненні ў V–VIII класах носяць толькі навучальны характар.

У VІ–ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваны для папярэдняга класа.


Колькасць слоў у слоўнікавых дыктантах, кантрольных дыктантах, пераказах і сачыненнях


Класы

Аб’ём кантрольнага дыктанта

Аб’ём слоўнікавага дыктанта

V

85–90 слоў

12–15 слоў



90–100 слоў

15–20 слоў

VІІ

100–110 слоў

20–25 слоў

VІІІ

110–125 слоў

25–30 слоў

ІХ

125–145 слоў

30–35 слоў

Х

145–170 слоў

35–40 слоў

ХІ

170–200 слоў

40–45 слоў










Клас

Аб’ём тэкстаў для кантрольных пераказаў

Аб’ём кантрольных сачыненняў

V

80–100 слоў

0,5–1 старонка



100–120 слоў

1–1,5 старонкі

VІІ

120–180 слоў

1–1,5 старонкі

VІІІ

180–240 слоў

1,5–2 старонкі

ІХ

240–340 слоў

2–3 старонкі

Х

340–450 слоў

3–4 старонкі

ХІ

450–600 слоў

да 5 старонак