«Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»

Вид материалаЗакон

Содержание


Дамашнія заданні
Звяртаем увагу
Колькасць абавязковых кантрольных работ
Від работы
Беларуская мова ў школах з беларускай мовай навучання
Беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання
Літаратурнае чытанне ў школах з беларускай мовай навучання
Літаратурнае чытанне ў школах з рускай мовай навучання
Павышэнне ўзроўню прафесійнай культуры педагогаў
Метадычныя рэкамендацыі да жнівеньскіх пасяджэнняў настаўнікаў пачатковых класаў
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне
Беларусь – мая Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку»
I клас Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для агульнаадукацыйных устаноў
Подобный материал:
1   2   3   4

ДАМАШНІЯ ЗАДАННІ

Для папярэджвання празмернай нагрузкі вучняў неабходна рэгуляваць аб’ём дамашніх заданняў, улічваць індывідуальныя асаблівасці вучняў. Дамашнія заданні павінны задавацца з улікам магчымасці іх выканання: у II класе – да 1,2 гадзіны, ІІІ–ІV класах – да 1,5 гадзіны.

Звяртаем увагу: у I класе дамашнія заданні вучням не задаюцца. Уся работа па навучанні арганізоўваецца настаўнікам на ўроку.

Ходам урока вучні павінны быць падрыхтаваны да самастойнага выканання дамашняй работы. Вельмі важна, каб у вучня было сфарміравана пачуццё ўпэўненасці ў тым, што ён зможа правільна выканаць заданне. Павінен быць зразумелым не толькі змест задання, але і тое, як правільна аформіць у сшытку яго выкананне. Нельга задаваць на дом усё тое, што не паспелі выканаць на ўроку. Неабходна выключыць з дамашняй работы заданні, разлічаныя толькі на механічную работу, вельмі грувасткія, цяжкія і непасільныя для самастойнага выканання, а таксама заданні, аб прыёмах выканання якіх вучні не маюць ясных уяўленняў. Дамашняе заданне можа быць і апераджальным. Гэта спрыяе фарміраванню ў вучняў умення размяркоўваць час, бачыць перспектыву, праяўляць арганізаванасць. Пры неабходнасці настаўнік можа прапанаваць рацыянальныя прыёмы выканання дамашняга задання. Вялікі аб’ём дамашніх заданняў выклікае зніжэнне цікавасці да вучэбнага прадмета і перагрузку вучняў.

Дамашнія заданні па рускай і беларускай мовах – гэта ў асноўным практыкаванні з падручніка, пазначаныя спецыяльным знакам арыенціроўкі «домік». У іх змест уведзены празаічныя і вершаваныя тэксты, аб’ём якіх адпавядае гігіенічным патрабаванням. Яны не толькі даюць магчымасць дзецям замацаваць уменні і навыкі, набытыя на ўроках, але і садзейнічаюць развіццю звязнай мовы. Скарачэнне тэксту дамашняга практыкавання шляхам выключэння з яго зместу двух-трох слоў можа прывесці да скажэння сэнсу і парушэння логікі выказвання. Калі настаўнік лічыць, што аб’ём дамашняга задання для вучняў яго класа трэба зменшыць, то ён можа прапанаваць дзецям выканаць лагічна завершаную частку тэксту, задання.

Заданні, пазначаныя «зорачкай», на дом не задаюцца. Напісанне рэфератаў у I–IV класах не прадугледжана.

Атэстацыя малодшых школьнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2006 г. № 108 «Об утверждении Правил аттестации учащихся общеобразовательных учреждений» (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2007. – № 3; 2008. – № 21; часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». – 2007. – № 6; 2010. – № 8). Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў I–II класаў. Атэстацыя вучняў I і II класаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае слоўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах. Пры арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў I–II класах настаўніку неабходна карыстацца інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Об организации работы общеобразовательных учреждений по осуществлению контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся первых и вторых классов в период безотметочного обучения на I ступени общего среднего образования» (часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». – 2009. – № 8). Метадычныя парады змешчаны ў часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2009, № 9):
  • Фёдоров И.В. «Организация контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся при безотметочном обучении»;
  • Тиринова О.И. «Основные этапы формирования самоконтроля и самооценки»;
  • Алексеева Е.Л. «Эффективные методы и приёмы формирования адекватной самооценки».

У III–IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009 г. № 674 «Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам» (часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». – 2009. – № 7). Метадычныя каментарыі да нормаў ацэнкі змешчаны ў часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2009, № 9):
  • Антипова М.Б. «О нормах оценки результатов учебной деятельности учащихся по русскому языку»;
  • Ковалевская Н.Л. «Комментарий к нормам оценки результатов учебной деятельности учащихся по математике»;
  • Агейчик Н.Н. «Условия успешной адаптации учащихся при переходе от безотметочного обучения к 10-балльной системе оценивания»;
  • Паноў С.В. «Рэалізацыя дзейнаснага падыходу да засваення малодшымі школьнікамі змястоўнага блока “Мая Радзіма – Беларусь”».



Колькасць абавязковых кантрольных работ для І–ІV класаў прадстаўлена ў табліцы 4.

Табліца 4


Від работы

I клас

II клас

III клас

IV клас

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

Беларуская мова ў школах з беларускай мовай навучання

Русский язык в школах с русским языком обучения

Кантрольнае спісванне



1

1











Кантрольны дыктант









1



1



Кантрольны дыктант з граматычным заданнем







1



1



1

Кантрольная работа па тэме





1

2

1

2

2

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант





1

1

2

2

2

2

Беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання

Русский язык в школах с белорусским языком обучения

Кантрольнае спісванне





1

1









Кантрольны дыктант









1

-

1



Кантрольны дыктант з граматычным заданнем











1



1

Кантрольная работа па тэме





1

1

1

1

1

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант









1

1

1

1

Літаратурнае чытанне ў школах з беларускай мовай навучання

Литературное чтение в школах с русским языком обучения

Праверка навыку чытання



1

1

1

1

1

1

1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў











1



1

Літаратурнае чытанне ў школах з рускай мовай навучання

Литературное чтение в школах с белорусским языком обучения

Праверка навыку чытання







1



1



1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў











1



1

Матэматыка

Кантрольная работа



1

2

2

2

2

2

2

Кантрольнае вуснае лічэнне (матэматычны дыктант)



1

1

1

1

1

1

1


У адпаведнасці з вучэбнай праграмай па матэматыцы фарміраванне навыкаў вусных вылічэнняў з’яўляецца неад’емнай часткай зместу матэматычнай адукацыі малодшых школьнікаў. На кожным уроку матэматыкі адводзіцца час для правядзення вуснага лічэння. Настаўнік мае права ажыццяўляць бягучы кантроль фарміравання навыку і выбарачна ацэньваць дасягненні вучняў. Абавязковы кантроль вусных вылічальных навыкаў праводзіцца адзін раз у паўгоддзе, пачынаючы з II паўгоддзя I класа (табліца 4).

Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком агульнаадукацыйнай установы.

У адным класе на працягу дня праводзіцца толькі адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правіла, у час найвышэйшай працаздольнасцi вучняў (2–3-і ўрокі). Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошніх уроках. Не рэкамендуецца праводзiць кантрольныя работы ў першы і апошні дні чвэрцi.

Пры праверцы навучальных, кантрольных работ па беларускай мове ў пераходны перыяд памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць. Для правядзення кантрольных дыктантаў, пераказаў падбіраюцца тэксты без выкарыстання слоў, у якіх адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, трэба папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новымі правіламі арфаграфіі (2008). Словы пажадана запісваць на дошцы, растлумачваць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу малодшых школьнікаў па беларускай мове настаўнікі могуць карыстацца каментарыямі да Закону Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», якія змешчаны ў артыкулах часопісаў «Пачатковая школа» (2009, № 11–12; 2010, № 1–5), «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2010, № 1–8).

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнікі пачатковых класаў павінны карыстацца нарматыўным дакументам «Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь», зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.08.2008 г. № 65 (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2008. – № 17; часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». – 2008. – № 10).

ПАВЫШЭННЕ ЎЗРОЎНЮ ПРАФЕСІЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ПЕДАГОГАЎ

У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (АПА), Мінскім гарадскім і абласным інстытутамі развіцця адукацыі (ІРА) будзе праведзены шэраг курсавых і міжкурсавых мерапрыемстваў.

На базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі плануецца

базавае павышэнне кваліфікацыі:
  • намеснікаў дырэктараў агульнаадукацыйных устаноў, якія курыруюць работу пачатковых класаў (праходзілі павышэнне кваліфікацыі) (27.09.2010– 09.10.2010; красавік 2011 г.);
  • намеснікаў дырэктараў агульнаадукацыйных устаноў, якія курыруюць работу пачатковых класаў (не праходзілі павышэнне кваліфікацыі) (сакавік 2011 г.);

мэтавае павышэнне кваліфікацыі:

кіраўнікоў метадычных фарміраванняў «Павышэнне прафесіянальнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў» (май 2011 г.).

Настаўнікі, якія ў 2010/2011 навучальным годзе будуць працаваць у I класах, абавязкова павінны прайсці папераджальную падрыхтоўку (курсы, міжкурсавыя мерапрыемствы) да працы з вучнямі шасцігадовага ўзросту (загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8.04.2005 № 176).

У 2010/2011 навучальным годзе будзе працягвацца работа, якая была распачата ў 2009/2010 навучальным годзе, па метадычнай тэме «Павышэнне якасці пачатковай адукацыі».

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ДА ЖНІВЕНЬСКІХ ПАСЯДЖЭННЯЎ НАСТАЎНІКАЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў пачатковых класаў прапануем разгледзець наступныя пытанні:
  1. Нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў пачатковай школе ў 2010/2011 навучальным годзе:
    • нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
    • вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу;
    • інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2010/2011 навучальнага года: «Пачатковая школа», «Выяўленчае мастацтва», «Музыка», «Фізічная культура і здароўе», «Замежная мова», «Асновы бяспекі жыццядзейнасці»;
    • пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2009 г. № 131 «Об утверждении Санитарных норм, правил и гигиенических нормативов “Гигиенические требования к организации обучения детей 6-летнего возраста”».
  2. Увядзенне новай рэдакцыі правілаў беларускай арфаграфіі і пуктуацыі:
  • сутнасць змен, унесеных у новую рэдакцыю «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ў свеце палажэнняў Закону Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 г. № 420-3 «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».
  • арганізацыя кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў па беларускай мове ў пераходны перыяд (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.);
  • метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу і вядзенні школьнай дакументацыі з улікам змен, якія адбыліся ў правапісе (па беларускай мове, літаратурным чытанні, змястоўным блоку «Мая Радзіма – Беларусь» вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» у школах з рускай мовай навучання і па ўсіх вучэбных прадметах у школах з беларускай мовай навучання).
  1. Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у новым навучальным годзе.

У падрыхтоўцы да новага навучальнага года і пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на працягу навучальнага года значную дапамогу настаўнікам акажуць навукова-метадычныя часопісы «Пачатковая школа», «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа», «Здаровы лад жыцця», «Экалогія».


Дадатак

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

НА I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу трэба карыстацца Пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах у 2010/2011 навучальным годзе. (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2010. – № 8).

1 верасня кожны першакласнік атрымае кнігу « Беларусь – мая Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку». Кніга ўручаецца вучням на першым уроку. Пры неабходнасці выкарыстання кнігі ў адукацыйным працэсе вучні прыносяць кнігу з дому.

Для арганізацыі і правядзення кантрольных работ па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Русский язык», «Беларуская мова», «Литературное чтение», «Літаратурнае чытанне» ў перыяд завяршэння навучання ў ІV класах агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, а таксама для падрыхтоўкі заданняў для ўступных іспытаў у гімназіі рэкамендавана выкарыстоўваць дапаможнік «Сборник контрольных работ за период обучения на І ступени общего среднего образования (І–ІV классы)» аўтараў М.Б.Анціпавай і інш., які выдадзены з грыфам «Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» (Минск: НИО: Аверсэв, 2009).

Да 2010/2011 навучальнага года Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь рэкамендаваны для выкарыстання ў адукацыйным працэсе наступныя кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў.

I клас

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай мовай навучання:

Кушнір Н.Я. Сонейка – Солнышко. – Мінск: Нар. асвета, 2008.

Клышка А.К. Буквар. – Мінск: Нар. асвета, 2008.

Клышка А.К. Пропісь 1. – Мінск: Нар. асвета, 2010.

Клышка А.К. Пропісь 2. – Мінск: Нар. асвета, 2010.

Клышка А.К. Пісьмо. – Мінск: Нар. асвета, 2010.

Антипова М.Б., Грабчикова Е.С. Журавлик. – Минск: Нар. асвета, 2006.

Чабатарэўская Т.М., Касабуцкі Н.І., Столяр А.А. Матэматыка. 1 клас. – Мінск: Нар. асвета, 2010.

Удавічэнка В.М., Дурэйка Л.І. Чалавек і свет. 1 клас. – Мінск: Нар. асвета, 2005.

Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 1 клас. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2010;

з рускай мовай навучання:

Кушнир Н.Я. Сонейка – Солнышко. – Минск: Нар. асвета, 2008.

Клышка А.К. Букварь. – Минск: Нар. асвета, 2008.

Клышка А.К. Пропись 1. – Минск: Нар. асвета, 2010.

Клышка А.К. Пропись 2. – Минск: Нар. асвета, 2010.

Клышка А.К. Письмо. – Минск: Нар. асвета, 2010.

Сторожева Н.А. Букварь. – Минск: Нар. асвета, 2008.

Сторожева Н.А. Пропись 1. – Минск: НИО, 2008, 2009.

Сторожева Н.А. Пропись 2. – Минск: НИО, 2008, 2009.

Сторожева Н.А. Письмо. – Минск: НИО, 2008, 2009.

Яленскі М.Г., Антонава Н.У., Шылько Т.М. Агеньчык. – Мінск: НІА, 2006.

Чеботаревская Т.М., Касабуцкий Н.И., Столяр А.А. Математика. 1 класс. – Минск: Нар. асвета, 2010.

Вдовиченко В.М., Дурейко Л.И. Человек и мир. 1 класс. – Минск: Нар. асвета, 2005.

Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 1 клас. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2010.