Агульныя палажэнні

Вид материалаДокументы

Содержание


Асаблівасці пераводу ў наступны клас
Пазакласная і пазашкольная дзейнасць у школе
Падрыхтоўка дзяцей дашкольнага ўзросту
Агульныя патрабаванні да прыёму, пераводу і адлічэння вучняў школы
Асаблівасці функцыянавання сярэдняй школы
Кампетэнцыя школы
Правы і абавязкі ўдзельнікаў навучальна-выхаваўчага працэсу
1   2   3   4
ГЛАВА 8

АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАВОДУ Ў НАСТУПНЫ КЛАС

АСОБНЫХ ВУЧНЯЎ


89. З мэтай вырашэння пытання аб датэрміновым пераводзе ў наступны клас вучня Школы, які самастойна засвоiў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымi праграмамi па ўсіх вучэбных прадметах адпаведнага класа, або вучня, які навучаецца па індывідуальным вучэбным плане, Школе дазваляецца на працягу першага месяца навучальнага года праводзіць выніковую атэстацыю за год.

90. Для вырашэння пытання аб датэрміновым пераводзе вучня ў наступны клас яго законныя прадстаўнікі падаюць да 10 верасня заяву на імя дырэктара Школы.

91. Для правядзення выніковай атэстацыі за год вучняў, адзначаных у пункце 87 гэтага Статута, загадам дырэктара Школы ствараецца камісія ў складзе дырэктара Школы або яго намесніка па асноўнай дзейнасці (старшыня камісіі) і педагагічных работнікаў, якія выкладаюць адпаведныя вучэбныя прадметы.

92. Камiсiя:

вызначае формы і тэрміны правядзення выніковай атэстацыi за год па кожным вучэбным прадмеце;

распрацоўвае матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах.

Матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год зацвярджаюцца старшынёй камісіі.

93. Расклад правядзення выніковай атэстацыi за год зацвярджаецца дырэктарам Школы і даводзіцца да вучняў і іх законных прадстаўнікоў не пазней, чым за тыдзень да яе правядзення.

94. Вынікі правядзення выніковай атэстацыі за год па кожным вучэбным прадмеце ўносяцца ў пратаколы.

95. Правядзенне паўторнай выніковай атэстацыi за год не дазваляецца.

96. Рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас на падставе пратаколаў камісіі прымаецца педагагічным саветам Школы, зацвярджаецца загадам дырэктара Школы і даводзіцца да ведама вучняў і іх законных прадстаўнікоў да 1 кастрычніка.

У класным журнале i iншай дакументацыi Школы робяцца адпаведныя запiсы.


ГЛАВА 9

ПАЗАКЛАСНАЯ І ПАЗАШКОЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У ШКОЛЕ


97. Асноўнай формай арганізацыі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці ў Школе з’яўляюцца заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах. Аб’яднанне па інтарэсах - аб’яднанне вучняў на падставе агульнага інтарэсу да канкрэтнага кірунку дзейнасці.

98. Да аб’яднанняў па інтарэсах адносяцца гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня, лабараторыя, тэатр, школа юных, навуковае таварыства і іншыя аб’яднанні па інтарэсах.

99. Аб’яднанні па інтарэсах ствараюцца ў адпаведнасці з інтарэсамі вучняў, пажаданнямі іх законных прадстаўнікоў, а таксама з улікам магчымасцей Школы, устаноў, якія забяспечваюць пазашкольнае выхаванне і навучанне.

100. Змест дзейнасці аб’яднання па інтарэсах вызначаецца кіраўніком гуртка, клуба, секцыі, студыі, майстэрні, лабараторыі, тэатра, школы юных, навуковага таварыства і іншых аб’яднанняў па інтарэсах, якія прадугледжаны гэтым Статутам, з улікам навучальна-выхаваўчых праграм, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

101. Заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах вядуцца па навучальна-выхаваўчых праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У асобных выпадках у Школе па некаторых профілях дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах праграмы могуць быць складзены іх кіраўнікамі, творчымі, навуковымі, педагагічнымі работнікамі, якія ўзгадняюцца педагагічным саветам і зацвярджаюцца дырэктарам школы.

102. Напаўняльнасць аб’яднанняў па інтарэсах, асаблівасці іх работы вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

103. Аб’яднанні па інтарэсах фарміруюцца на падставе заяў вучняў (іх законных прадстаўнікоў) на імя дырэктара Школы, а таксама з улікам здароўя вучняў.

104. Дзейнасць аб’яднанняў па інтарэсах ажыццяўляецца па раскладзе, які зацвярджае дырэктар Школы.

105. Аб’яднанні па інтарэсах у Школе могуць быць арганізаваны ўстановамі, якія забяспечваюць пазашкольнае выхаванне і навучанне, у парадку і ва ўмовах, якія вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

106. Школа ў працэсе ажыццяўлення пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці можа праводзіць конкурсы, фестывалі, форумы, алімпіяды, спаборніцтвы, злёты, канферэнцыі, выставы, экспедыцыі, паходы і іншыя мерапрыемствы.


ГЛАВА 10

ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

ДА НАВУЧАННЯ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЕ


107. Па жаданні законных прадстаўнікоў дзяцей дашкольнага ўзросту, у тым ліку дзяцей, якія не наведваюць дашкольныя ўстановы, у Школе можа ажыццяўляцца падрыхтоўка іх дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

108. Падрыхтоўка дзяцей дашкольнага ўзросту да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў Школе на спецыяльна арганізаваных занятках з дзецьмі (далей – заняткі), а таксама праз аказанне законным прадстаўнікам дзяцей кансультацыйнай дапамогі (далей – кансультацыі).

109. Правядзенне заняткаў, кансультацый накіравана на забеспячэнне сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодак і дарослых, фарміраванне асноў гатоўнасці да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Заняткі і кансультацыі праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбным планам і па вучэбнай праграме, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

110. Для правядзення заняткаў фарміруюцца групы, напаўняльнасць якіх складае не больш за 20 дзяцей.

111. Заняткі і кансультацыі праводзяцца ў час канікул, у тым ліку і летніх канікул.

Тэрміны і працягласць іх правядзення, колькасць груп вызначаюцца Школай.

112. Расклад заняткаў, правядзення кансультацый зацвярджаецца Дырэктарам Школы і даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў дзяцей.

113. Заняткі, кансультацыі праводзяць педагагічныя работнікі Школы ў межах іх працоўнага часу з улікам устаноўленага аб’ёму педагагічнай работы.


ГЛАВА 11

АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЁМУ, ПЕРАВОДУ І АДЛІЧЭННЯ ВУЧНЯЎ ШКОЛЫ


114. Кожны грамадзянін мае права звярнуцца за атрыманнем адукацыі ў Школу, якая павінна разглядзець зварот у адпаведнасці з правіламі прыёму.

Прыём у Школу, ажыццяўляецца без уступных іспытаў.

115. У Школу прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, замацаванай за Школай рашэннем адміністрацыі Маладзечанскага райвыканкама.

Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі замацаванай за Школай рашэннем Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта, могуць быць залічаны ў Школу пры наяўнасці ў ёй свабодных вучнёўскіх месцаў. Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы Школа ажыцяўляе ў парадку чарговасці падачы заявы законнымі прадстаўнікамі вучняў.

116. У 1 клас Школы прымаюцца дзеці, якія дасягнулі ўзросту, вызначанага заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

117. Для прыёму дзяцей ў I клас у Школу законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня падаюць заяву на імя дырэктара школы і прадастаўляюць наступныя дакументы:

копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;

даведку аб стане здароўя дзіцяці.

118. Рашэнне аб залічэнні дзяцей у Школу для навучання ў I класе афармляецца загадам дырэктара Школы на падставе заявы бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў дзяцей, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, копіі пасведчання аб нараджэнні дзіцяці не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да іх законных прадстаўнікоў.

119. Прыём у парадку пераводу вучня з адной Школы ў іншую для навучання ў адпаведным класе на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў, з прыкладзенымі дакументамі, якія прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

120. Для залічэнне ў Школу ў парадку пераводу, за выключэннем гімназічных і ліцэйскіх класаў, законныя прадстаўнікі вучня разам з заявай на імя кіраўніка Школы прадстаўляюць наступныя дакументы:

асобовую картку вучня;

даведку аб стане здароўя дзіцяці.

Рашэнне аб залічэнні вучня ў Школу ў парадку пераводу для навучання ў адпаведным класе афармляецца загадам дырэктара школы не пазней за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў вучня.

121. Прыём асоб у Школу для навучання ў адпаведным класе на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы на імя кіраўніка Школы і прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дакументаў.

122. Рашэнне аб залічэнні асоб у Школу для навучання ў адпаведным класе на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам дырэктара Школы не пазней за 31 жніўня, а асоб, адлічаных з устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, не пазней за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да іх законных прадстаўнікоў.

123. Перавод вучняў у iншыя агульнаадукацыйныя ўстановы ў выпадку рэарганізацыі, ліквідацыі або адмовы ў дзяржаўнай акрэдытацыі Школы, забяспечваецца заснавальнікам са згоды законных прадстаўнiкоў вучняў i па ўзгадненнi з агульнаадукацыйнымі установамі, у якія пераводзяцца вучнi.

124. Вучні адлічваюцца са Школы:

у сувязі з завяршэннем навучання ў Школе;

у сувязі з пераводам у іншыя агульнаадукацыйныя ўстановы або ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

па асабістым жаданні ў сувязі з пераходам на самастойную форму атрымання адукацыі;

за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку Школы пры навучанні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

125. Адлічэнне вучняў са Школы адбываецца на падставе заявы бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў вучняў з указаннем прычыны, загада па школе, а таксама паводле рашэння педагагічнага савета.

Забараняецца адлічэнне са Школы вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

Рашэнне аб адлічэнні дзяцей-сірот, і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, можа быць прынята толькі пасля ўзгаднення з органамі апекі і апякунства.

Вучні, якія дасягнулі 15-летняга ўзросту, могуць быць адлічаны са Школы, у крайнім выпадку, за грубае парушэнне Статуту, рашэннем педсавета Школы, па ўзгадненні з камісіяй па справах непаўналетніх Маладзечанскага райвыканкама.

126. Школа не мае права перашкаджаць пераводу (пераходу) вучня ў іншую ўстанову адукацыі.

127. У Школу, у адпаведны клас, пры падачы даведкі ўстаноўленага ўзору, могуць быць прыняты вучні, якія на працягу навучальнага года або па яго выніках былі адлічаны або спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе Школы і здаюць выпускныя экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.

Рашэнне педагагічнага савета Школы аб адлічэнні з III ступені агульнай сярэдняй адукацыі непаўналетняга вучня за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку Школы прымаецца па ўзгадненні з адпаведнай тэрытарыяльнай камісіяй па справах непаўналетніх.

Рашэнне педагагічнага савета Школы аб адлічэнні з III ступені агульнай сярэдняй адукацыі дзіцяці-сіраты і дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў, за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку Школы прымаецца па ўзгадненні з органам апекі і папячыцельства па месцы жыхарства вучня.

128. Адлічэнне вучняў са Школы афармляецца загадам дырэктара з указаннем падставы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў вучняў, аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.


ГЛАВА 12

АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ


129. Сярэдняя школа – агульнаадукацыйная установа, якая ажыццяўляе навучанне і выхаванне на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі і функцыянуе ў складзе I – ХІ класаў.

Тэрміны навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі складаюць: на І ступені - 4 гады (для для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця 4 – 5 гадоў), на ІІ ступені - 5 гадоў, на ІІІ ступені - 2 гады, ў класах, якія ажыццяўляюць навучанне па тыпавых планах вячэрняй школы – 3 гады.

130. Тэрмін атрымання адукацыі:

агульнай базавай адукацыі – 9 гадоў (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – 9-10 гадоў);

агульнай сярэдняй адукацыі – 11 гадоў (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – 11-12 гадоў);

агульнай сярэдняй адукацыі ў класах, якія ажыццяўляюць навучанне па тыпавых планах вячэрняй школы – 12 гадоў (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – 12-13 гадоў).

131. У Школе могуць стварацца:

класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці пачынаючы як з 1, так і з 5 класа;

класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накіраванасці пачынаючы як з 1, так і з 5 класа;

класы, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы пачынаючы з 10 класа;

гімназічныя класы для вучняў 5-11класаў;

ліцэйскія класы для вучняў 10-11класаў.

132. Вучні, улічваючы меркаванні сваіх бацькоў або законных прадстаўнікоў, зыходзячы са сваіх здольнасцей, жаданняў і стану здароўя, могуць вывучаць асобныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках, згодна з колькасцю вучэбных гадзін, вызначаных тыпавым вучэбным планам.

133. Па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа навучанне і выхаванне вучняў I класаў, пры наяўнасці умоў – II – IV класаў сярэдняй школы можа быць арганізавана на базе дашкольнай установы.

134. Арганізацыя навучання і выхавання вучняў I – IV класаў на базе дзіцячага сада ажыццяўляецца ў парадку і ва ўмовах функцыянавання дашкольнай навучальнай установы.

135. Па рашэнні заснавальніка ў сярэдняй школе можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка вучняў X – XI класаў на базе:

школьных і міжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрняў;

школьных і міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатаў працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі вучняў;

устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

136.  Дырэктар Школы не мае права адмовіць у залічэнні ў Х клас асобам, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ў гэтай Школе.


ГЛАВА 13

КАМПЕТЭНЦЫЯ ШКОЛЫ


137. Школа самастойная ў вырашэнні пытанняў арганізацыі адукацыйнага працэсу, ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці і іншай дзейнасці ў межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

138. Да кампетэнцыі Школы адносяцца:

падбор, прыём і расстаноўка кадраў, павышэнне ўзроўню іх кваліфікацыі;

ажыццяўленне кантролю за выкананнем педагагічнымі работнікамі і вучнямі (выхаванцамі) сваіх абавязкаў;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з дзяржаўнымі нарматывамі;

прыцягненне для ажыццяўлення дзейнасці, якая прадугледжана статутам Школы, дадатковых фінансавых і матэрыяльных сродкаў у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

арганізацыя і ўдасканаленне метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;

распрацоўка і зацвярджэнне вучэбных планаў на бягучы навучальны год на падставе адпаведных тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год і тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу;

ажыццяўленне бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў (выхаванцаў) агульнаадукацыйнай установы, а таксама аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу;

ажыццяўленне іншай дзейнасці, якая не забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прадугледжана статутам адпаведнай агульнаадукацыйнай установы.

139. Школа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:

уносіць ва ўстаноўленым парадку ў аддзел адукацыі Маладзечанскага райвыканкама прапановы па ўдасканаленні сваёй арганізацыйна-штатнай структуры;

здзяйсняць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі на падставе палажэння аб платных паслугах, распрацаванага ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пералікам платных паслуг, зацверджанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

арганізоўваць вывучэнне факультатыўных заняткаў па аўтарскіх праграмах, зацверджаных у адпаведным парадку;

здзяйсняць першапачатковую прафесійную падрыхтоўку з улікам спецыфікі навучальнага плана;

прымаць удзел у стварэнні аб'яднанняў кіраўнікоў і педагагічных работнікаў у форме асацыяцый і саветаў;

здзяйсняць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

140. Школа абавязана:

ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляць адукацыйны працэс у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і распрацаваных на іх падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год, тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу, вучэбных праграм;

садзейнічаць дзейнасці метадычных аб’яднанняў;

садзейнічаць стварэнню неабходных умоў для харчавання і медыцынскай дапамогі вучням (выхаванцам).

141. Школа нясе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку адказнасць за:

невыкананне функцый, аднесеных да яе кампетэнцыі;

неадпаведнасць якасці даваемай адукацыі ўстаноўленым патрабаванням;

дзеянні, якія выклікалі парушэнні норм па ахове здароўя і бяспекі жыцця вучняў (выхаванцаў) і работнікаў Школы, норм і правілаў аховы навакольнага асяроддзя ў час адукацыйнага працэсу;

незахаванне патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў;

парушэнне правоў і свабод вучняў (выхаванцаў) і работнікаў Школы.


ГЛАВА 14

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ


142. Да ўдзельнікаў адукацыйнага працэса ў агульнаадукацыйных установах адносяцца:

вучні;

педагагічныя работнікі;

законныя прадстаўнікі вучняў.

143. Вучнямі Школы з'яўляюцца асобы, залічаныя ва ўстанову адукацыі па ўстаноўленым парадку для навучання і выхавання.

144. Вучні Школы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

атрыманне бясплатнай агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі за лік сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

выбар агульнаадукацыйнай установы;

навучанне ў рамках адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі па індывідуальным вучэбным плане;

забеспячэнне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь;

бясплатнае карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэк, навучальнай, вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай Школы;

удзел у кіраванні Школай праз органы самакіравання;

прафесійную падрыхтоўку, неабходную для прысваення ім адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага);

своечасовае атрыманне інфармацыі аб адзнацы вынікаў уласнай навучальнай дзейнасці, тэрмінах правядзення атэстацыі;

ахову свайго жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

заахвочванне за поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны;

удзел у маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

атрыманне харчавання ў Школе ў парадку і на ўмовах, вызначаных Урадам Рэспублікі Беларусь;

наведванне мерапрыемстваў, якія арганізуюцца Школай для вучняў, з улікам узросту вучня;

абарону сваіх правоў, гонару і пачуцця ўласнай годнасці ў працэсе атрымання адукацыі.

145. Вучні Школы абавязаны:

выконваць патрабаванні навучальных планаў і навучальных праграм;

быць дысцыплінаванымі, клапаціцца аб рэпутацыі агульнаадукацыйнай установы;

з годнасцю паводзіць сябе ў Школе і за яе межамі;

з павагай ставіцца да нацыянальнай гісторыі, культуры сваёй дзяржавы і іншых народаў;

ахоўваць прыроднае асяроддзе;

не дапускаць прычынення шкоды свайму здароўю і здароўю іншых асоб;

падпарадкоўвацца рашэнням органаў кіравання і самакіравання Школы, прынятым у межах іх кампетэнцыі і якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

выконваць патрабаванні педагагічных і іншых работнікаў Школы ў частцы, вызначанай Статутам і правіламі ўнутранага распарадку Школы да іх кампетэнцыі;

выконваць дадзены Статут і правілы ўнутранага распарадку Школы;

старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца аб гонары класа, Школы, падтрымліваць яе традыцыі;

з годнасцю паводзіць сябе, выяўляць павагу, міласэрнасць, чалавечнасць да старэйшых і аднагодкаў;

падпарадкоўвацца распараджэнням і загадам дырэктара і яго намеснікаў,

захоўваць класічны дзелавы стыль у вопратцы.

146. Вучням Школы забараняецца:

насіць у Школу і мець пры сабе небяспечныя прадметы, асабліва зброю, патроны, петарды і г. д.;

пачынаць, правакаваць бойкі ў Школе, на тэрыторыі Школы і на пазашкольных мерапрыемствах;

прапускаць заняткі без прычыны;

ужываць алкагольныя напоі і наркатычныя рэчывы, мець іх, знаходзіцца пад іх уздзеяннем у школе і на мерапрыемствах, якія праводзяцца Школай;

курыць у школьных памяшканнях і на тэрыторыі Школы;

удзельнічаць у азартных гульнях, як на ўроках, так і на перапынках;

дапускаць злачынства, вандалізм, наносіць сумысна шкоду школьнай маёмасці, уласнасці вучняў і работнікаў Школы;

сістэматычна не выконваць дамашнія заданні або выконваць іх недабрасумленна;

насіць у памяшканні Школы галаўныя ўборы;

прыносіць у Школу плэеры, мабільныя тэлефоны, іншыя каштоўныя рэчы і карыстацца імі без дазволу настаўніка;

парушаць класічны дзелавы стыль у вопратцы;

выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.

147. За парушэнне Статуту і правіл унутранага распарадку Школы вучням могуць быць аб’яўлены заўвага або вымова ў парадку, устаноўленым Статутам Школы.

148. Да педагагічных работнікаў Школы адносяцца кіраўнікі агульнаадукацыйных устаноў, іх намеснікі па асноўнай дзейнасці, спецыялісты, якія ажыццяўляюць у гэтых установах навучанне і выхаванне вучняў. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

149. Педагагічныя работнікі Школы маюць права на:

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення сваёй прафесійнай дзейнасці;

абарону сваіх правоў, гонару і пачуцця ўласнай годнасці пры выкананні службовых абавязкаў;

творчую ініцыятыву, выбар метадаў і форм навучання і выхавання, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, сродкаў навучання, якія забяспечваюць неабходную якасць адукацыйнага працэсу;

удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства;

удзел у кіраванні Школай праз педагагічны савет, органы самакіравання Школы;

штомесячнае кампенсаванне расходаў на набыццё навучальнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

150. Педагагічныя работнікі Школы абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, які забяспечвае атрыманне вучнямі адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцяў вучняў;

весці прафілактычную работу па папярэджанні правапарушэнняў сярод вучняў агульнаадукацыйных устаноў;

своечасова інфармаваць законных прадстаўнікоў вучня аб парушэнні ім Статуту і правіл унутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы;

весці здаровы лад жыцця і прапагандаваць яго сярод вучняў;

паважаць гонар і годнасць калегаў, вучняў і іх законных прадстаўнікоў;

выконваць загады і распараджэнні дырэктара Школы і яго намеснікаў, рашэнняў, прынятых педагагічным саветам.

выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;

павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства;

валодаць высокімі маральнымі якасцямі.

Іншыя правы і абавязкі, а таксама адказнасць педагагічных работнікаў Школы вызначаюцца актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і службовымі інструкцыямі.

151. Педагагічным работнікам Школы забараняецца:

выкарыстоўваць працэс навучання ў палітычных мэтах або для стымулявання вучняў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі і заканадаўчым актам Рэспублікі Беларусь.

змяняць расклад урокаў і графікі работ або дзяжурства па школе;

працягваць або скарачаць урокі і перапынак паміж імі;

адхіляць ад заняткаў вучняў (у выключных выпадках накіроўваць да дырэктара або дзяжурнага адміністратара);

курыць у Школе.

Педагагічным работнікам дазваляецца (па неабходнасці):

вызваляць вучняў ад заняткаў для ўдзелу ў спартыўных і іншых спаборніцтвах (са згоды вучня, бацькоў і дазволу адміністрацыі), для выканання грамадскіх даручэнняў і г.д.;

прысутнасць іншых асоб падчас урока з дазволу дырэктара або яго намеснікаў.

Ва ўстаноўленым парадку загадам дырэктара Школы ў дадатак да навучальнай работы на настаўнікаў ускладаецца класнае кіраўніцтва, загадванне вучэбным кабінетам, навучальна-даследчаным участкам; выкананне абавязкаў майстра навучальных майстэрняў; арганізацыя працоўнага навучання, прафесійнай арыентацыі, а таксама выкананне іншых навучальна-выхаваўчых функцый.

152. Законныя прадстаўнікі вучняў Школы маюць права:

выбіраць для навучання дзіцяці агульнаадукацыйную ўстанову;

удзельнічаць у кіраванні Школай праз органы самакіравання;

атрымоўваць інфармацыю аб усіх відах абследванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных і інш.) дзіцяці, якія праводзяцца ва ўстанове адукацыі;

абараняць законныя правы і інтарэсы дзяцей.

153. Законныя прадстаўнікі вучняў Школы абавязаны:

ствараць умовы, неабходныя для паўнавартаснага развіцця дзіцяці;

прымаць неабходныя меры для атрымання дзіцем агульнай базавай адукацыі;

паважаць годнасць дзіцяці і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Не дапускаецца ўмяшанне законных прадстаўнікоў вучняў Школы ў выбар педагагічным работнікам метадаў навучання, адпаведных заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Законныя прадстаўнікі вучняў Школы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне дзіцяці, а таксама за пашкоджанне памяшканняў і пабудоў школы, навучальнага абсталявання, інвентару і іншай уласнасці ўстановы.

Бацькі вучняў або іх законныя прадстаўнікі адказваюць за жыццё і здароўе дзяцей за межамі Школы, ствараюць спрыяльныя ўмовы для іх жыццядзейнасці.

Іншыя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў вучняў Школы вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

154. Выхаванне вучняў Школы забяспечваецца ва ўзаемадзеянні іх законных прадстаўнікоў з педагагічнымі работнікамі.

Школа і сям'я будуюць свае адносіны на прынцыпах галоснасці, супрацоўніцтва, дэмакратыі.

155. Усе члены калектыва Школы абавязаны:

пастаянна клапаціцца аб павышэнні аўтарытэту Школы;

забяспечваць высокую выніковасць і эфектыўнасць навучальна-выхаваўчага працэсу;

пастаянна павышаць сваю кваліфікацыю і веды;

выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку, выконваць працоўную дысцыпліну.